logo piligrymka





28.09.2016 – Унікальная прапанова. Пiлiгрымка ў Iзраiль з 3-х дзённым адпачынкам на моры. 8 начэй. 1555 руб.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Гэтай восенню лепшая прапанова  – унікальная магчымасць сумясціць паломніцкую паездку і адпачынак на Міжземным моры ў Нетаніі!

У Віфлееме (4 ночы) пражыванне ў атэлі  Golden Park - гэта +3* добры, прыгожы атэль з басейнам. Раніцай і ўвечары ёсць магчымасць плаваць. У Нетаніі (4 ночы) - “Galil” – гэта цвёрдая тройка эканом класа. На  беразе мора.Размешчаны каля прагулачнай зоны горада і цэнтральнай плошчы Нетаніі.  

ВЫЛЕТ з Кіева ў Тэль-Авіў – 28 верасня  ў 16:40. Прылет у 19:55. Рэйс – 7W-1303
ВЫЛЕТ з Тэль-Авіва ў Кіеў – 6 кастрычніка ў 17:05. Прылет у 20:20. Рэйс – 7W-2310

 

Час: 28 верасня – 6 кастрычнiка 2016 г.

Ад’езд з Мінска на аўтобусе ў 6:00 (д.ст Дружная) + самалёт Кіеў – Тэль-Авіў – Кіеў.

Кошт: 1555 руб.

Праезд: самалёт + аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Увага!  Збор групы ў 5:30 ранiцы на д.ст. Дружная пляцоўка для аўтобусаў (д.ст.Дружная знаходзіцца на адваротным боку чыгуначнага вакзала “Мінск-Пасажырскі”).

Паглядзіце месца збору на фатаграфіі.

Клiкнiце на фота, каб паглядзець у маштабе.

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110    +375.29.7080078
+375.29.6635110    +375.29.6020098

 

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў атэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (60$) – абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай св. Пятра (20$);
прагулка на карабліке па Галілейскім возеры (10$).

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

 

Праграма пілігрымкі:

28.09.2016
Збор групы ў 5:30 раніцы на д.ст Дружная каля стаянкі аўтобусаў.  Ад’езд на аўтобусе з Мінска ў 6:00 (д.ст Дружная)
Вылет з Кіева ў Тэль-Авіў у 16:40.
Прыбыццё ў міжнародны аэрапорт імя Бэн Гурыёна ў 19:55.
Сустрэча групы з гідам у аэрапорце.
Пераезд у Віфлеем. Засяленне ў атэль “Golden Park” 3*.
Вячэра. Начлег.

29.09.2016
Віфлеем, Іерусалім (Эйн-Карэм)
Сняданак у 07:00. Выезд у 7:30.
Поле пастушкоў. 08:00 – Імша.
Храм Раства Хрыстова. Царква св. Кацярыны. Малочны грот.
Пераезд у Іерусалім.
Аліўная гара.
Месца Ушэсця Гасподняга.
Манастыр «Pater Noster» ( «Ойча наш»). 09:00 – Імша.
Панарама Іерусаліма.
Царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»).
Гефсіманскі сад.
«Царква Усіх Нацый».
Грабніца Панны Марыі.
Эйн-Карэм – месца сустрэчы Панны Марыі і Лізаветы (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Панны Марыі. Царква Адведзінаў.
Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Царква Раства Яна Хрысціцеля.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

30.09.2016
Іярдан, Іерыхон, Мёртвае мора
Сняданак у 6:00. Выезд у 06:30.
Каср Эль-Яхуд – месца хрышчэння Ісуса Хрыста. Абмыванне ў водах Іярдану. 08:00 – Імша.
Іерыхон.
Наскальный Манастыр Спакусаў.
Смакоўніца Закхея.
Адпачынак на Мёртвым моры з наведваннем крамы касметыкі Мёртвага мора.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

01.10.2016
Іерусалім (Стары горад)
Сняданак у 06:30. Выезд у 07:00.
Ільвіныя вароты.
Віфезда – «авечая купель».
Царква св. Ганны – месца Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
Царква Бічавання. 08:00 – Імша.
Крыжовы Шлях.
Храм Труны Гасподняй (Галгофа, Камень памазаньня, Труна Госпада).
Царква «Peter in Gallicantu».
Дом Першасвятара Каяфы.
Гара Сіён.
Грабніца Цара Давіда.
Святліца Апошняй вячэры.
Дарміцыён (Бенедыктынскі манастыр). Месца Успення Панны Марыі.
Сцяна Плачу.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

02.10.2016
Хрысціянская Галілея, гара Фавор, Назарэт, Кана Галілейская
Сняданак у 06:30. Высяленне з атэля. Выезд у 07:00.
Назарэт.
Храм Дабравесця. Крыніца Панны Марыі.
Царква Архангела Гаўрыіла.
Кана Галілейская – месца першага цуду Ісуса Хрыста: ператварэння вады ў віно на вяселлі.
Гара Фавор – месца Ператварэння Гасподняга. Імша.
Галілейскае  мора. Факультатыўна –- абед з рыбай св. Пятра і прагулка на карабліку.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. «Менза Крысці» (Стол Гасподні).
Гара Благаславенняў – месца нагорнай пропаведзі.
Капернаўм – горад Ісуса Хрыста.
Рассяленне ў атель на Міжземным моры, ў Нетанii: “Galil Hotel” 3*, сайт: https://russian.zyvotel.com/galil-hotel-netanya
Вячэра. Начлег.

03.10.2016
АДПАЧЫНАК на Міжземным моры. На базе 2-разовага харчавання.

04.10.2016
АДПАЧЫНАК на Міжземным моры. На базе 2-разовага харчавання.

05.10.2016
АДПАЧЫНАК на Міжземным моры. На базе 2-разовага харчавання.

06.10.2016
Тэль-Авіў, Яфа, аэрапорт
Сняданак. Высяленне з атэля.
Яфа. Шпацыр па вулачках Старога Яфа.
Дом Сымона-гарбара.
Старажытны порт.
 Сабор св. Пятра. Імша.
14:00 – Пераезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн Гурыёна.
Вылет у Кіеў – 17:05.  Прылет у 20:20.
Прылёт у Кіеў. Ад’езд на аўтобусе ў Мінск.

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці, запіс у пілігрымку па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

Вэб-камера – від на стары Ерусалім:

Напісаць каментар

Адправіць каментар


один + = четыре

Апошнія артыкулы