logo piligrymka





Віншуем кс.прэлата Францішка Кіселя з прызначэннем на Апостальскага Адміністратара Віцебскай дыяцэзіі.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

25 лютага Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку біскупа Уладзіслава Бліна з пасады кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі ў адпаведнасці з канонам 401 § 2 Кодэкса кананічнага права. Адначасова Святы Айцец прызначыў Апостальскім адміністратарам “sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis” Віцебскай дыяцэзіі кс. прэлата Францішка Кіселя, які да гэтага часу з’яўляўся Генеральным вікарыем гэтай дыяцэзіі. Кс. Кісель нарадзіўся 1 красавіка 1959 г. на Глыбочынне. Пасля заканчэння школы і вучобы ў Віцебскім тэхнікуме сувязі служыў у войску. У 1982 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе, пасля заканчэння якой атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1987 г. У якасці святара пачаў сваё служэнне ў латвійскім марыйным санктуарыі ў Аглоне, а потым працаваў ў Браславе. Восенню 1992 г. быў пераведзены ў Полацк, дзе служыць ужо на працягу больш чым 20 гадоў. За гэты час, дзякуючы яго намаганням, у горадзе быў пабудаваны касцёл св. Андрэя Баболі – сімвал адраджэння каталіцтва на полаччынне. Акрамя таго, у суседнім Новаполацку, ён заснаваў парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Ад стварэння Віцебскай дыяцэзіі ў 1999 г. кс. Кісель з’яўляўся яе Генеральным вікарыем.

Канон 401§ 2 Кодэкса кананічнага права, гаворыць што “дыяцэзіяльнаму біскупу, які па слабасці здароўя ці іншай важнай прычыне будзе не цалкам здольным выконваць свае абавязкі, настойліва прапануецца падаць просьбу аб адстаўцы”.

 

па матэрыялах Ватыканскага радыё

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть + шесть =

Апошнія артыкулы