logo piligrymka






02.06.2014 – востраў Мальта Апостала Паўла – 9 дзён.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Мальтыйскія астравы налічваюць гісторыю каля 7000 гадоў. Захаваліся помнікі з эпохі неаліта, акурат на гэты перыяд прыпадае залаты час для невялічкага вострава, што размешчаны на поўдзень ад Італіі.

У хрысціянскім свеце Мальта вядомая па пропаведзі Апостала Паўла. У 60-м годзе апостал апынуўся на гэтым востраве, калі ягоны карабель, на якім ён плыў у Рым, пацярпеў крушэнне. Але ж апагей росквіту хрысціянства гэты востраў перажыў з 1530 па 1798 гг., калі быў перададзены ва ўладанне рыцарам Св. Яна Іерусалімскага. Сёння ў гэтай краіне налічваецца 365 святыняў! А гэта значыць – не менш, чым ў Рыме. На Мальце 3 помнікі занесеныя ў спіс сусветнай спадчыны, і яшчэ 7 знаходзяцца ў чарзе. Тэрыторыя ж самой Мальты амаль роўная плошчы Мінска.

Таму калі хочаце дакрануцца да сусветнай і еўрапейскай культуры – едзьце на Мальту. Хочаце пажыць у краіне, дзе каталіцызм з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, – едзьце на Мальту. Хочаце наведаць 8 базылік за 8 дзён – едзьце на Мальту! Хочаце арганізаваць сабе непаўторны адпачынак у добрай кампаніі – едзьце на Мальту разам з намі.

Запрашаем на Мальту:

Час: 2 — 11 чэрвеня 2014 г.
Кошт: 800 еўра  + VISA

Даплата за 1-месны нумар у гатэлi – 250 еўра

УВАГА! Інфармацыя для пілігрымаў.

Выезд з Мінска (д/с “Дружная”) 2 чэрвеня ў 21:00.

Вылет з Вроцлава 3 чэрвеня ў 17:05, прылёт у Валету ў 19:50.

Вылет з Валеты 10 чэрвеня ў 20:05, прылёт у Вроцлаў у 23:00.

БАГАЖ:

1. Сумка, якая здаецца у багаж - 15 кг.

2. Ручны багаж- толькi АДНА сумка. Фотаапарат, кампутар i iншыя дробныя рэчы павiнны быць пакладзеныя у АДНУ сумку10 кг + памер сумкi павiнен быць / 55*40*20 см

Калі ласка, сачыце за навінамі!

Праграма:
1. Праграма на Мальце прадугледжвае штодзённы адпачынак на моры.

2. Апрача адпачынку кожны дзень мы запрашаем на ўдзел у малiтве. Мальта – гэта востраў апостала Паўла.

3. Абавязкова будзе экскурсiя ў сталiцу Мальты, Валету. Горад, якi быў збудаваны рыцарамi мальтыйскага ордэна. Мы наведаем сабор св. Яна Хрысцiцеля, убачым працу славутага мастака Караваджа, пашпацыруем вулiцамi горада, збудаванага паводле ўсiх канонаў горадабудаўнiцтва.

4. У кошт уваходзiць аднадзённая экскурсiя на востраў Гоза.
Гоза – другі па велічыні востраў Мальтыйскага архіпелага. Ён размешчаны на поўнач ад Мальты. Наведаем паломнiцкую базiлiку Та Пiну.

5. Факультатыўна, пры жаданнi, можна арганiзавацца ў групу i правесцi дзень у блакiтнай лагуне, дзе вада крыштальнай чысцiнi, а вакол - цудоўныя краявiды. Можна таксама праехацца ўздоуж Мальты на чырвоным аутобусе з адчыненым дахам, наведваючы старажытную сталiцу Мальты, Мдзiну, мясцiны звязаныя з жыццём апостала Паўла.

У кошт уваходзіць:

- трансфер Мінск – Вроцлаў – Мінск;
- трансфер аэрапорт–атэль–аэрапорт на Мальце;
- пражыванне ў атэлі (сняданне+вячэра), двухмесныя нумары;
- экскурсія ў Валету; 
- экскурсія на востраў Гоза – (трансфер аўтобус+параход і абед уваходзіць у кошт).

 

Колькасць вольных месцаў абмежаваная!

Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!

Каб забраніраваць гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

 

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.6186887
+375.29.5187686

 

 

11 Responses to "02.06.2014 – востраў Мальта Апостала Паўла – 9 дзён."

  1. Станкевич Людмила пишет:

    Я хочу поехать на Мальту с 3 по 12 июня 2014 года, 2 человека.

  2. Станкевич Людмила пишет:

    Я ДУМАЛА, ЧТО УЖЕ ЗАПИСАЛАСЬ ИЛИ Я ЧТО-ТО НЕ ПОНЯЛА.

    • admin пишет:

      Запісацца ў пілігрымку, г.зн. зарэгістрывацца на сайце, падаць свой тэлефон і дачакацца зваротнага павядамлення, або патэлефанаваць на адзін з пададзеных тэлефрнаў.
      Людміла, калі Вы гэта ўжо раней зрабілі, то ўсё ўпарадку

    • Дыяна пишет:

      Паважаная Людміла, каб зарэгістравацца ў выбраную пілігрымку, вам трэба патэлефанаваць па ўказаных на сайце нумарах телефонаў.

      • ЮРА пишет:

        где найти программу поломничества на Мальту на каждый день? есть ли отдых на море?

  3. Ольга пишет:

    Добрый день. Очень хочется увидеть программу поездки. Спасибо

  4. Іна пишет:

    Шаноўныя Юрый і Вольга, мы размясцілі праграму пілігрымкі на Мальту. Яна прадугледжвае штодзённы адпачынак на моры, экскурсіі і факультатыўныя праграмы.

  5. Гость пишет:

    Здесь написано, что 9 дней на Мальте, с 3 по 12 июня, и далее: вылет с Валлеты 10 июня в 20:05.. Так 9 дней, или 7? Уточните, пожалуйста.

  6. Іна пишет:

    Шаноўны Госць, у пілігрымцы заўсёды ўказваецца агульная колькасць дзён разам з дарогай. Такім чынам менавіта на Мальце паломнікі будуць знаходзіцца з вечара 3 чэрвеня па вечар 10 чэрвеня.

  7. Егор пишет:

    Добрый день. Как называется отель в котором мы будем отдыхать?

Напісаць каментар

Адправіць каментар


− четыре = один

Апошнія артыкулы