logo piligrymka





20.11.2013 – Пілігрымка ў Рым i Ватыкан. Святкаванне 390-х угодкаў смерці св.Язафата – 9 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

З нагоды 390-х угодкаў  смерці св. Язафата i 50-х угодкаў складзення рэліквій (мошчаў) св. Язафата ў Базіліцы св. Пятра (1963)  арганізуецца пілігрымка ў Рым і Ватыкан 21-28.11.2013.

Святкаванне св. Язафата (разам з украінскім епіскапатам Украінскай Грэка-каталіцкай царквы) адбудзецца ў Рыме 25 лістапада.
24 лістапада ЗАКРЫЦЦЕ ГОДУ ВЕРЫ Папам Францішкам.

Гэтыя 2 падзеі  робяць тым больш цікавай усю Пілігрымку.

Час: 20 – 28 лiстапада 2013 г.
Прыкладны кошт: 330 еўра + VISA

Маршрут:
Мінск – Чэнстахова – Вена – Рым /Ватыкан – Венецыя – Браціслава – Велеград – Мінск.

Працягласьць пілігрымкі – 9 дзен (7 + дзень выезду і дзень прыезду).

 

Арыенціровачная праграма:

20.11  (1 дзень)
Выезд у 18.00 з Мінску, з адваротнага боку чыгуначнага вакзла (вул. Дружная).
Транзіт па Беларусі / начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).

21.11 (2 дзень)
Прыезд у Чэнстахову. Кляштар Паўлінаў / Цудоўны абраз (Св.Імша).
Начлег у доме пілігрыма, вячэра + сняданак.

22.11 (3 дзень)
Прыезд у  Вену. Малітва у храме Св. Барбары, дзе захоўваюцца мошчы Св. Язафата. Наведванне Вены. Начны пераезд.

23.11 (4 дзень)
Транзіт па тэрыторыі Італіі. Начлег у гатэлі каля Рыму, вячэра + сняданак.

24.11 (5 дзень) 
Наведванне Рыму і Ватыкану. Св. Імша з Папам (Закрыцце году веры). Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

25.11 (6 дзень)
Успамін Cв. Язафата. Урачыстая Літургія ў базыліцы Cв. Пятра. 
Начны пераезд у Венецыю.

26.11 (7 дзень)
Наведванне Венецыі: Сабор Св. Марка, Палац Дожаў, Мост Рыальта.
 Транзіт па тэрыторыі Аўстрыі. Начлег у гатэлі (Браціслава).

27.11  (8 дзень)
Сняданак у гатэлі. Транзіт па тэрыторыі Чэхіі і Польшчы. Па дарозе кароткі (2 гадзіны) заезд у Велеград: наведванне базылікі Узнясення Дзевы Марыі і Св. Кірыла і Мефодыя. Начны пераезд.

28.11 (9 дзень)
Прыезд у Мінск.

Калі ласка, сачыце за навінамі!

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, мед. страхоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 4 сняданкi i 3 абеды/вячэры.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 100 €.
Дадаткова аплочваецца: праезд на метро ў Рыме i праезд на пароме/кацеры ў Венецыю – 45 €.

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

[contact-form-7 404 "Not Found"]

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.44.5671529
+375.29.8192211

+375.29.6020098
+375.29.7080078

20 Responses to "20.11.2013 – Пілігрымка ў Рым i Ватыкан. Святкаванне 390-х угодкаў смерці св.Язафата – 9 дзён."

  1. Анастасія пишет:

    а ці ёсць яшчэ 2 месцы?

  2. admin пишет:

    паважаная Анастасія, месцы пакуль ёсць, але раім Вам як мага хутчэй браніраваць месца.

  3. Вераніка пишет:

    Анастасія, 2 месцы на Рым есць. Калі ласка, паведаміце свае дадзеныя па электроннай поште piligrymka5@piligrymka.by альбо патэлефануйце на нумар 80296020098 ці 80297080078.

  4. Кацярына пишет:

    Мяне таксама цiкавiць, цi есць яшчэ 2 месцы?

  5. admin пишет:

    Спяшайцеся! бо, яшчэ ёсць некалькі вольных месцаў. Аднак, спяшайцеся задэкларыраваць сваё жаданне ехаць, як мага хутчэй, літаральна цягам 2-3 дзён, а інакш потым не паспеем зрабіць візы!

