Агульнаеўрапейскае спатканне моладзі Тэзэ падчас Новага года!
Пілігрымка даверу — гэта не толькі супольная малітва i духоуныя разважаннi, але яшчэ і цікавыя знаёмствы, цудоўны адпачынак, яркія ўражанні!
Еўрапейская Сустрэча моладзі будзе праходзіць у горадзе Рыга (Латвія) і яго ваколіцах, з 28 снежня 2016 года па 1 студзеня 2017 года. Яна стане новым крокам у “Пілігрымцы даверу на зямлі”, якую распачаў брат Ражэ у 1970-я гады.
Гэта будзе першы раз, калі Еўрапейская Сустрэча адбудзецца ў балтыйскай дзяржаве. Горад Рыга мае даўнія лютэранскія традыцыі. Латвія таксама з’яўляецца краінай, дзе існуюць глыбокія сувязі паміж хрысціянамі розных цэркваў. Лідэры Рыма-каталіцкага касцёла, праваслаўнай царквы, лютэран і баптыстаў падпісалі супольны ліст, які запрашае Тэзэ правесці Еўрапейскую Сустрэчу ў сваім горадзе. Гэта будзе першы раз, калі Еўрапейская Сустрэча адбудзецца ў месцы, дзе пражывае шмат праваслаўных вернікаў – гэта знакавы крок адзін да аднаго.
Час: 27 снежня 2016 г. — 2 студзеня 2017 г. |
Праграма падарожжа:
27 снежня
Выезд а 19:00, Мiнск (дружная).
Начны пераезд мяжы.
28 снежня
Ранiшнi прыезд у Рыгу, каля 7:00
Размереаванне (засяленне) у Рызе
28.12.2016 // 01.01.2017 г. — запланаваная праграма спаткання Taize: //www.taize.fr/be_article20535.html
02 студзеня
Вяртанне у Мiнск
Дадатковы збор у Рызе для моладзі да 35 год – 35 еўра. Гэты збор пакрывае выдаткі арганізатараў супольнасцi Тэзе на харчаванне, транспарт, арэнду і падрыхтоўку выставачных залаў і інш.
Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.
Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў). Пашпарт павінен:
- быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
- дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
- мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».
Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!
Падрабязнасці, запіс у пілігрымку па тэлефонах: | |
|