Piligrymka.by — пілігрымкі і паломніцтвы да святых і гістарычных месцаў
Пілігрымка ў Люрд (Францыя)
(Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд / Люрд – Авіньён – Падуа – Прага –  Вроцлаў – Мінск) 
Час: 4 – 15 кастрычніка 2010 г.
Падарожжа ў Велеград. жнівень - 2010 г.
<description><![CDATA[З 9 па 16 жніўня адбылася пілігрымка ў Велеград. У падарожжы прынялі ўдзел крыху больш за 30 чалавек з розных куткоў Беларусі. Чаму Велеград?
Велеград – горад шматлікіх пілігрымаў не толькі з Чэхіі, але і з усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, бо звязаны ён з духоўнай і асветніцкай дзейнасцю св. Кірыла і Мяфодзія.
Св. Кірыл і Мяфодзій, браты з візантыйскага гораду Салонікі, -- асветнікі славян, стваральнікі славянскай азбукі і царкоўнаславянскай мовы, прапаведнікі хрысціяства. Яны кананізаваны і лічуцца святымі, як на Усходзе, так і на Захадзе.
Яшчэ ў 862 годзе Кірыл і Мяфодзій, знаходзячыся ў Канстантынопале, атрымалі ад мараўскага князя Расціслава запрашэнне. У ім пазначалася: народ, які вызнае хрысціянскую веру, не мае настаўнікаў, якія маглі б тлумачыць яму веру на ягонай роднай мове. Браты адгукнуліся на запрашэнне і больш за тры гады працавлі сярод славянаў Маравіі. 
Калі Кірыл знайшоў свой апошні спачын у Рыме, то Мяфодзій памер і быў пахаваны ў наваколлях самога Велеграда, дзе стаяў мітрапалітны храм. Далейшыя напады вугорцаў, якім спадарожнічылі руйнаванні і знішчэнні вялікамараўскіх паселішчаў, на вялікі жаль, не дазваляюць сёння дакладна вызначыць месца той святыні і магілы святога. У кожным выпадку, св. Кірыл і Мяфодзій застаюцца цудоўным і моцным прыкладам, як можна і трэба абараняць сваю культуру, мову, традыцыі. Дзякуючы ім славянская мова нараўне з лацінай і грэцкай, не зважаючы на супраціў тагачасных нямецкіх палітычных і духоўных колаў, назаўсёды ўвайшла ў літургію касцёла.
Пілігрымы з Беларусі, знаходзячыся ў Велеградзе, змаглі памаліцца на беларускай мове ў храме Небаўзяцця Панны Марыі і св. Кірыла і Мяфодзія, выказваючы гэтым святым сваю падзяку. Цэлебраваў імшу кс. Юры Барок, адзін з арганізатараў і духоўных апекуноў падарожжа. У малітве бралі ўдзел як каталікі, так і праваслаўныя.
Храм Небаўзяцця Панны Марыі і св. Кірыла і Мяфодзія з’яўляецца сапраўднай дамінантай горада. Як знак сваёй важнасці для ўсяго хрысціянскага свету, у 1985 г. ён атрымаў ад Папы Яна Паўла ІІ Залатую ружу, якая да сённяўшняга дня захоўваецца ў Велеградзе. 
За час пілігрымкі група з Беларусі наведала не толькі Велеград, але і Кракаў, Вену, Прагу, Браціславу. Беларускія пілігрымы змаглі дакрануцца да еўрапейскай гісторыі і архітэктуры, убачыць прыгажосць бліскучых сталіц Еўропы.
У Кракаве нікога не пакінуў абыякавым Вавель – каралеўскі палац і касцёл Св. Станіслава і Вацлава, дзе спачываюць парэшткі вялікіх дзеячоў і каралёў Рэчы Паспалітай, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Сярод іх: Ягайла, Ядвіга, Соф’я Гальшанскя, Стэфан Баторый, Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч, Юзэф Пілсуцкі, а таксама трагічна загінуўшыя прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качыньскі з жонкай.
Браціслава пакінула след у памяці сваімі ўтульнымі вулачкамі, па якіх хацелася шпацыраваць да самага вечара, недарагімі кавярнямі і крамамі, надзвычайнай дабрынёй і адкрытасцю саміх славакаў. І, канешне, сваёй непаўторнай архітэктурай – храмам Св. Марціна – каранацыйнай базілікай каралёў Венгрыі; Міхальскай вежай, што захавалася ў горадзе з ХІІ ст.; прыгажуняй-ратушай і шматлікімі прыкладамі гарадской скульптуры. 
Калі сталіца Славакіі запомнілася сваім сціплым ачараваннем, Вена здзівіла пышнасцю і багаццем. Сапраўдны імперскі горад. З бляскам золата, вытанчанасцю архітэктурных формаў, раскошай, музыкай вальса і пахам венскай кавы. 
 Апошнім пунктам падарожжа стала злата Прага – адзін з прыгажэйшых гарадоў не толькі Еўропы, але і ўсго свету. Нам, беларусам, было вельмі прыемна адчуць, што гэты горад быў звязаны і з нашай гісторыяй і культурай, бо менавіта ў ім на працягу 1517-1519 гг. вялікі палачанін Францыск Скарына надрукаваў свой пераклад Бібліі на беларускую мову. Сёння на былым будынку друкарні Скарыны прымацавана шыльда, дзе па-беларуску і па-чэску напісаныя словы падзякі і гонару нашаму земляку. Таму нядзіўна, што шмат хто з пілігрымаў рабіў фотаздымкі на фоне гэтага памятнага знака.
