logo piligrymka





23.12.2015 – Спатканне моладзі ў Валенсii, Гiшпанiя. Сустрэча Новага 2016 года ў Гiшпанii — 15 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

38-е агульнаеўрапейскае спатканне моладзі Тэзэ падчас Новага 2016 года ў Валенсii!

На вечаровай малітве 31 снежня 2014 брат Алоіс абвясціў маладым людзям, якія сабраліся ў Празе, што наступная сустрэча пройдзе ў горадзе, які яшчэ ніколі не прымаў еўрапейскую сустрэчу Тэзэ – у Валенсіі ў Іспаніі.

Кардынал Антоніо Кан’ісарэс Льёвера, арцыбіскуп дыяцэзіі, якая запрасіла Тэзэ, выказаў сваю «самую глыбокую ўдзячнасць» экуменічнай суполцы Тэзэ і запрасіў многіх маладых людзей прыехаць. «Гэта будзе сустрэча Царквы, малітва аб адзінстве ўсіх хрысціянаў. Яна стане заклікам для Касцёла ў Валенсіі дакрануцца да таго, што нясе нам Тэзэ».

Кардынал сказаў, што ўся правінцыя Валенсія гатовая прымаць гэтую міжнародную сустрэчу як знак таго, што «мы – Царква, якая верыць ў Езуса Хрыста, адзіная, што адклікаецца на жаданне Госпада, каб усе былі адным цэлым, каб свет паверыў, што надзея сапраўды ёсць».

Пілігрымка даверу — гэта не толькі супольная малітва i духоуныя разважаннi, але яшчэ і цікавыя знаёмствы, цудоўны адпачынак, яркія ўражанні!

Валенсію (Valencia) звязваюць з двума распаўсюджанымі асацыяцыямі: знакамітай аднайменнай футбольнай камандай і залатым узбярэжжам Міжземнага мора. Абодва варыянты дакладныя, але ніхто не памыліцца, калі да гэтага спісу дадасць любоў да смачнай ежы, сіесты.

Сёння Валенсія – гэта дынамічны горад, дзе змяшаліся эпохі часу, горад мае багатую хрысціянскую гісторыю. Толькі тут за адзін дзень можна перажыць сярэднявечча, атрымаць асалоду ад эпохi адраджэння і захапіцца футурыстычнымі архітэктурнымі тварэннямі нашага часу. Яго шматвекавая гісторыя і мясцовыя традыцыі прыцягваюць вандроўцаў, якія спрабуюць зразумець, чаму маўры празвалі яго «раем на зямлі».

 

Час: 23 снежня 2015 г. — 6 студзеня 2016 г.
Кошт: 450 еўра
Віза – бясплатна.
Узрост удзельнікаў: да 35 гадоў уключна.
 


Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

 

Праграма падарожжа:

23 снежня:
Выезд а 18:00, Мiнск (дружная).
Начны пераезд мяжы. транзiт/Польшча.

24 снежня:
Наведванне Познаня (Польшча).
Начлег на тэрыторыi Польшчы (вячэра/сняданак).

25 снежня:
Наведванне Кельна (Нямеччына).
Начлег на тэрыторыi Германii (сняданак).

26 снежня:
Наведванне Парыжу (Францыя).
Начны пераезд.

27 снежня:
Наведванне Барселоны (Гiшпанiя).
Пераезд у Валенсiю.

28 снежня 2015 – 01 студзеня 2016:
Прыезд у Валенсiю. засяленне i знаемства з праграмай спаткання.
Удзел у сустрэчы моладзi, знамества з Валенсiяй.
А тут праграма спаткання моладзі ў Валенсii (афіцыйны сайт TAIZE).

01 студзеня:
17:00 завяршэнне праграмы Taize.
Начны пераезд.

02 студзеня:
Наведванне Авiньена (Францыя).
Начны пераезд.

03 студзеня:
Наведванне Падуi.
Начлег (вячэра/сняданак).

04 студзеня:
Транзiт па тэрыторыi Iталii, Аустрыi.
Наведванне Вены.
Начлег у Брацiславе (сняданак).

05 студзеня:
Наведванне Брацiславы (Славаччына).
Транзiт па тэрыторыi Польшчы.
Начны пераезд мяжы.

06 студзеня:
Прыезд у Мiнск

 

Дадатковы збор у Валенсii для моладзі да 35 год – 25 еўра. Гэты збор пакрывае выдаткі арганізатараў супольнасцi Тэзэ на харчаванне, транспарт, арэнду і падрыхтоўку выставачных залаў і інш.

Рассяленне:
Прымаць удзельнікаў сустрэчы будуць жыхары горада і наваколля. Магчыма, некаторым давядзецца спыніцца ў парафіяльных памяшканнях, школах або спартыўных залах. Кожны павінен прывезці з сабой турыстычны дыванок і спальнік.

Разам з Богам уваходзім у Новы 2016 год!

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Падрабязнасці па тэлефонах:

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

 

Відэа.  Тэзэ-2014 у Празе, вось як было:

Напісаць каментар

Адправіць каментар


девять × три =

Апошнія артыкулы