logo piligrymka






05.05.2014 – Пілігрымка да месца пахавання Св.Язафата Кунцэвіча ў Рым i Ватыкан – 9 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Пропаведзь Язафата Кунцэвіча ў Беларусі. Малюнак: І. Я. Рэпіна (1893)

Святы Я.Кунцэвіч – святы зямлі беларускай пахаваны ў саборы Св. Пятра ў Ватыкане. Галоўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца малітва (св.Імша) ў саборы Св. Пятра, каля алтара, дзе пахаваны пакутнік за адзінства Хрыстовага Касцёла. Падчас пілігрымавання вернікі наведваюць таксама Марыйны санктуарый у Чэнстахове, катэдральныя саборы Св. Стэфана ў Вене і Св. Марка ў Венецыі.

Час: 05 – 13 мая  2014 г.
Кошт: 340 еўра + VISA

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, мед. страхоўка, пражыванне ў гатэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 4 сняданкi i 3 абедаў/вячэр.
Пражыванне ў 2/4 асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 100 €
Дадаткова аплочваецца: праезд на метро ў Рыме i праезд на пароме/кацеры ў Венецыю – 45 €.

Маршрут:
Мінск – Чэнстахова – Вена – Рым /Ватыкан – Венецыя – Браціслава – Мінск.

Увага! Папярэдні запіс у паломніцтва адкрыты! Колькасць месцаў – абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Прыкладная праграма:

1 дзень
Выезд з Беларусі (Мінск)
Транзіт па Беларусі / начны пераезд
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст)

2 дзень
Наведванне Чэнстаховы. Кляштар Паўлінаў/Цудоўны абраз (Св. Імша)
Начлег у доме пілігрыма, вячэра + сняданак

3 дзень
Наведванне Вены (Аўстрыя)
Начны пераезд

4 дзень
Транзіт па тэрыторыі Італіі
Начлег у атэлі каля Рыма, вячэра + сняданак

5 дзень
Наведванне Ватыкана (Св. Імша ў базіліцы Св. Пятра)

Пантэон, Фантаны Трэві, замак Св. Анёла, Навона…
Начлег у атэлі каля Рыма, вячэра + сняданак

6 дзень
Наведванне Рыма: Калізей, Капітолій, базіліка Св. Клемента,
базіліка Св. Яна на Латэране, Рымскі форум. 
Начны пераезд у Венецыю

7 дзень
Наведванне Венецыі: Сабор Св. Марка, Палац Дожаў, Мост Рыальта…
Транзіт па тэрыторыі Аўстрыі
Начлег / Браціслава.

8 дзень
Сняданак. Транзіт па тэрыторыі Чэхіі.
Наведванне гіпермаркета ў Польшчы.
Начны пераезд

9 дзень
Прыезд у Мінск.

 

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.8192211
+375.44.5671529
 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

One Response to "05.05.2014 – Пілігрымка да месца пахавання Св.Язафата Кунцэвіча ў Рым i Ватыкан – 9 дзён."

  1. хочу с вами поехать в Ватикан!!!!!

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять − один =

Апошнія артыкулы