logo piligrymka





Епіскапат Германіі вучыць сваіх супрацоўнікаў карыстацца сацыяльнымі сеткамі


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Германіі апублікавала «Гід па карыстанні сацыяльнымі медыя», у якім заключаны рэкамендацыі Касцёла адносна паводзін сваіх супрацоўнікаў падчас карыстання сацыяльнымі сеткамі.

«Нямецкі епіскапат адобрыў выкарыстанне сацыяльных сетак, якія сталі неад’емнай часткай жыцця многіх людзей», — адзначаецца ў заяве і тлумачыцца, што менавіта яны «ствараюць новыя формы зносін і новую культуру дыялогу».

Аўтары даведніка, як паведамляе Ватыканскае радыё, упэўнены, што як сведкі Евангелля, супрацоўнікі могуць дзяліцца сваёй верай і рабіць гэта, кіруючыся прынцыпамі правільнага стылю, асабліва ў выпадку спрэчных дыскусій і павагі да іншых рэлігій і меркаванняў. Выкарыстанне сацыяльных сетак, сцвярджаюць стваральнікі гіда, неабходна разглядаць як «захапляльны выклік, які варта прыняць».

catholic.by

Напісаць каментар

Адправіць каментар


четыре × два =

Апошнія артыкулы