logo piligrymka





16.07.2016 – Пiлiгрымка да базілiкi Cв. Антонiя. Падуя, Iталiя. 3 днi адпачынка на моры. 11 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Падчас тура наведаем Вену, Кракаў, Браціславу, Венецыю. Таксама курортны горад Рыміні (Італія), дзе будзе  адпачынак на моры – 3 днi.

Святы Антоній Падуанскі, Sant’Antonio da Padova (італ.), Saint Anthony of Padua (англ.), Santo Ant?nio de Lisboa (парт.), пры нараджэнні атрымаў імя Fernando Martim de Bulh?es e Taveira Azevedo, – нарадзіўся 15 жніўня 1195 г. у Лісабоне; памёр 13 чэрвеня 1231 г. у Арчэлі, цяпер вобласць Венета, Італія. Манах-францысканец, майстэрскі прапаведнік, адзін з самых шанаваных святых каталіцкай царквы. Кананізаваны 30 мая 1232 г., прызнаны Настаўнікам Царквы 16 студзеня 1946 г. Вельмі ўшанаваны ў Італіі, дзе лічыцца заступнікам студэнтаў. Падчас сесіі яму ўзносяцца малітвы, і каля ног ягоных статуй узнікаюць горы запісачак з просьбамі дапамагчы на экзамене.
Базіліка Святога Антонія – галоўны цэнтр шанавання Святога Антонія Падуанскага, найбуйнейшая па памерах і колькасці паломнікаў базіліка Падуі. Яе будаўніцтва пачалося праз 19 гадоў пасля смерці святога, у 1235 г., і працягвалася 66 гадоў. Пры гэтым у базіліку была ўбудаваная капэла цёмнай Мадоны, у якой быў пахаваны Св. Антоній. Распісваў базіліку Альтык’ера.

Пры жаданні наведваецца Сан-Марына (дадатковая опцыя).

Маршрут:
Мінск – Кракаў – Вена – Рыміні / Рыміні – Падуя – Венецыя – Браціслава (начлег) – Мінск

 

Час: 16 – 26 лiпеня 2016 г.
Кошт: 480€ 380€ + VISA 60€
Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110    +375.29.7080078
+375.29.6635110    +375.29.6020098

 

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, мед. страхоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 7 сняданкаў i 6 абедаў/вячэр.
Пражыванне ў пакоях на  2 і 4 асобы.
Пражыванне ў аднамесным нумары прадугледжвае даплату 170 €.

Дадаткова аплочваецца: наведванне Сан-Марына – 15 € (па жаданні), праезд на пароме/кацеры ў Венецыю – 45 € (абавязкова).

 

Праграма:

1 дзень
Выезд у 18.00 з Мінска.
Збор групы у 17:45 – адваротны бок чыгуначнага вакзала (ст. Дружная, пляцоўка для аўтобусаў на выездзе са станцыі).
Транзіт па Беларусі. Пераезд беларуска-польскай мяжы. Начны пераезд па тэрыторыі Польшчы.

2 дзень
Транзіт па тэрыторыі Польшчы. Прыезд у Кракаў. Наведванне Кракава: Каралеўскі шлях. Вавель.
Кракаў – былая сталіца Польшчы і адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы. У Старым горадзе, размешчаным у коле паркаў Плант, захавалася некалькі сотняў найкаштоўнейшых архітэктурных помнікаў. У 1978 г. Кракаў быў уключаны ў спіс гарадоў, ахоўных ЮНЕСКА. Нядзіўна: менавіта тут знаходзіцца вядомы Каралеўскі замак на Вавелі – рэзідэнцыя польскіх кіраўнікоў і каралёў (10–16 ст.). Размешчаны на ўзгорку над Віслай, ён на працягу стагоддзяў мноства разоў падвяргаўся рэканструкцыі і перапланіроўцы. Гэты замак стаў сёння ўзорам разнастайнасці еўрапейскіх архітэктурных традыцый, сумессю раманскага і гатычнага стыляў са стылем рэнесансу.
Начлег у атэлі, вячэра.

3 дзень
Сняданак. Ранішні выезд у Вену. Наведванне  Вены.
Вена – гэта горад, поўны вытанчанасці і шарму. Вена прыцягвае сваёй атмасферай, у якой перапляліся шматлікія імператарскія палацы і выдатныя паркі, утульныя кафэ з венскай кавай, музыкай Штраўса і Моцарта. Мы прагуляемся па самым сэрцы Вены: плошча Марыі Тэрэзіі, імпэрскі Хофбург,  Сабор Святога Стэфана, Венская ратуша, Бургтэатр, Венская опера, Парламент, Універсітэт…
Вольны час у Вене.
Начны пераезд у Рыміні.

