logo piligrymka





Сабор Святога Марка (Венецыя).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Куды б не пайшоў пілігрым у Венецыі, які б маршрут не абраў, ён заўсёды патрапіць на плошчу Святога Марка – адзіную плошчу ў горадзе. Тут жа закладзеная і самая славутая дастапрыкметнасць Венецыі – сабор Святога Марка.
Святы Марк стаў апякуном горада яшчэ ў ІХ ст.
Вяртаючыся з Аквілеі, дзе ён прапаведваў хрысціянскую веру, Святы Марк патрапіў у буру і спыніўся на адной з выспаў лагуны. У сне перад ім з’явіўся анёл і сказаў, што тут ён знойдзе супакой (словы Божага анёла “Мір табе, Марк, евангеліст мой!” пазней былі напісаныя на сцягу Венецыянскай рэспублікі). Апостал знайшоў пакутніцкую смерць у Александрыі, дзе і быў пахаваны. Адтуль яго цела таемна вывезлі два венецыянскіх купца, сказаўшы александрыйскім мытнікам, што вязуць свініну (да якой прававерныя мусульмане не маглі дакрануцца).
У 826 г. святую рэліквію прывезлі ў Венецыю. За некалькі гадоў сярод манастырскіх садоў венецыянцы пабудавалі сабор свайму святому. Праз 150 гадоў першапачатковы будынак згарэў ад пажару. Але даволі хутка храм быў адноўлены. Яго будаўніцтва працягвалася яшчэ некалькі стагоддзяў, і кожнае пакаленне венецыянцаў дадавала нешта сваё ў выгляд сабору, упрыгожвала яго. З усіх падначаленых Венецыі краін сюды прывозіліся сапраўды казачныя каштоўнасці.
Венецыянцы стварылі храм такой прыгажосці, што справядлівы словы аднаго з падарожнікаў пачатку ХІХ ст. Франца Грылльпарцэра: “Той, хто стоячы на на плошчы Св. Марка, не адчувае, што сэрца яго б’ецца хутчэй, той можа дазволіць сябе пахаваць, бо ён мёртвы… Той, у каго на плошчы Св. Марка не б’ецца сэрца, не мае яго навогул”.
Доўгае будаўніцтва сабора аказала ўплыў і на яго архітэктурны стыль. Узведзены як класічная грэцкая базіліка з суворым раманскім фасадам, храм за гады перабудоў атрымаў свой сучасны выгляд у якім перамяшаліся ўсе стылі. Гэта тлумачыцца і тым, што ў яго будаўніцтве выкарыстоўваліся прывезеныя ў розны час у Венецыю ўсходні мармур, грэцкія і раманскія барэльефы, калоны разнастайных ардэноў, візантыйскія і італьянскія скульптуры, гатычныя капітэлі. Усё гэта было спалучана ў архітэктоніцы сабора.
Шэраг даследчыкаў і сёння не могуць дакладна акрэсліць архітэктурны стыль сабора і кажуць пра яго асаблівасці: “Фантастычнае спалучэнне ўсіх настрояў і густаў, усіх стыляў і эпох… Гэты будынак unicum, непаўторная індывідуальнасць у свеце цэркваў” – пісаў даследчык П.Перцаў.
Базіліка Святога Марка стала палітычным і рэлігійным цэнтрам Венецыянскай рэспублікі. Тут каранаваліся дожы. Пасля смерці іх целы прыносілі сюды, паднімаючы на насілках 9 разоў, у знак вялікай пашаны. Адсюль сыходзілі ў падарожжы славутыя венецыянскія купцы, просячы бласлаўлення. А сёння – гэта месца, якое прыцягвае шмат пілігрымаў і турыстаў з усіх краінаў свету.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× девять = девять

Апошнія артыкулы