logo piligrymka





У Рызе пройдзе сустрэча моладзі балтыйскага рэгіёна, арганізаваная супольнасцю з Тэзэ


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Хрысціянская моладзь з краін балтыйскага рэгіёна збярэцца на сустрэчу, арганізаваную экуменічнай супольнасцю з Тэзэ ў сталіцы Латвіі Рызе. Форум пройдзе 26-28 верасня 2014 г. пад дэвізам “Стаць соллю зямлі”. У ім прымуць удзел маладыя людзі з балтыйскіх і скандынаўскіх краін, а таксама з Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы.

У рамках мерапрыемства прадугледжаны супольныя малітвы, семінары, сустрэчы з цікавымі асобамі. Маладых гасцей прымуць у сябе мясцовыя парафіі і сем’і. Арганізатары форума чакаюць прыбыцця каля 1,5 тыс. вернікаў.

Асноўныя сустрэчы будуць адбывацца ў рыжскай лютэранскай царкве св. Пятра.

Падобная рэгіянальная сустрэча, арганізаваная экуменічнай супольнасцю з Тэзэ, праходзіла ў 2009 г. у літоўскай сталіцы Вільнюсе.

Падобная рэгіянальная сустрэча, арганізаваная экуменічнай супольнасцю з Тэзэ, праходзіла ў маі 2009 г. у літоўскай сталіцы Вільнюсе. У той час разам з Piligrymka.by у спатканні прыняло ўдзел каля 50 чалавек.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть × = двенадцать

Апошнія артыкулы