logo piligrymka





25.12.2013 – Спатканне моладзі ў Страсбургу. Сустрэча Новага 2014 года ў Францыi – 9 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Страсбург – горад французскай і нямецкай культур. Яго гісторыя насычаная падзеямі, гэтыя  падзеі пакінулі непаўторную архітэктурную спадчыну. Увесь цэнтр горада, які знаходзіцца на востраве і акружаны ракой,  быў прызнаны ЮНЕСКА сусветнай спадчынай чалавецтва, у прыватнасці такія аб’екты як Страсбургскі сабор і квартал Маленькая Францыя. Страсбург таксама стаў сімвалам прымірэння Францыі і Германіі, дзвюх дзяржаў-першазаснавальнікаў Еўрапейскага саюза.

Час: 25 снежня 2013 г. – 4 студзеня 2014 г.
Кошт: 255 еўра

36-е агульнаеўрапейскае спатканне моладзі Тэзэ падчас Новага года!

Узрост удзельнікаў: да 35 гадоў уключна.

Разам з Богам уваходзім у Новы 2014 год!

Мары ажыццяўляюцца, цуды становяцца часткай твайго жыцця, любоў і радасць напаўняюць тваё сэрца, мелодыя Каляд ахутвае воблакам чараўніцтва…

Бог любіць цябе!

Адчуй яднанне з Ім праз цяпло і давер да бліжняга.

Пілігрымка даверу – гэта не толькі супольная малітва, але яшчэ і цікавыя знаёмствы, цудоўны адпачынак, яркія ўражанні!

PILIGRYMKA.BY – ШЛЯХ ВЕРЫ ДЛЯ КОЖНАГА

 

праграма падарожжа:

25 снежня:
выезд а 18:00, Мiнск (дружная).
начны пераезд мяжы. транзiт/Польшча.

26 снежня:
наведванне Чэнстаховы.
начлег/вячэра i сняданак у доме пiлiгрыма.

27 снежня:
пераезд Чэнстахова-Прага (400 км.)
наведванне Прагi.
начны пераезд у Страсбург.
Прага-Страсбург (610 км.)

28 / 01.01.2014 – запланаваная праграма спаткання Taize:  http://www.taize.fr/ru_article4963.html

01 студзеня:
начны пераезд у Вену.
Страсбург-Вена (815 км.)

02 студзеня:
наведванне Вены.
пераезд у Брацiлаву (80 км.) / вячэра i начлег у гатэлi.

03 студзеня:
сняданак. транзiт па Славакіі i Польшчы.
начны пераезд мяжы.

04 студзеня:
прыезд у Мiнск (дружная).

 

Дадатковы збор у Страсбургу для моладзі да 35 год – 35 еўра, для старэйшых за 35 год – 55 еўра. Гэты збор пакрывае выдаткі арганізатараў Тэзе на харчаванне, месны транспарт, арэнду і падрыхтоўку выставачных залаў і інш.

 
Падрабязнасці па тэлефонах:

+375.33.3535110
+375.29.6635110

+375.29.6186887
+375.29.5187686

+375.29.8192211
+375.44.5671529

+375.29.7080078
+375.29.6020098

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

[contact-form-7 404 "Not Found"]

22 Responses to "25.12.2013 – Спатканне моладзі ў Страсбургу. Сустрэча Новага 2014 года ў Францыi – 9 дзён."

  1. Наталля пишет:

    А што наконт вiзы? Есць магчымасць атрымаць яе бясплатна?

  2. Кристина пишет:

    очень хочу поехать с Вами)))

  3. admin пишет:

    Крысціна, а хто ж перашкаджае? Трэба ехаць…
    А візы дасць Бог, пасольствы выдадуць задарама

  4. Татьяна пишет:

    Я тоже хочу, но мне в сентябре 36 лет. Есть возможность поехать?

  5. Улад пишет:

    Дык кольки каштуе?

  6. Антон пишет:

    Сколько стоит поездка???

  7. Валеры пишет:

    Дык якi кошт???

  8. Nastya пишет:

    Наверное,около 270 евро?

  9. Светлана пишет:

    ооооочень хочу с вами =) даже виза есть =) только это целых 7 рабочих дня! и конечно интересно сколько это будет стоить??????

  10. Alena пишет:

    Моя дочь очень хочет поехать с Вами, но ей только 15 лет, в январе будет шестнадцать, как быть?

    • admin пишет:

      стала вядомая доўгачаканая цана падарожжа…255.

    • Вераніка пишет:

      Згодна з умовамі праграмы ТЭЗЭ ваша дачка можа паехаць на спатканне моладзі і ўдзельнічаць у ім з 28.12 у суправаджэнні дарослага. А таксама ваша дачка павінна мець пры сабе запоўненую форму згоды ад аднаго з бацькоў па ўзору: http://www.taize.fr/IMG/pdf/parental_agreement_fr_ru_em.pdf

    • Іна пишет:

      Алена, са свайго боку дадам, што суправаджаючы застаецца з падлеткам на працягу ўсёй сустрэчы і жыве ў той жа сям’і.

    • Діана пишет:

      Таксама трэба дадаць, што пры падачы дакументаў у французскую амбасаду, неабходна падаць бацькоўскі дазвол ад другога з бацькоў (калі ён не падпісаў анкету).
      Калі непаўнагадовы падарожнічае без бацькоў, дазвол ад аднаго з бацькоў (ад абодвух бацькоў у выпадку разводу або паасобнага пражывання) для выезду з Беларусі павінен быць заверан натарыяльна.
      Увага!Прысутнасць аднаго з бацькоў пры падачы дакументаў на дзіця абавязкова.

  11. Татьяна пишет:

    Если 36 лет можно?

    • Вераніка пишет:

      Ёсць магчымасць прыняць удзел у сустрэчы моладзі ў 36-гадовым узросце. Толькі дадатковы зюор, каторы будзе збірацца ў Страсбургу саставіць 55 еўра

    • Іна пишет:

      Таццяна, акрамя таго, ёсць яшчэ адзін варыянт, які можа Вас зацікавіць, – спатканне для тых, хто старэйшы за 30 год: http://www.taize.fr/ru_article14617.html.

    • Діана пишет:

      Таксама трэба ўдакладніць, што на адну групу пілігрымаў дапускаецца не больш чатырох асоб, старэйшых за 35 год. Таму, калі ласка, удакладняйце пры рэгістраціі колькасць волных месцаў для тых, хто старэйшы за 35 год.

  12. Валенты пишет:

    Прывітанне!
    А ці магчыма патрапіць у гэтую пілігрымку асобе, якая карыстаецца інвалідным вазком? Ну, і крыху сталей па ўзросту, чымсці 35 гадоў?
    Дзякую.

  13. кс.Вячаслаў Барок пишет:

    Шаноўны Валенты, на жаль, калі Вам больш за 35 гадоў, Вы не зможаце прыняць удзел у гэтым паломніцтве. Арганізатары Тэзэ неўмольныя…

  14. Юры Барок пишет:

    вельмi шкада, Валенты, але нам строга забаранiлi браць людзей, якiм больш за 35. магчыма другiя групы маюць такi дазвол.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× три = восемнадцать

Апошнія артыкулы