logo piligrymka





03.04.2017 – Пiлiгрымка да Святога Мiкалая Цудатворцы (Николай Угодник), Бары, Iталiя – 11 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Сьвяты Мікалай або Санта Кляўс у сёньняшнім варыянце ня мае нічога супольнага з сапраўдным Сьвятым Мікалаем Цудатворцам, біскупам Міры, які жыў у канцы 3-га – пачатку 4-га стагодзьдзя нашай эры. Gazeta Wyborcza друкуе інтэрвію з праваслаўным тэолягам і сьвятаром Генрыкам Папроцкім, які распавядае пра Сьвятога Мікалая. Захавалася інфармацыя пра яго дабрачынную дзейнасьць. Ён падкідваў грошы праз акно беднякам, дзяўчынам зь бедных сем’яў даваў золата на пасаг, каб яны маглі выйсьці замуж. Усё гэта рабіў у таямніцы. Жыхары Міры доўга ня ведалі, хто ім дапамагае. Рэліквіі біскупа спачываюць у капліцы праваслаўнай царквы ў італьянскім горадзе Бары. У гэтым жа месцы пахаваная польская каралева Бона, якая спачывае ў багатай магіле, але й так усе ідуць да Мікалая, а мала хто да Боны. Да нашых часоў з парэшткаў сьвятога Мікалая выцякае пахучы алей, які зьбіраецца ў адмысловай місцы, а пазьней манахі пераліваюць яго ў флаконы й раздаюць. Паводле легенды, алей мае цудоўную моц аздараўленьня хворых. Невядома, адкуль бярэцца гэтая субстанцыя. Традыцыя раздаваньня падарункаў у дзень сьмерці Сьвятога Мікалая 6 сьнежня нарадзілася на Ўсходзе, дзе біскуп Міры быў больш вядомы, чым на Захадзе. Падарункі нават не раздавалі, а падкідвалі, каб не было вядома, хто іх дае, так, як рабіў гэта Мікалай. А тое, што цяпер Мікалай прыходзіць да дзяцей два разы ў год – таксама на Каляды, гэта ўжо заходняя традыцыя. Прыкладна ў сярэдзіне ХХ-га стагодзьдзя постаць Мікалая стала камэрцыйнай. На гэта ў вялікай ступені мела ўплыў кампанія Кока-Кола, якая паказала такую постаць у сваіх рэклямах. Але гэта ўжо чыстая камэрцыя, а сапраўдны Сьвяты Мікалай чыніў дабро паціху, ён не шукаў славы.
Gazeta Wyborcza – http://www.radyjo.net/4/93/Artykul/155232#.dpuf

 

Маршрут:
Мінск – Чэнстахова – Вена – Рым /Ватыкан – Бары – Асiзi – Падуя – Брацiслава – Мiнск

 

Час: 3 – 13 красавiка 2017 г.
Кошт: 470€ + VISA 60€.
Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
 +375.33.3535110       +375.29.7080078
 +375.29.6635110       +375.29.6020098

 

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, медстрахоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 6 сняданкау i 6 абеды/вячэры.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 250€.

 

Прыкладная праграма:

1 дзень
Выезд з Беларусі (Мінск).
Транзіт па Беларусі / начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы.

2 дзень
Наведванне Чэнстаховы.
Наведванне Кляштара Паўлінаў. Цудоўны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай ці Яснагорскай (па назве гары, на якой стаіць кляштар), апякункі Польшы. Св. Імша. Вольны час.
Начлег у доме пілігрыма, вячэра + сняданак.

Чэнстахова

3 дзень
Наведванне Вены (Аўстрыя).
Начны пераезд.
Вена – гэта горад, поўны вытанчанасці і шарму. Вена прыцягвае сваёй атмасферай, у якой перапляліся шматлікія імператарскія палацы і выдатныя паркі, утульныя кафэ з венскай кавай, музыкай Штраўса і Моцарта. Мы прагуляемся па самым сэрцы Вены: плошча Марыі Тэрэзіі, імпэрскі Хофбург,  Сабор Святога Стэфана, Венская ратуша, Бургтэатр, Венская опера, Парламент, Універсітэт…
Вольны час у Вене.

 Вена. Сабор Святога Стэфана. Вена.


4 дзень

Транзіт па тэрыторыі Італіі.
Начлег у атэлі каля Рыма, вячэра + сняданак.
Аўтабан ў Альпах.

5 дзень
Наведванне Рыма i Ватыкана (Св. Імша ў базіліцы Св. Пятра).
Начлег у атэлі каля Рыма, вячэра + сняданак.

Рым. Ватыкан.

6 дзень
Наведванне Бары.
Малiтва на магiле св. Мiкалая Цудатворцы
Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.
Бары. Набярэжная.

7 дзень
Наведванне Асiзi.
Горад святога Францiшка
Наведванне базiлiкi i малiтва
Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.
Асыж. Базіліка Святога Францiшка. Асiзi.

8 дзень
Наведванне Падуi.
Наведванне базiлiкi св. Антонiя i св. Лукi евангiлiста, малiтва.
Начны пераезд.

9 дзень
Наведванне Брацiславы
Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.

10 дзень
Транзiт па тэрыторыi Польшчы
Наведванне маркета.
Начны пераезд

11 дзень
Прыезд у Мiнск

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

 

  

 

 

 

 

 

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− пять = один

Апошнія артыкулы