logo piligrymka





12.09.2014 – Пілігрымка ў Рым i Ватыкан – 9 дзён. 340 еўра.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Ватыкан – адзін з нямногіх гарадоў-дзяржаў і адзіная краіна, дзе дзяржаўнай мовай з’яўляецца латынь, Ватыкан размясціўся ў самым сэрцы Рыма, і важкая частка славутасцяў італьянскай сталіцы знаходзіцца на яго маленечкай тэрыторыі. Тут можна забрацца на купал Сабора Святога Пятра і пабачыць гістарычны Рым з вышыні птушынага палёту, пагуляць па знакамітым Садам Ватыкана, а таксама ўбачыць Папу, калі пашанцуе.

Святы Язафат Кунцэвіч – святы зямлі беларускай — пахаваны ў саборы Св. Пятра ў Ватыкане. Галоўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца малітва (Св. Імша) у саборы Св. Пятра, каля алтара, дзе пахаваны пакутнік за адзінства Хрыстовага Касцёла. Падчас пілігрымавання вернікі наведваюць таксама Марыйны санктуарый у Чэнстахове, катэдральныя саборы Св. Стэфана ў Вене і Св. Марка ў Венецыі.

Час: 12 – 20 верасня 2014 г.
Кошт: 340 еўра + VISA.

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, мед. страхоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 4 сняданкi i 3 абеды/вячэры.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 100 €.
Дадаткова аплочваецца: праезд на метро ў Рыме i праезд на пароме/кацеры ў Венецыю – 45 €.

Калі ласка, сачыце за навінамі!

Увага! Колькасць месцаў – абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Маршрут:
Мінск – Чэнстахова – Вена – Рым/Ватыкан – Венецыя – Браціслава – Мінск.

Праграма:

1 дзень
Выезд з Беларусі (Мінск).
Транзіт па Беларусі / начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).

2 дзень
Наведванне Чэнстаховы. Кляштар Паўлінаў/Цудоўны абраз (Св. Імша).
Начлег у доме пілігрыма, вячэра + сняданак.

3 дзень
Наведванне Вены (Аўстрыя).
Начны пераезд.

4 дзень
Транзіт па тэрыторыі Італіі.
Начлег у атэлі каля Рыма, вячэра + сняданак.

5 дзень
Наведванне Ватыкана (Св. Імша ў базіліцы Св. Пятра).
Пантэон, Фантаны Трэві, замак Св. Анёла, Навона…
Начлег у атэлі каля Рыма, вячэра + сняданак.

6 дзень

Наведванне Рыма: Калізей, Капітолій, базіліка Св. Клемента,
базіліка Св. Яна на Латэране, Рымскі форум.
Начны пераезд у Венецыю.

7 дзень
Наведванне Венецыі: Сабор Св. Марка, Палац Дожаў, Мост Рыальта…
Транзіт па тэрыторыі Аўстрыі.
Начлег / Браціслава.

8 дзень
Сняданак. Транзіт па тэрыторыі Чэхіі.
Наведванне гіпермаркета ў Польшчы.
Начны пераезд.

9 дзень
Прыезд у Мінск.

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.8192211
+375.44.5671529
 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


три × восемь =

Апошнія артыкулы