logo piligrymka






05.08.2013 – Пілігрымка да месца аб’яўлення Маці Божай у Фаціме (Партугалія) (16 дзён).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Фацімскія аб’яўленні, між іншым, тычацца пераследу і адраджэння Касцёла на Беларусі ў ХХ ст. Падчас падарожжа ў Фаціму пілігрымы наведаюць таксама найбольш славутыя Марыйныя санктуарыі ў Еўропе: Ліхень, Люрд, Ля Салет, Чэнстахову. Ушануюць рэліквіі апостала Якуба ў Санцьяга дэ Кампастэла – першым месцы пешага супольнага хрысціянскага пілігрымавання ў Еўропе. Наведваюць найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барселоне і Кёльне. І, згодна са старажытнай традыцыяй пілігрымаў, будзе магчымасць абмыцца ў водах акіяна, што сімвалізуе пачатак новага жыцця.

Маршрут пілігрымкі:

Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд – Санцьяга дэ Кампастэла – Фаціма / Фаціма – Барселона – Падуя – Чэнстахова – Мінск

Час: 5—20 жніўня 2013 г.
Кошт: 680 еўра + VISA

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, мед. страхоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 10 сняданкаў  i 9 абедаў/вячэр.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 250 €.

Дадаткова аплочваецца: наведванне Лiсабона i Атлантычнага акiяна – 30 € (па жаданні).

Праграма:

1 дзень
Выезд з Беларусі (Мiнск).
Транзіт па Беларусі / начны пераезд.
Пераезд беларуска–польскай мяжы (Брэст).

2 дзень
Транзіт па Польшчы. Наведванне санктуарыя ў Ліхені (Св. Імша).
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

3 дзень
Транзіт па Германіі.
Наведванне сабора ў Кёльне.
Начлег у атэлі, сняданак.

4 дзень
Транзіт па Францыі.
Прыезд у Парыж. Наведванне Парыжа.
Начны пераезд.

5 дзень
Люрд. Святая Імша і малітва.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

6 дзень
Транзіт па Іспаніі.
Начлег у атэлі Санцьяга дэ Кампастэла, вячэра + сняданак.

7 дзень
Наведванне базілікі Св. Якуба апостала.
Прыезд у Фаціму.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

8 дзень
Фаціма. Св. Імша.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

9 дзень
Фаціма. Вольны час.
Пры жаданні можна будзе паехаць на бераг акіяна і наведаць Лісабон.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

10 дзень
Транзіт па Іспаніі.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак (Сарагоса).

11 дзень
Наведванне Барселоны (Саграда фамілія, Каза Пэдрэра, парк Гуэль…).
Начны пераезд.

12 дзень
Транзiт Францыя—Iталiя. Падуя.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

13 дзень
Наведванне Падуi. Сабор Св. Антонiя.
Начны пераезд.

14 дзень
Чэнстахова. Наведване санктуарыя i малiтва.
Вячэра / начлег.

15 дзень
Наведванне гіпермаркета (каля Варшавы).
Начны пераезд.

16 дзень
Вяртанне ў Мінск.

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

[contact-form-7 404 "Not Found"]

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.5187227
+375.29.6187299

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× четыре = тридцать два

Апошнія артыкулы