logo piligrymka





Урад Францыі правядзе рамонт базылікі Нараджэння Хрыста ў Віфлееме


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Лацінскі патрыярхат Іерусаліма паведаміў, што ўрад Францыі вырашыў прызначыць 200 тыс. еўра на рамонт базылікі Нараджэння Хрыста ў Віфлееме. З 2008 г. гэта базыліка, якой пагражае разбурэнне, знаходзіцца ў спісе “Сусветнага фонду помнікаў”, а з 2012 г. таксама ў спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. “Грошы будуць выдаткаваны на рамонт даху базылікі, асабліва на замену яе вертыкальных бэлек, якія ад двух стагоддзяў не замяняліся”, – адзначаецца ў паведамленні патрыярхата. Падкрэсліваецца, што дождж нішчыць абразы і мазаікі, якія паходзяць з часоў Крыжовых паходаў. “Фінансаванне рамонтных прац – гэта доказ асаблівай ўвагі, якую Францыя надае гістрычнай спадчыне Касцёла і хрысціянскіх супольнасцяў Святой Зямлі”, – падкрэсліваецца ў паведамленні Лацінскага патрыярхата Іерусаліма.

На дадзены момант 90 пілігрымаў з Беларусі здзяйсняюць васьмідзённае паломніцтва па шляхах Хрыста ў Святой Зямлі. А наступнае пілігрымка адбудзецца на свята Божага Нараджэння з 19 па 26 снежня гэтага года.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


два × шесть =

Апошнія артыкулы