logo piligrymka





22.04.2014 – Пiлiгрымка на кананiзацыю Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ – 9 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Кананізацыя благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ адбудзецца 27 красавіка 2014 г, у Нядзелю Божай Міласэрнасці. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы па выніках кардынальскага кансісторыя, які правёў 30 верасня 2013 г. Святы Айцец. Трэба нагадаць, спалучэнне кананізацыі двух Пантыфікаў было асабістым жаданнем папы Францішка. Кардынал Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, каментуючы гэты факт, адзначыў нядаўна, што Ян XXIII быў вялікім прарокам і ініцыятарам ІІ Ватыканскага Сабору, а Ян Павел II рэалізаваў яго на практыцы і развіў ва ўсіх яго кампанентах і ўсім яго патэнцыяле. Паводле іерарха, гэтыя дзве асобы з’яўляюцца стаўпамі не толькі хрысціянскай культуры, але і хрысціянскай святасці.

Святы Айцец ужо раней гаварыў пра Нядзелю Божай Міласэрнасці, як верагодны тэрмін кананізацыі. Падчас прэс-канферэнцыі ў самалёце на зваротным шляху з Бразіліі ён падзяліўся з журналістамі, што гэта, на яго думку, быў бы адпаведны час. Спачатку ўрачыстасці планаваліся на познюю восень гэтага года, але, на думку Папы, у гэты час падарожжа для многіх пілігрымаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы стала б небяспечным з-за складаных умоў надвор’я, характэрных для гэтай пары года. Гаворка ішла пра “не вельмі заможных” пілігрымаў, якія адправяцца ў Рым на аўтобусах, а такіх будзе большасць.

5 ліпеня 2013 г. са згоды папы Францішка Кангрэгацыя па справах Кананізацыі выдала дэкрэт аб прызнанні цуду праз заступніцтва бл. Яна Паўла II. У выпадку Яна XXIII Пантыфік зрабіў выключэнне і пагадзіўся з кананізацыяй, прыняўшы пад увагу цуд, які быў зацверджаны для яго беатыфікацыі.

Цікава, што Яна XXIII абвясціў благаслаўлёным Ян Павел ІІ, 3 верасня 2000 г. Беатыфікацыя Яна Паўла II адбылася 1 мая 2011 г., яе ўзначаліў Бэнэдыкт XVI.

“Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё”

Час: 22 – 30 красавiка 2014 г.
Кошт: 410 еўра + VISA

Маршрут:
Мінск – Чэнстахова – Вена – Рым /Ватыкан – Венецыя – Браціслава (начлег) – Мінск.

Працягласьць пілігрымкі — 9 дзен (7 + дзень выезду і дзень прыезду).

Увага! Папярэдні запіс у паломніцтва адкрыты! Колькасць месцаў – абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Праграма:

22.04.2014 (1 дзень)
Выезд у 18.00 з Мінску, з адваротнага боку чыгуначнага вакзла (вул. Дружная).
Транзіт па Беларусі / начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).

23.04.2014 (2 дзень)
Прыезд у Чэнстахову. Кляштар Паўлінаў / Цудоўны абраз (Св.Імша).
Начлег у доме пілігрыма, вячэра + сняданак.

24.04.2014 (3 дзень)
Прыезд у  Вену. Наведванне Вены. Начны пераезд.

25.04.2014 (4 дзень)
ранзіт па тэрыторыі Італіі. Начлег у гатэлі каля Рыму, вячэра + сняданак.

26.04.2014 (5 дзень) 

Наведванне Рыму і Ватыкану. Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

27.04.2014 (6 дзень)
Удзел у Св. Iмшы на плошчы Св. Пятра/Ватыкан.
Начны пераезд у Венецыю.

28.04.2014 (7 дзень)
Наведванне Венецыі: Сабор Св. Марка, Палац Дожаў, Мост Рыальта.
Транзіт па тэрыторыі Аўстрыі. Начлег у гатэлі (Браціслава).

29.04.2014  (8 дзень)
Сняданак у гатэлі. Транзіт па тэрыторыі Чэхіі і Польшчы.
Начны пераезд.

30.04.2014 (9 дзень)

Прыезд у Мінск.

Калі ласка, сачыце за навінамі!

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, мед. страхоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 4 сняданкi i 3 абеды/вячэры.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 100 €.
Дадаткова аплочваецца: праезд на метро ў Рыме i праезд на пароме/кацеры ў Венецыю — 45 €.

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.6635110
+375.33.3535110

+375.29.6020098
+375.29.7080078

3 Responses to "22.04.2014 – Пiлiгрымка на кананiзацыю Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ – 9 дзён."

  1. admin пишет:

    10 дзён, бо 3 дні ў Рыме

  2. Nika пишет:

    Еще есть свободные места на эту пилигримку?

    • Дыяна пишет:

      Шаноўная Ніка, пра наяўнасць вольных месцаў, Вы можаце даведацца па ўказанных на гэтай старонцы нумарах тэлефонаў.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


семь + восемь =

Апошнія артыкулы