logo piligrymka






Сабор Святога Пятра (Рым).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Сабор Святога Пятра – гэта першае, што прыцягвае ў Рыме кожнага пілігрыма. Вялізны купал храму бачны адусюль, але знікае пры набліжэнні да яго. Калі з прыступак паглядзець назад – перад вачыма адкрыецца ўся веліч плошчы, якая запавядае чароўнасць храма. Пасярэдзіне яе, паміж двума прыгожымі фантанамі, знаходзіцца абеліск, зроблены з суцэльнага граніту. Ён даволі высокі, мае форму завужанай да верху калоны. Але не круглай, а шасцікантавай. Раней гэты абеліск стаяў у цырку Нерона, але ў XVI ст. рымскі папа перанес яго на гэтую плошчу і паставіў на яго верхавіне крыж з часткай ад Дрэва Жыватворнага Крыжа Госпада.

Да 1990 г. сабор з’яўляўся самым вялікім хрысціянскім храмам у свеце. Памеры яго ўражваюць. Ён займае плошчу ў 22067 м?. Вышыня базілікі складае 189 м, даўжыня з порцікам – 211,5 м.
Сваім з’яўленнем сабор абавязаны святому першавярхоўнаму апосталу Пятру, які прапаведваў вучэнне Хрыста спачатку ў Іўдзеі, затым у Антыёхіі, у Віфаніі, па ўсёй Італіі і ў самім Рыме. Пад час пераследу хрысціян у часы Нерона, паводле старажытнай традыцыі, сцвярджаецца, што ён быў укрыжаваны ў Рыме ўніз галавой.
Першы хрысціянскі імператар Канстанцін загадаў у памяць аб святым апостале пабудаваць над яго магілай базіліку, якая сталася б самай велічнай і прыгожай з усіх рымскіх базілік. Яна прастаяла на гэтым месцы больш за 1000 год, але ў XV ст. пачалі баяцца за трываласць базілікі, і папа разбурае частку святыні, каб закласці на гэтым месцы першы камень новага грандыёзнага сабора. Адбылося гэта ў 1506 г., а сам храм будаваўся 100 гадоў. Першым яго дойлідам быў вялікі Даната Брамантэ. Ён стварыў план сабора па абразцу грэцкага раўнаканечнага крыжа. Але праз сем гадоў Брамантэ памёр, і пачатую ім працу працягнуў вялікі Рафаэль. У лісце да свайго дзядзькі ён пісаў: “Я не магу жыць у іншым месцы, толькі ў Рыме – і гэта з-за сваёй любові да храму, які я зараз узводжу… Дзе яно, ва ўсім свеце больш вартае месца, чым Рым, і ці ёсць больш шляхотная справа, чым будаўніцтва сабора Св. Пятра!” Але ўзвядзенне базілікі надоўга перарвала жахлівая эпоха рабавання Рыму, а пасля смерці Рафаэля з Фларэнцыі быў выкліканы Мікеланджэла. Ён захаваў план грэцкага крыжа, але для купала сабора скарыстаўся планам Пантэона.
У чалавека, які стаіць каля каралеўскай лесвіцы сабора, складаецца ўражанне, што яна вядзе ў неба. Гэты незвычайны эфект дасягаецца дзякуючы хітраму разліку архітэктараў. Даўжыня кожнай з наступных прыступкаў лесвіцы паступова памяншаецца. Ад гэтай нязначнай змены памеру і ўзнікае адчуванне накіраванасці ўверх, да неба. Такое ж адчуванне глыбіні, узнікаючае ад плошчы перад саборам Св. Пятра, тлумачыцца не толькі грандыёзнасці яе памераў, але і цікавымі архітэктурнымі прыёмамі. Разведзенныя, быццам рукі, дзве каланады складзеныя з некалькі шэрагаў калон, якія паступова крыху змяншаюцца па вышыні і паступова адыходзяць ад цэнтра плошчы.
Базіліка, сапраўды, стала сімвалам магутнасці хрысціянства. Але таксама і абразцом, чыі рысы пазнавальны ва ўсіх буйных храмавых будынках наступных стагоддзяў.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− три = пять

Апошнія артыкулы