logo piligrymka





Праграма пешых пілігрымак на ўрачыстасці ў Тракелі


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Сёлетнія ўрачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях пройдуць 11–12 ліпеня. На ўрачыстасці вырушаць пешыя пілігрымкі з розных мясцін Гродзенскай дыяцэзіі. Гродна – Тракелі

Пілігрымка распачнецца 7 ліпеня ўрачыстай Імшой у касцёле св. Францішка Ксаверыя а 9-й гадзіне. Траса: Гродна – Азёры – Астрына – Забалаць – Пагародна – Тракелі. У гэтым годзе пілігрымы будуць перажываць свае рэкалекцыі ў дарозе пад апекай св. Яна Паўла II. Дэвізам пілігрымкі будуць словы Папы: “Даверся любові”. У дарозе: разважанні на тэму любові да Бога і чалавека, футбольны матч паміж хлопцамі і ксяндзамі, канцэрт студэнтаў з Нігерыі, хрост над Котрай і аднаўленне шлюбных абяцанняў у Пагародне, а таксама традыцыйны канцэрт. Штодзённая малітва ў дарозе і адарацыя крыжа Сусветных дзён моладзі пакліканы ўмацаваць веру кожнага пілігрыма.

Навагрудак – Тракелі

Траса: Навагрудак – Бярозаўка – Ёдкі – Тракелі. Пілігрымы вырушаць з Навагрудка 9 ліпеня а 10-й гадзіне.
   
Іўе – Тракелі
 
Траса: Сурвілішкі – Трабы – Эйгірды – Юрацішкі – Лаздуны – Іўе – Гаўе – Суботнікі – Геранёны – Тракелі. Пілігрымы вырушаць 7 ліпеня а 9-й гадзіне з Сурвілішкаў. Духоўным апекуном пілігрымкі будзе св. Ян Павел II з яго заклікам “Totus Tuus”.
   
Ашмяны – Тракелі

Траса: Ашмяны – Баруны – Гальшаны – Трабы – Суботнікі – Іўе – Ліпнішкі – Тракелі. Пачатак пілігрымкі 8 ліпеня а 10-й гадзіне. Пілігрымка вырушыць з Ашмян.
   
Ваўкавыск – Тракелі

Траса: Ваўкавыск – Правыя Масты – Жалудок – Беліца – Ліда (касцёл Святой Сям’і) – Тракелі. Пілігрымка распачнецца 7 ліпеня ў 9.15 у касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску. Дэвізам пілігрымкі будуць словы: “Узрадуемся Евангеллем разам з Марыяй”.

 

catholic.by

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть − шесть =

Апошнія артыкулы