  6. Лана пишет:

    Есть ли еще надежда попасть с Вами в Рим? Место нужно одно. Виза есть)

  7. Надзея пишет:

    Лана, калі Вы хочаце паехаць у Рым 20 лістапада, вам трэба як мага хутчэй патэлефанаваць нам. Вельмі верагодна, што пытанне вырашыцца, калі у вас есць віза і вы гатовы ўнесьці грошы ў самы бліжэйшы час.

  8. Nadzey пишет:

    Может есть еще 2 места? визы есть) и заплатить можем хоть завтра)

  9. admin пишет:

    Паважаная Nadzey, тэлефануйце па вышэй пададзеных тэлефонах яшчэ заўтра зраніцы (г.зн. у панядзелак) і магчыма знойдзем Вам мейсца…
    Мы стараемся для Вас.
    З павагай кс.Вячаслаў Барок

  10. Зміцер пишет:

    Некалькі важных заўвагаў:

    1. Указаная сума 330 еўра, хоць на самай справе заплаціць трэба 375. Пра дадатковыя 45 еўра напісана ў заўвагах. Навошта? Не ўсе людзі, якія ехалі, ведалі пра дадатковыя 45 еўра. Чаму не ўказаць адразу, што плата 375 еўра?!

    2. Аўтобус для адлегласці ў 5200 км занадта цесны, асабліва ўлічваючы, што 4 ночы прыйшлося спаць у ім.

    3. 7 разоў харчавання за 9 дзён малавата, а плаціць па 15-20 еўра за лёгкую перакуску ў пунктах харчавання камусці задорага. Магчыма, гэтая заўвага больш для перавозніка, але арганізатарам варта неяк урэгуляваць паводзіны вадзіцеляў, якія адмаўляліся грэць ваду ў аўтобусе і не дазвалялі людзям браць ваду на сняданкі хуткага прыгатавання.
    Хаця як вадзіцелі свае абавязкі яны выконвалі даволі добра.

    4. Можна падзякаваць гіду, які вельмі кампетэнтна і адказна палагоджваў усе справы і выконваў свае абавязкі.

    5. Усім вельмі спадабаўся гатэль у Браціславе.

    • Энри пишет:

      Змiцер: Не могу полностью с вами согласится. Есть такой анекдот:

      встречаются Стив Джобс и Билл Гейтс.
      Джобс: “Билли, русские здорово быстро умеют читать”.
      Гейтс: “Хм… Да, Стиви, мы заметили это, как они быстро читают лицензионное соглашение.”

      Я это к чему? В программе все написано, что за что надо платить и доплачивать в процессе паломничества, просто стоит читать с первой строчки и до последней.

      Что касательно автобуса, то он тесноват, конечно. Но пять таки, если в программе паломничества не было бы заезда в Вену и в Чехию, а только РИМ. То, самолетом можно было рискнуть, но цена осталось бы прежней. А на автобусе – мы больше увидели.
      Я за автобус на такие короткие расстояния!

  11. кс.Вячаслаў Барок пишет:

