Санктуарый Маці Божай бедных у Банэ (на французскай мове – Banneux) з’яўляецца нацыянальнай святыняй Бельгіі. У маленькай вёсачцы Банэ, што месцiцца за 20 км ад Льежа, Марыя з’явілася 11-гадовай дзяўчынцы Марыецце Бэка. Восем аб’яўленняў адбылося толькі памiж 15 студзеня і 2 сакавіка 1933 г. Пятае аб’яўленне адбылося 11 лютага ў 75-ю гадавiну аб’яўленняў у Люрдзе.
Кожны год у Банэ прыбывае каля 700 тысяч пiлiгрымаў з 60 краiн свету. 22 жніўня 1949 г. Касцёл прызнаў аб’яўленнi ў Банэ, трактуючы iх як працяг аб’яўленняў у Люрдзе. Калi ў Люрдзе была пацверджана дагматычная праўда пра Беззаганнае Зачацце Мацi Божай, то ў Банэ была пацверджанай найстаражытнейшая догма, што Марыя з’яўляецца Мацi Божай – Theotokos.
З 2003 г. Банэ ўваходзiць у еўрапейскую сетку марыйных санктуарыяў (R?seau Marial Europ?en), з сядзiбай у Люрдзе.
З наведваннем: Лiхеня (Польшча), Хельмштэдта (Нямеччына), Бруселя, Гента, Бруге, начнога Антверпена (Бельгiя), Амстэрдама i чароўнага парка цюльпанаў у Кюкенхофе (Нідэрланды).
Час: 10 – 17 красавiка 2015 г.
Прыкладны кошт : 450 € + VISA 60 €.
Выезд з Мiнска 10 красавіка з д.ст. “Дружная”, збор у 05:20.
Маршрут:
Мiнск – Лiхень – Хельмштэдт – Банэ – Брусель – Гент/Бруге – Амстэрдам – Лiхень – Мiнск.
Увага! Папярэдні запіс у паломніцтва адкрыты! Колькасць месцаў абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!
Прыкладная праграма:
1 дзень
Ранiшнi выезд з д.ст. “Дружная” (Мiнск), збор у 05:20.
Пераезд мяжы, транзiт.
Начлег / Лiхень (Польшча).
2 дзень
Сняданак. Транзiт па тэрыторыi Польшчы i Нямеччыны.
Наведванне нямецкага горада Хельмштэдта, Нiжняя Саксонiя.
Начлег i вячэра / Хельмштэдт.
3 дзень
Сняданак. Транзiт па тэрыторыi Нямеччыны i Бельгii.
Наведванне санктуарыя i Св. Iмша ў Банэ.
Начлег i вячэра / Банэ (Бельгiя).
4 дзень
Сняданак. Наведванне Бруселя.
Сабор Св. Мiхала (Брусельcкi сабор).
Гран-Плас (Вялiкi рынак), брусельская ратуша, каралеўскi палац…
Вольны час.
Начлег i вячэра/ Банэ (Бельгiя).
5 дзень
Сняданак. Наведванне Гента i Бруге.
Катэдра Св. Бавона з Генцкiм алтаром працы Яна ван Эйка, Вежа-званіца (Het belfort), Граслей.
Катэдральны сабор Хрыста Збаўцы ў Бруге, Ратуша, Бефруа i iнш.
Начлег.
6 дзень
Сняданак. Наведванне Амстэрдама.
Плошча Дам, цэнтральная вулiца Дамрак, каралеўскi палац, касцёл Св. Мiкалая.
Пры жаданнi наведваюцца славутыя сады кветак у Кюкенхофе, якiя займаюць 32 гектары i ўваходзяць у 12 найпрыгажэйшых садоў свету (ўваходныя квіткі 15 еўра). //www.keukenhof.nl/en/
Начны пераезд.
7 дзень
Сняданак. Адпачынак у атэлi.
Св. Iмша ў Лiхенi з наведваннем найвялiкшага санктуарыя Польшчы.
Начлег i вячэра.
8 дзень
Ранiшнi выезд. Пры жаданнi - наведванне супермаркета.
Транзiт па тэрыторыi Польшчы.
Пераезд мяжы i вяртанне познiм вечарам у Мiнск.
У кошт увахoдзiць праезд аўтобусам, праца гіда, медстрахоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 6 сняданкаў i 4 вячэры.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 150 €.
Патрабаванні да пашпарта:
- Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
- Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
- Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
- Не мець ніякіх пашкоджанняў.
Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!
Падрабязнасці па тэлефонах: | |
|