logo piligrymka





У Віцебску Чалавекам года-2013 можа стаць Уладзіслаў Блін.


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Па выніках галасавання наведвальнікаў партала “Народныя навіны Віцебска” біскуп на пенсіі, кс. Уладзіслаў Блін, які быў першым каталіцкам біскупам Віцебска з 1999 па 2013 гг., можа стаць Чалавекам года-2013.

Цікава тое, што ён амаль цэлы мінулы год наогул не быў у Віцебску, бо 25 лютага 2013 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў яго адстаўку з прычыны хваробы або іншай паважнай прычыны, якая не дазваляла больш выконваць пастырскія абавязкі.

У галасаванні на партале біскуп Уладзіслаў Блін набірае каля 30 адсоткаў галасоў і абганяе праваслаўнага біскупа Віцебскага Дзмітрыя, які займае сціплае перадапошяе месца з 4 адсоткамі галасоў.

Канечне, не можа не здзіўляць той факт, што Чалавекам года Віцебска-2013  можа стаць той чалавек, якога ў Віцебску няма. Здзіўляе і тое, што каталіцкі біскуп, нават калі яго і няма ў “праваслаўным Віцебску”, абганяе біскупа праваслаўнага па версіі партала, які ніколі “не грашыў” занадта пазітыўнымі водгукамі на ўсё тое, што тычылася хрысціянства.

Галасаванне на партале працягваецца, і кожны можа аддаць свой голас. http://news.vitebsk.cc/2014/01/04/chalavek-goda-vitsebska-2013/

2 Responses to "У Віцебску Чалавекам года-2013 можа стаць Уладзіслаў Блін."

  1. Павел пишет:

    ..а в это время Блин стал обсолютным лидером. 35 % уже за него

  2. Саша пишет:

    Блин – Дроздов . 53 : 3, с таким счётом выиграл католический епископ (которого нет) у православного… однако…

Напісаць каментар

Адправіць каментар


семь × = двадцать один

Апошнія артыкулы