logo piligrymka





04.09.2017 – Пілігрымка да месца пахавання Св. Язафата Кунцэвіча ў Рым i Ватыкан – 9 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Пропаведзь Язафата Кунцэвіча ў Беларусі.

Святы Я. Кунцэвіч — святы зямлі беларускай (1580 ? 1623). Гэтая неардынарная, выбітная асоба пакінула значны след у гісторыі Беларусі. Дзякуючы яму ў 1620 г., калі ён быў арцыбіскупам Полацкім, быў адноўлены Сафійскі Сабор. А ў 1613 г., будучы ігуменам манастыра ў Жыровічах, Я. Кунцэвіч ініцыяваў будаўніцтва першага каменнага храма з мэтай пашырэння культу абраза Маці Божай Жыровіцкай. Пазней гэты абраз у 1730 г., быў каранаваны залатымі папскімі каронамі, а сёння шануецца як святыня Праваслаўнай Царквы. Але галоўная заслуга Я. Кунцэвіча, якую немагчыма пераацаніць нават у сённяшні дзень, — гэта яго старанні знайсці шлях да яднання праваслаўных і каталікоў.
У 1643 г. Папа Урбан VIII абвясціў Я. Кунцэвіча «блажэнным». Папа Пій IX у 1867 г. залічыў яго да святых, абвясціўшы патронам для Русі і Польшчы. У 1923 г. рымскі пантыфік Пій XI назваў Я. Кунцэвіча «апосталам яднання».
Гэта адзіны святы, які не быў рымскім папам, але з 1948 г. спачывае ў галоўным каталіцкім саборы, побач з Апосталам Пятром.
Галоўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца малітва (Св. Імша) у саборы Св. Пятра ў Ватыкане, каля алтара, дзе пахаваны пакутнік за адзінства Хрыстовага Касцёла. Падчас пілігрымавання вернікі наведаюць таксама Марыйны санктуарый у Чэнстахове, катэдральныя саборы Св. Стэфана ў Вене і Св. Марка ў Венецыі.

Маршрут:
Мінск – Чэнстахова – Вена – Рым /Ватыкан – Венецыя – Браціслава (начлег) – Мінск.

 

Час: 4 – 12 верасня 2017 г.
Кошт: 340€ + VISA 60 €.
Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
 +375.33.3535110       +375.29.7080078
 +375.29.6635110       +375.29.6020098

 

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, медстрахоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 4 сняданкi i 3 абеды/вячэры.
Пражыванне ў 2-4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 100 €.
Дадаткова аплочваецца: праезд на метро ў Рыме i праезд на пароме/кацеры ў Венецыю – 45 €.


Праграма:

1 дзень
Выезд у 18.00 з Мінска.
Збор групы у 17-45 – адваротны бок чыгуначнага вакзала (ст. Дружная, пляцоўка для аўтобусаў на выездзе са станцыі).
Транзіт па Беларусі. Пераезд беларуска-польскай мяжы. Начны пераезд па тэрыторыі Польшчы.

2 дзень
Транзіт па тэрыторыі Польшчы. Прыезд у Чэнстахову. Размяшчэнне ў доме пілігрыма (па 4 чалавекі ў пакоі).
Наведванне Кляштара Паўлінаў. Цудоўны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай ці Яснагорскай (па назве гары, на якой стаіць кляштар), апякункі Польшы. Св. Імша. Вольны час.
Вячэра. Начлег у доме Пілігрыма.
Чэнстахова

3 дзень
Сняданак. Ранішні выезд у Вену. Наведванне  Вены.
Вена – гэта горад, поўны вытанчанасці і шарму. Вена прыцягвае сваёй атмасферай, у якой перапляліся шматлікія імператарскія палацы і выдатныя паркі, утульныя кафэ з венскай кавай, музыкай Штраўса і Моцарта. Мы прагуляемся па самым сэрцы Вены: плошча Марыі Тэрэзіі, імпэрскі Хофбург,  Сабор Святога Стэфана, Венская ратуша, Бургтэатр, Венская опера, Парламент, Універсітэт…
Вольны час у Вене.
Начны пераезд у Рым.
 Вена. Сабор Святога Стэфана.

4 дзень
Транзіт па тэрыторыі Італіі. Прыбыццё на начлег у атэль у ваколіцах Рыма. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.
Аўтабан ў Альпах.

5 дзень
Сняданак. Выезд у Рым. Наведванне Ватыкана і Рыма.
Мы наведаем Сабор Святога Пятра і памолімся каля алтара Святога Я. Кунцэвіча (Св. Імша). Усе жадаючыя змогуць падняцца на вялікі і велічны купал Сабора. Агледзім самую вялікую плошчу Рыма – плошчу Святога Пятра.
Таксама вы ўбачыце: замак Св. Анёла, плошчу Навона, фантан Маўра, фантан Чатырох рэк, фантан Кацельшчкаў, царкву Св. Агнесы на Арэне, Пантэон, Фантаны Трэві, лесвіцу Іспанскай плошчы і царкву Насвяцейшай Троіцы на гарах…
Вольны час. Выезд у атэль.
Вячэра. Начлег у атэлі.

Яшчэ 200 метраў і мы будзем у Ватыкане. Ватыкан.    Ватыкан. Ватыкан і флора.

6 дзень
Сняданак. Высяленне з атэля. Выезд у Рым. Наведванне Рыма.
Вы ўбачыце: базіліку Св. Яна на Латэране, базіліку Св. Клемента, Калізей, Арку Канстанціна, Рымскі форум, Капітолій, П’яца Венецыя, П’яца дэль Попала… Вольны час.
Начны пераезд у Венецыю.
 Рым. Рым. Пантэон - помнік цэнтрычным-купальнай архітэктуры перыяду росквіту архітэктуры Старажытнага Рыма, пабудаваны ў 126 годзе н. э. Рым. Рым.

7 дзень
Наведванне Венецыі.
У вас будзе ўнікальная магчымасць убачыць выдатную Венецыю без турыстаў у ранішні час, прачуць яе гісторыю і прыгажосць і параўнаць з другой Венецыяй – поўнай галасоў, рухаў, турыстаў.
Вы пабачыце: Сабор Св. Марка, Палац Дожаў, Мост Рыальта…
Транзіт па тэрыторыі Аўстрыі. Засяленне ў атэль (Браціслава). Начлег.
Венецыя Венецыя. Набярэжная.

 8 дзень
Сняданак. Транзіт па тэрыторыі Чэхіі і Польшчы. Начны пераезд.

9 дзень
Ранішні прыезд у Мінск.

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку, запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

 +375.33.3535110
 +375.29.6635110

 +375.29.7080078
 +375.29.6020098

 

 

    

 

 

 

 

 

 

 

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× семь = четырнадцать

Апошнія артыкулы