logo piligrymka





19.12.2012 – Раство на Святой зямлі. Паломніцтва ў Ізраіль. (9 дзён).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Час: 19 – 26 снежня 2012 г.
Кошт: 899 даляраў

Патрабаванні адносна багажа пры пералёце:
Багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.

Увага! Выезд са станцыі “Дружная” ў Мінску – 8.00 раніцы, 19/12/2012.
Вылет ў Ізраіль з Кіева – 22.55. Прылёт ў Тэль Авіў – 2.15.
Вылет з Тэль-Авіва, 26.12.2012,  – 18.30. Прылёт ў Кіеў  – 21.55.
Далей, трансфер аўтобусам з Кіева да Мінска. Прыбыццё ў Беларусь 27.12.2012.

 

Раство на Святой Зямлі – гэта сапраўдны цуд. Віфлеем – месца нараджэння Божага Сына ў гэты час, як ніколі, шмат прымае паломнікаў. Пілігрымы збіраюцца тут дзеля таго, каб паўдзельнічаць у святочнай Літургіі ў ноч з 24 на 25 снежня, якая ўпрыгожваецца феерверкам.

Каляды – гэта таксама галоўнае свята і ў Назарэце. Да яго тут рыхтуюцца з асаблівай радасцю. У храме Дабравешчання   ўсталёўваецца  абраз з выявай Святой Сям’і. У шматлікіх крамах можна ўбачыць сувеніры з дрэва алівы са сцэнкамі з жыцця і нараджэння Хрыста… Гэта вельмі ўражвае! Вядома ж, разнастайныя падарункі можна набыць са значнымі зніжкамі ў гонар свята. Шматлікія крамы ўпрыгожаны яркімі елкамі, гірляндамі.

Здзейсніць паломніцтва ў Сявтую Зямлю на само Раство , што можа быць лепш?…

 

Праграма пілігрымкі

19.12.12
Выезд са станцыі “Дружная” ў Мінску – 8.00 раніцы, 19/12/2012. Трансфер Мінск – Кіеў (аўтобус).  Вылет ў Ізраіль з Кіева – 22.55. Прылёт ў Тэль Авіў – 2.15  ў міжнародны аэрапорт ім. Бэн-Гурыёна.

20.12.12    
Назарэт і гара Фавор. Сняданак. Гара Фавор. Літургія (Св. Імша). Назарэт. Храм Дабравешчання. Касцёл Анёла Габрыэля. Кана Галілейская – месца ўчынення першага цуда Іісусам Хрыстом. Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

21.12.12
Хрысціянская Галілея. Сняданак. Табха– месца памнажэння хлеба і рыбы. Гара Блаславенняў. Літургія (Св. Імша). Капэрнаум – горад Іісуса. Галілейскае мора. Факультатыўна – абед з рыбай Св. Пятра (20-25 даляраў). Іардан – месца хросту Іісуса, абмыванне ў водах Іярдана.Факультатыўна – прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10 даляраў). Вяртанне ў атэль. Вячэра, начлег.

22.12.12 
Хайфа, Тэль-Авіў – Яфа. Сняданак. Высяленне з атэля. Хайфа. Храм Прарока Іллі. Манастыр кармелітаў “Stella Maris”. Панарама Бахайскіх садоў. Пераезд у Тэль-Авіў, шпацыр вулачкамі старажытнага Яфа. Эйн – Карэм– месца спаткання Дзевы Марыі і Альжбеты (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Марыі.Месцы звязаныя з нараджэннем і жыццём Яна Хрысціцеля. Пераезд у Віфлеем, вячэра, начлег.

23.12.12 
Віфлеем і Іерусалім. Сняданак. Храм Нараджэння  Хрыста.Літургія (Св. Імша). Капліца Св. Алены.Малочны грот. Поле пастухоў. Пераезд з Віфлеема ва Іерусалім.Месца узнясення Госпада. Манастыр “Pater Noster” (Ойча наш).Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег

24.12.12    
Іерусалім. Сняданак. Віфезда – авечая купальня. Касцёл Св. Ганны – месца нараджэння Дзевы Марыі. Via Dolorosa – Крыжовы Шлях. Храм Гроба Гасподняга. Сцяна плачу. Вольны час ва Іерусаліме. Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

25.12.12
Галілея і манастыры Іўдзейскай пустыні. Сняданак. Іерыхон. Манастыр на скале – манастыр Спакусаў. Факультатыўна – пад’ём на гару Спакусаў, дзе д’ябал спакушаў Іісуса Хрыста (пад’ём на фунікулёры, кошт – 15 даляраў).Факультатыўна – адпачынак на Мёртвым моры (калі з абедам – 10 -15 даляраў) і наведванне крамы касметыкі Мёртвага мора. Манастыр Св. Герасiма. Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

26.12.12
Сняданак. Гара Сіён, грабніца караля Давіда. Дарміцыён. Месца ўнебаўзяцця Марыі. Святлiца Тайнай Вячэры. Выезд ў Тэль-Авіў. Адпачынак на Міжземным моры. Па жаданні наведванне Ізраільскага дыяментавага цэнтра. Выезд ў міжнародны аэрапорт ім. Бэн Гурыёна.
Вылет ў 18.30. Прылёт ў Кіеў – 21.55. Прыбыццё ў Кіеў. Трансфер Кіеў – Мінск.

27.12.12
Прыбыццё ў Мінск

 

У кошт тура ўвахозіць: У кошт тура не ўваходзіць:

Суправаджэнне святара;

Авіяпералёт;

Усе трансферы адпаведна праграмы;

Медстрахоўка;

Экскурсіі адпаведна праграмы;

Уваходныя білеты адпаведна праграмы;

Пражыванне ў атэлях 3*, 4*са сняданкамі і вячэрамі; Гід.

Факультатыўныя праграмы;

Абавязковыя чаявыя гіду і кіроўцу аўтобуса (25/25 = 50 даляраў);

Вiза 20 даляраў.

 
 
 

Падрабязнасці па тэлефонах:

+375.29.6020098
+375.29.7080078

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


+ два = три

Апошнія артыкулы