    Зміцер, за заўвагі дзякуй. Аднак…. будзьма крытычнымі да канца.
    1.пра 45 еўра дадатковага збору гаворыцца кожнаму ўдзельніку, у той момант, калі ён перадае нам свае дакументы і свае грошы ў памеры 330 еўра, і пры гэтым на свае ж рукі атрымоўвае раздрукаваную праграмуна (і там таксама прапісваецца гэтая ўмова). Так што заўвага неаб’ктыўная, і няма віны з боку арганізатараў Piligrymka.by, што хтосьці чагосьці не ведаў…. Прабачце, мы тут не вінаватыя. Будзьце ўважлівымі!!!
    А адразу не пішыцца сумма ў памеры 375 еўра, бо мы не патрабуем ад Вас адразу 375 еўра… каб магчы арганізаваць такое падарожжа,але ўсяго толькі 330, мы думаем пра вас, і не бяром ад Вас таго, што нам не патрэбна.
    2. Згодзен, што аўтобус самы невыгодны транспарт для падарожжа ў Еўропу. Аднак, пакуль Вы будзеце прасіць вазіць Вас аўтобусам, мы будзем гэтае рабіць.
    3. Арганізатары не забараняюць удзельнікам пілігрымак харчавацца больш чым 7 разоў на 9 дзён. Але наш абавязак ёсць толькі ў тым, каб гарантаваць вось гэтыя 7 пасілкаў, так як і напісана ў праграме, бо за гэта вы даеце свае грошы! Арганізатары выканалі свой абавязак.
    «15-20 еўра за лёгкі перакус» — гэта Вы ўжо перагнулі, або сапраўды любіце паесці. Безумоўна, маеце такое права — паесці. Але дзеля аб’ектыўнасці нельга не заўважыць, што за 20 еўра, як ў Вене, так і ў Рыме, можна цалкам добра з’есці, ну а нават запіць півам ці віном. Аднак, кожны мае свае патрабаванні…
    Ну а па-поваду гарачай вады ў аўтобусе… то тут справа такая: тэрмас адзін на ўсіх. Яго ёмістасць 8 л., людзей 46. Так што трэба думаць пра ўсіх, шаноўны Зміцер. Гэта было б па-хрысціянску, не выліваць усе 8 л. вады ў свой кубачак, але пакінуць і іншым. Гэта нармальна.
    Абавязак вадзіцеляў адносна вады такі: адзін раз у дзень прыгатаваць 8л вады, спадзяюся, гэта было выканана.
    4.5. — дзякуй Вам. арганізатары працуюць для дабра Вашага і большай хвалы Божай.

    • Зміцер пишет:

      1. “не бяром ад Вас таго, што нам не патрэбна” – дык як раз жа бярэце, бо 45 еўра абавязкова здае кожны. Я тут не пра сябе пішу, а пішу пра тое, што некалькі чалавек пра гэта не ведалі. У Беларусі не ўсе пенсіянеры ўмеюць карыстацца Інтэрнэтам, праграмы я ўвогуле ні ў кога на руках не бачыў.
      2. Я не маю на ўвазе, што аўтобус сам па сабе не выгодны. Я пра тое, што аўтобусы бываюць розныя. Мы ехалі аўтобусам, у якім ногі нават у людзей сярэдняга росту не змяшчаліся. А ў ім яшчэ прыходзілася начаваць. Таму калі вы замаўляеце аўтобус на шлях у 5 тыс. км, то падбайце пра тое, каб адлегласць паміж крэсламі была адпаведнай.
      3. Асабіста я ў дарозе магу доўга не есці. Але ў аўтобусе было незадавальненне і канфлікты з-за такой сітуацыяй з гарачай вадой. Я і маю на ўвазе, што 8 л. у дзень замала. Па сведчаннях іншых, у дарозе, напр., у Тэзэ ці на сусветны дзень моладзі гарачая вада была пастаянна. Не ўсе маглі сабе дазволіць харчавацца за 20 еўра. Калі дадаць яшчэ расходы на харчаванне, то паездка абыходзіцца мінімум у 400 еўра.

      • admin пишет:

        Зміцер, разсмяшылі Вы сваёй заўвагай, можна дапускаць, што Вы і ёсць той самы пенсіянер, які нічога не ведаў і не ўмее карыстацца інтэрнэтам… а зараз троліць, дай Божа кожнаму так мець і час і магчымасці…
        Трэба дапускаць, што за Вашае падарожжа наогул хтосьці заплаціў іншы, бо на жаль Арганізатары не маюць ад Вас ніякага пацвярджэння, што Вы ўносілі свае ахвяраванні на падарожжа, а таксама ВЫ ЗМІЦЕР НЕ МАЕЦЕ ПАЦВЯРДЖЭННЯ, ШТО ВЫ ЎНОСІЛІ СВАЕ АХВЯРАВАННІ ПІЛІГРЫМЦЫ БАЙ!!! А ТАКОЕ ПАЦВЯРДЖЭННЕ НА ПАПЕРЫ З ПЯЧАТКАЙ АТРЫМОЎВАЕ КОЖНЫ, ХТО ЕДЗЕ РАЗАМ З НАМІ І ПЕРАД КІМ МЫ НЯСЁМ АДКАЗНАСЦЬ.
        Прабачце, мы не будзем больш друкаваць вашыя каментарыі ў якіх Вы па-хамску выказваецеся…
        Са сваімі заўвагамі і патрабаваннямі звяртайцеся да таго, каму Вы давяралі свае грошы.
        усяго добрага, шаноўны спадар Зміцер.