Падарожжа атрымалася вельмі цікавым і добра заарганізаваным з тэхнічнага пункту гледжання. Быў таксама час на сваю асабістую праграму, на маленькія закупы ды набыццё сувеніраў для тых, хто застаўся дома.
B. Nieviarouski
Пілігрымка з Беларусі ў Фаціму
08.06.2010 21:07
Фаціма — санктуарый у Партугаліі, дзе ў 1917 годзе тром пастушкам аб’явілася Маці Божая. Шлях сюды зь Беларусі пралягае амаль праз усю Эўропу. І яго зусім нядаўна адолелі 37 чалавек з розных гарадоў Беларусі. 
Доўжылася пілігрымка 16 дзён. Працягласьць маршруту — 10 тысяч 109 кілямэтраў.
Арганізатары пілігрымкі — айцец Юры Барок і айцец Вячаслаў Барок зь Віцебшчыны — так распрацавалі аўтобусны маршрут, каб беларускія пілігрымы змаглі наведаць таксама найбольш славутыя марыйныя санктуарыі ў Эўропе: Ліхень, Люрд, Ля Салет, Чанстахову. Была магчымасьць пакланіцца рэліквіям апостала Якуба ў Сант’яга дэ Кампастэла — першым месцы пешага супольнага хрысьціянскага пілігрымаваньня ў Эўропе. Таксама пілігрымы адведалі найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барсэлёне і Кёльне. 
Партугальская вёска Фаціма вельмі багатая на рэлігійныя і архітэктурныя слыннасьці. Тут цяпер адна з галоўных сьвятыняў сусьветнага каталіцызму. Пачаўшы ў 1928 годзе, тут да 1953-га году ў памяць аб зьяўленьні Багародзіцы збудавалі базыліку. Цяпер тут уражваюць алтары, статуі і маляўнічыя вітражы.
Адзін з найбольш яркіх успамінаў пра Фаціму — крыніца Сэрца Езуса, каля якой шматлікія пілігрымы атрымліваюць Божыя ласкі.
Пілігрымы лічаць абавязковым прайсьці сьцяжынкаю пастушкоў, якія першымі спаткалі Маці Божую. Тут цяпер разьмешчаныя стацыі Крыжовага шляху.
Людзі імкнуцца ў партугальскую Фаціму, каб атрымаць духоўнае аздараўленьне. Просяць яго і для сваіх блізкіх. Шматлікія калекі моляцца тут аб суцяшэньні ў сваім цярпеньні. Штовечар пілігрымы запальваюць зьнічы і зь імі ў руках запаўняюць вялікую плошчу перад базылікай.
Радыё Свабода
Пілігрымка ў Рым / Ватыкан, Фларэнцыя (Італія)
Пілігрымка ў Рым / Ватыкан, Фларэнцыя (Італія)
 Час: 15 - 24 лістапада 2010 г.
Пілігрымка ў Фаціму (Партугалія)
Месца аб'яўлення ў 1917г. Маці Божай.
(Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд – Санцьяга дэ Кампастэла - Фаціма /  Фаціма – Барселона – Ля Салет - Пілзэнь – Чэнстахова – Мінск) 
Час: 10  – 25 мая 2010 г.
Мар'яцкі касцёл (Кракаў)
<description><![CDATA[Першае, на што звяртае ўвагу кожны, хто наведвае Кракаў, – будынак Мар'яцкага касцёла, галоўнай святыні горада.
 	Ён выў узведзены яшчэ да забудовы Рынкавай плошчы, у XIII ст, таму знаходзіцца пад вуглом да яе. Першапачаткова на гэтым месцы знаходзіўся драўляны касцёл, але ў в 1221-1222 гг. на яго месцы быў пастаўлены новы. Але і ён быў знішчаны падчас нападу татараў. У 1241 г. на Польшчу абрушыліся орды татараў Батыя. Кракаў быў узяты і разрабаваны, а стаяўшы на плошчы Галоўнага рынку невялікі касцёл Панны Марыі разбурылі да звання. Пазней, падмурак таго касцёла часткова выкарасталі, калі ў 1290 г. пачалося будаўніцтва новага касцёла, ужо ў гатычным стылі.    ]]></description>
Сабор Святога Стэфана (Вена)
Сабор у Кёльне
<description><![CDATA[“Прыгажосць хора, які падымаецца скляпеннем у неба, адрозніваецца веліччу, што пераўзыходзіць усе магчымыя ўяўленні. Неапісальна даўгім шэрагам стаяць стромкія калоны, быццам дрэвы старажытнага леса”, – пісаў пра Кёльнскі сабор Георг Форстэр.  
У 1248 г., калі архіепіскап Кёльна Конрад фон Хохштадэн заклаў першы камень у аснаванне Кёльнскага сабору, пачалася адна з самых доўгіх еўрапейскіх будоўляў.]]></description>
Нотр-Дам дэ Пары (Парыж)
Базіліка Святога Антонія (Падуя)
<description><![CDATA[Цудоўная базіліка Св. Антонія – адна з галоўных дастапрыкметнасцяў Падуі. Кожны год у чэрвені, калі адзначаецца дзень Св. Антонія, у горад прыязджаюць пілігрымы з усяго свету, каб памаліцца і папрасіць заступніцтва. 
Храм пабудаваны ў ХІІІ ст. у раманска-гатычным стыле. Фасад базілікі з трохкутной каронай ламбардскага стылю складаецца з чатырох арак-нішаў у ніжняй частцы і тэрасы – у верхняй. Акрамя таго, у верхняй частцы прарэзана гатычнае вакно-ружа. Фасад сканчаецца высокай востраканечнай званніцай са шпілем. З паўночнага боку храма бачны ансамбль купалоў, цыліндрычных тамбуроў і контрфорсаў.  