logo piligrymka





24.10.2012 – Ізраіль (9 дзён).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Час: 24 кастрычніка  – 1 лiстапада  2012 г.
Кошт: 850 даляраў

Патрабаванні адносна багажа пры пералёце:
Багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.
 
Выезд з Мінска:  24.10.2012 ў 06.30 (ст. Дружная)
 
Рэйс Кіеў (Барыспаль) – Тэль-Авіў 24/10/2012   LY 652  22:45-00:50

Рэйс Тэль-Авіў – Кіеў (Барыспаль) 31/10/2012  LY 651  18:30-21:55

 

Праграма пілігрымкі

24.10.12
Выезд з Мінска ў 06.30 (ст. Дружная).
Трансфер Мінск – Кіеў (аўтобус).
Вылет з Кіева ў Тэль-Авіў 22:35.
Прыбыццё ў міжнародны аэрапорт ім. Бэн-Гурыёна, Тэль-Авіў.

25.10.12
Назарэт і гара Фавор
Сняданак.
Гара Фавор. Літургія (Св. Імша).
Назарэт. Храм Дабравешчання. Касцёл Анёла Габрыэля.
Кана Галілейская – месца ўчынення першага цуда Ісусам Хрыстом.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

26.10.12
Хрысціянская Галілея
Сняданак.
Табха – месца памнажэння хлеба і рыбы.
Гара бласлаўленняў. Літургія (Св. Імша). Капернаум – горад Іісуса. Галілейскае мора. Факультатыўна – абед з рыбай Св. Пятра (20-25 даляраў).
Іардан – месца хросту Іісуса, абмыванне ў водах Іардана.
Факультатыўна – прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10 даляраў).
Вяртанне ў атэль. Вячэра, начлег.

27.10.12
Хайфа, Тэль-Авіў – Яффа
Сняданак. Высяленне з атэля.
Хайфа. Храм прарока Іллі.
Манастыр кармелітаў “Stella Maris”.
Панарама Бахайскіх садоў.
Пераезд у Тэль-Авіў, шпацыр вулачкамі старажытнага Яффа.
Эйн-Карэм – месца спаткання Дзевы Марыі і Альжбеты (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Марыі.
Месцы звязаныя з нараджэннем і жыццём Яна Хрысціцеля.
Пераезд у Віфлеем, вячэра, начлег.

28.10.12
Віфлеем і Іерусалім.
Сняданак.
Храм Нараджэння Хрыста.
Літургія (Св. Імша). Капліца Св. Алены.
Малочная грота. Поле пастухоў.
Пераезд з Віфлеема ў Іерусалім.
Месца ўнебаўшэсця Госпада. Манастыр “Pater Noster” (Ойча наш).
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег

29.10.12
Іерусалім.
Сняданак.
Віфезда – авечая купальня. Касцёл Св. Ганны – месца нараджэння Дзевы Марыі.
Via Dolorosa – Крыжовы Шлях. Храм Труны Гасподняй. Сцяна плачу.
Вольны час ва Іерусаліме.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

30.10.12
Галілея і манастыры Іўдзейскай пустыні.
Сняданак.
Іерыхон. Манастыр на скале – Манастыр спакусаў. Факультатыўна – пад’ём на гару Спакусаў, дзе д’ябал спакушаў Ісуса Хрыста (пад’ём на фунікулёры, кошт – 15 даляраў).
Факультатыўна – адпачынак на Мёртвым моры (калі з абедам – 10 -15 даляраў) і наведванне крамы касметыкі Мёртвага мора.
Манастыр Св. Герасiма.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

31.10.12
Сняданак.
Гара Сіён, грабніца караля Давіда.
Дарміцыён. Месца Унебаўзяцця Марыі.
Святлiца Тайнай Вячэры.
Выезд ў Тэль-Авіў. Адпачынак на Міжземным моры.
Па жаданні наведванне Ізраільскага дыяментавага цэнтра.
Выязд ў міжнародны аэрапорт ім. Бэн-Гурыёна.  Вылет. Рэйс LY 651  – 18:30
Прыбыццё ў Кіеў  ў 21:55. Трансфер Кіеў – Мінск.

01.11.12
Прыбыццё ў Мінск

 

У кошт тура ўвахозіць: У кошт тура не ўваходзіць:
Суправаджэнне святара;
Авіяпералёт;
Усе трансферы адпаведна праграмы;
Медстрахоўка;
Уваходныя білеты адпаведна праграмы;
Экскурсіі адпаведна праграмы;
Пражыванне ў атэлях 3*, 4*са сняданкамі і вячэрамі;
Гід.
Факультатыўныя праграмы;
Абавязковыя чаявыя гіду і кіроўцу аўтобуса (25/25 = 50 даляраў);
Вiза 20 даляраў.

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.6020098

+375.29.7080078

Вэб-камера – від на стары Ерусалім:

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− один = восемь

Апошнія артыкулы