Святы Я.Кунцэвіч пакутнік зямлі беларускай, пахаваны ў саборы св. Пятра ў Ватыкане. Галоўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца малітва (св.Імша) ў саборы св. Пятра, каля алтара, дзе пахаваны пакутнік за адзінства Хрыстовага Касцёла. Падчас пілігрымавання вернікі наведваюць таксама Марыйны санктуарый у Чэнстахове, катэдральныя саборы св. Стэфана ў Вене і св.Марка ў Венецыі.
Час: 23 красавiка – 1 мая 2012 г.
Кошт: 330 еўра + VISA
Маршрут:
Мінск – Чэнстахова – Вена – Рым / Рым – Венецыя – Браціслава – Варшава – Мінск.
Праграма:
1 дзень
Выезд з Беларусі
Транзіт па Беларусі / начны пераезд
Пераезд беларуска – польскай мяжы (Брэст)
2 дзень
Наведванне Чэнстаховы. Кляштар Паўлінаў/Цудоўны абраз (Св. Імша)
Начлег у доме пілігрыма, вячэра + сняданак
3 дзень
Наведванне Вены (Аўстрыя)
Начны пераезд
4 дзень
Транзіт па тэрыторыі Італіі
Начлег у гатэлі каля Рыму, вячэра + сняданак
5 дзень
Наведванне Ватыкана (Св. Імша ў базіліцы Св. Пятра)
Пантэон, Фантаны Трэві, замак Св. Анёла, Навона…
Начлег у гатэлі каля Рыму, вячэра + сняданак
6 дзень
Наведванне Рыма: Калізей, Капітолій, базіліка Св. Клемента,
базіліка Св. Яна на Латэране, Рымскі Форум.
Начны пераезд у Венецыю
7 дзень
Наведванне Венецыі: Сабор Св. Марка, Палац Дожаў, Мост Рыальта…
Транзіт па тэрыторыі Аўстрыі
Начлег / Браціслава.
8 дзень
Сняданак. Транзіт па тэрыторыі Чэхіі.
Наведванне гіпермаркета ў Польшчы.
Начны пераезд
9 дзень
Прыезд у Мінск.
Пакой у дамах пілігрымаў па 4 асобы (Польшча – Чэнстахова).
Пакой у гатэлях ад 2 да 4 асоб (Славакія, Італія).
Падрабязнасці па тэлефонах: | |
|
|