logo piligrymka





13.09.2012 – Паломніцтва ва Іерусалім (6 дзён).


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

У Ізраілі 5 начэй / 6 дзён.
Атэлі  3*НВ
4 начы – Віфлеем – атэль Angel hotel
1 ноч – Тверыя – атэль Arazim hotel

Усе дні з гідам.

Час: 13 – 20 верасня 2012 г.
Кошт: 620 даляраў

Выезд з Мінска:  13.09.2012 ў 17.00 (ст. Дружная)
 
Рэйс Кіеў (Барыспаль) – Тэль-Авіў 14/09/2012 KBP-TLV IZ370 06:00-09:05
Рэйс Тэль-Авіў – Кіеў (Барыспаль) 20/09/2012 TLV-KBP IZ 375 01:20-04:30
 
Вяртанне ў Мінск:  20.09.2012.
 
Патрабаванні адносна багажа пры пералёце:
Багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.
 

Праграма пілігрымкі

14.09.12 Пт.    
Вылет з Кіева ў Тэль-Авіў рэйс IZ370-06:00. Прылёт ў міжнародны аэрапорт ім. Бэн Гурыёна ў 09:05.
Пераезд у Назарэт.
Храм Дабравешчання. Крыніца Дзевы Марыі .
Царква Архангела Гаўрыіла.
Кана Галілейская – месца стварэння першага цуда Іісуса Хрыста – ператварэнне вады ў віно на вяселлі. – 16:00 Імша.
Засяленне ў атэль Arazim hotel (Тверыя). Вячэра. Начлег.

15.09.12 Сб.    
Гара Фавор, хрысціянская Галілея, святая рака Іардан.
Сняданак 06:30. Высяленне, выезд 07:15.
Гара Фавор – 9:00 Імша.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Гара блаславенняў.
Царква дванаццаці апосталаў. Галілейскае возера. Факультатыўна  – абед з рыбай св. Пятра (20-25$ з чалавека).
Іардан – месца хрышчэння Іісуса, абмыванне ў водах Іардана з блаславеннем.
Пераезд у Віфлеем. Засяленне ў атэль Angel hotel.  Вячэра. Начлег.

16.09.12 Нд.    
Іерусалім, Віфлеем.
Сняданак 7:00. Выезд 07:30
Аліўная гара. Месца Унебаўшэсця Гасподняга. Кляштар «Pater Noster» («Ойча наш»). – 10:00 Імша (агульная).
Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Храм Марыі Магдаліны («Залатыя Купалы»), «Царква Усіх Нацый». 
Гефсіманскі сад. Грабніца Панны Марыі.
Храм Нараджэння Хрыстовага. Капліца Св. Алены. Малочны грот.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

17.09.12 Пн.    
Іерыхон, кляштары Іўдзейскай пустыні, Мёртвае мора.
Сняданак 06:30. Выезд 07:00.
Кляштар Св. Герасіма. Іерыхон. Наскальны кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея.
12:00 Імша.
Адпачынак на Мёртвым моры з абедам (10-15$ з человека) Наведванне сусветна вядомай фабрыкі касметыкі AHAVA. 
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

18.09.12. Ау.    
Іерусалім, Эй- Карэм.
Сняданак 07:00. Выезд 07:30.
Via Dolorosa – Крыжовы шлях. Храм Труны Гасподняй. Віфезда – «авечая купель». Царква Св. Ганны – месца Нараджэння Прачыстай Дзевы.
Эйн-Карэм – месца сустрэчы Панны Марыі і Альжбеты (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Марыі. Месцы, звязаныя з жыццём  Яна Хрысціцеля. Царква Яна Хрысціцеля.
Крыніца Марыі. Царква Адведзінаў – 16:00 Імша. 
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

19.09.12 Ср.
Іерусалім, Тэль-Аіўв – Яфа.
Сняданак 07:30. Высяленне і выезд 07:45.
Гара Сіён, грабніца цара Давіда.
Месца апошняй Вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзесятніцы.
Дарміцыён (бенедыкцінскі кляштар). Месца Успення Багародзіцы. 
Сцяна Плачу.
Пераезд у Тэль-Авіў. Шпацыр вулачкамі Яфы. Сабор Св. Пятра – 15:00 Імша. Адпачынак на Міжземным моры, выезд у міжнародны аэрапорт ім. Бэн Гурыёна ў  21:45.

20.09.12. Чц.    
Вылет. Рэйс IZ 375 – 01:20. Вяртанне ў Кіеў – 04:30.

 

У кошт тура ўвахозіць: У кошт тура не ўваходзіць:

Суправаджэнне святара;
Уваходныя білеты адпаведна праграмы;
Авіяпералёт;
Усе трансферы адпаведна праграмы;
Медстрахоўка;
Экскурсіі адпаведна праграмы;
Пражыванне ў гатэлях 3*, 4*са сняданкамі і вячэрамі;
Гід.

 

Факультатыўныя праграмы;
Абавязковыя чаявыя гіду і
кіроўцу аўтобуса (25/25 = 50 даляраў);
Вiза 20 даляраў.

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.29.6020098

+375.29.7080078

Напісаць каментар

Адправіць каментар


× шесть = пятьдесят четыре

Апошнія артыкулы