  12. Александрина пишет:

    Я полностью поддерживаю замечания Змiцера,особенно про 45 евро,про которые многие люди не знали. А также то,что водителям было жалко воды людям на чай или на еду быстрого приготовления. Высоким людям вообще некуда ноги было засунуть,приходилось спать, согнувшись в причудливые позы. Да и еда что в Риме, что в Вене дороговата, на легкую перекуску не 15-20,а чуть меньше,но все равно ощутимо.
    И огроменное СПАСИБО нашему гиду за великолепные организаторские способности и за интересную экскурссионную программу.

  13. Альжбета пишет:

    Почитала много отзывов. Я согласна с тем, что люди высказывают свое недовольство, насчет автобуса и комфорта в нем. В мои годы (молодежь), я могу ездить автостопом, перекладным транспортом, пройти много километров пешком. Но для 5500 км, я считаю, этот автобус с его условиями, для любого возраста очень неудобен и даже опасен. И у меня возникает, такой вопрос: “Неужели нельзя хотя бы сделать так, чтобы были доступными: горячая вода (чай, кофе) и туалет?” П.с. В принципе, я осталась очень довольна поездкой и благодарна вам за организацию этой пилигримки. И глубочайшее спасибо нашему гиду Сергею. Это не только специалист своего дела, но и человек для человека.

  14. Елена пишет:

    Мы тоже в августе ездили в пилигримку в Фатиму. Автобус был ужаснейшим на такой длительный переезд. Барахлил кондиционер, места было очень мало. В связи с чем поотекали ноги. Гид Анна была абсолютно никудышней. Знаний ноль, желания работатьтоже. Да еще плюс хамство. Огромное спасибо ксендзу Вячеславу, он нам был за гида. Иначе не знаю, что мы там делали б. Считаю, что подходить к организации пилигримок следует более ответственно в плане заказа автобусов и подбора гида, все ж таки это религиозное путешествие, а не какая-то прогулка.

    • Таццяна Дарафеева пишет:

      Паважаная Елена! Пiлiгрымка- гэта нешта iншае чым падарожжа, нават релiгiйнае.. Тое, што я шукала. я знайшла, Вы- не. Шкада. Паспрабуйце самалётам. А ногi ацякаюць за адну ноч у кожнага, хто сядзiць, нават у самалёце больш за 6 гадзiн. А Аня i хамства- мне здаецца рэчы не сумяшчальныя. А любога чалавека можна давесцi, калi пажадаць. Дарэчы, ня гледзячы на не вельмi лёгкую паездку, у кастрычнiку ужо ехалi 100 чалавек, 2 аутобуса. Таксама не хапала гарачай вады, ноччу хацелася спаць, але я ня ведаю iншых агенств, якiя б ладзiлi штосцi падобнае.за адзiн маршрут Вялiкi дзякуй кс. Вячаславу i кс Юрыю за iх адвагу i любоу да нашых людзей.

  15. Светлана пишет:

    очень хотелось бы узнать о пилигримке в Германию. Может кто-нибудь поделится своими впечатлениями?

  16. Наталья пишет:

    Мне посчастливилось быть два раза в пилигримке с отцом Юрием. Весной пилигримка в Израиль, в августе в Падуе. Большой поклон и великая благодарность отцу Юрию и кс. Вечеславу, а также Веронике и Алене за всю ту работу, которую они проводят. И не смотря на все негативные высказывания здесь – просьба не прекращать все то, что Вы делаете для людей. Люди должны понимать куда они едут, как они едут, а главное – за чем они едут. А для тех, кому не нравятся пилигримки, организованные этими людьми – существует масса различных турфирм и т.п.
    Еще раз – большой ВАм поклон и СПАСИБО за все то, что Вы делаете для людей.
    С уважением, Наталья.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


семь − = один

Апошнія артыкулы