4 дзень
Транзіт па тэрыторыі Італіі.
Прыезд у Рыміні (узбярэжжа Адрыятычнага мора). Засяленне ў атэль.
Вячэра. Начлег у атэлі.

5 дзень
Св. імша, ранішнія разважанні.
Вольны час (адпачынак на моры).
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

6 дзень
Св. імша, ранішнія разважанні.
Вольны час (адпачынак на моры).
Пры жаданні — наведванне Сан-Марына.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

7 дзень
Св. імша, ранішнія разважанні.
Вольны час (адпачынак на моры).
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

8 дзень
Сняданак. Пераезд у Падую. Наведванне Падуі. Сабор Св. Антонія (св. імша).
Падуя – горад Святога Антонія, другога па старшынстве ўніверсітэта краіны (дзе вучыўся Францыск Скарына), а таксама самога чароўнага цэнтру ў стылі позняй готыкі ў Паўночнай Італіі.  Падуя – горад заснаваны траянцамі, буйны навуковы і культурны цэнтр сярэднявечча, а зараз адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы.
Традыцыйна Падую называюць горадам трох «без».
«Святы без імя» – бо Святога Антонія звычайна проста называюць «Святы».
«Кавярня без дзвярэй» – знакамітая кавярня Педрокі, дзверы якой калісьці не зачыняліся ніколі.
«Луг без травы» – галоўная плошча горада Прат дэла Вале. («Прат» па-італьянску «луг»).
Вячэра. Начлег у атэлі.

9 дзень
Сняданак. Пераезд у Венецыю. Наведванне Венецыі.
У вас будзе ўнікальная магчымасць убачыць выдатную Венецыю без турыстаў, прачуць яе гісторыю і прыгажосць і параўнаць з другой Венецыяй – поўнай галасоў, рухаў, турыстаў.
Вы пабачыце Сабор Св. Марка, Палац Дожаў, Мост Рыальта…
Транзіт па тэрыторыі Аўстрыі. Засяленне ў атэль (Браціслава). Начлег.

10 дзень
Сняданак. Транзіт па тэрыторыі Славаччыны, Польшы. Наведванне гіпермаркета ў Польшчы. Начны пераезд беларуска-польскай мяжы.

11 дзень
Ранішні прыезд у Мінск.

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці па тэлефонах:

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

2 Responses to "16.07.2016 – Пiлiгрымка да базілiкi Cв. Антонiя. Падуя, Iталiя. 3 днi адпачынка на моры. 11 дзён."

  1. Ірэна пишет:

    З 16-26 ліпеня 2016г. адбылася наша пілігрымка ў Падую. На камфартабельным аўтобусе ў суправаджэнні святара, з прыветлівымі кіроўцамі мы хутка прыехалі ў Кракаў – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы, прайшлі Каралеўскі шлях , пабылі каля Каралеўскага замка на Вавелі – рэзідэнцыя польскіх каралеў і кіраўнікоў, удзельнічалі ў Святой Імшы. Потым мы апынуліся ў Вене – гэта асаблівая атмасфера ў якой перапляліся шматлікія імператарскія палацы, паркі. Наведалі Сабор Святога Стэфана. Наступны прыпынак – Рыміні, узбярэжжа Адрыятычнага мора, дзе на працягу трох дзен мы адпачывалі. Цудоўнае надвор’е, цеплае мора, добры гатэль. Таксама быў час на малітву ў касцеле. Далей мы паехалі ў Падую – горад Святога Антонія, другога па старшынстве ўніверсітэта краіны, дзе вучыўся Францыск Скарына, У Саборы Святога Антонія адбылася Імша на беларускай мове. На наступны дзень мы ўбачылі выдатную Венецыю, Палац Дожаў, Мост Рыальта. У Саборы Святога Марка ўдзельнічалі ў Святой імшы на італьянскай мове. Вялікая падзяка кс.Юрыю за цікавае падарожжа – гэта сапраўды захапляючае відовішча. Дзякую за глыбокія веды, за навуку, за такт, вытрымку і дабрату. Падзяка Дыяне за добрую арганізацыю і каардынацыю на працягу падрыхтоўкі паездкі. Дзякую кс.Вячаславу за магчымасць вандраваць з piligrymka.by.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


пять − = четыре

Апошнія артыкулы