logo piligrymka





Падчас Года веры Рым наведала больш за 8,5 мільёнаў пілігрымаў


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Больш за 8, 5 мільёнаў католікаў з усяго свету наведала за апошнія 13 месяцаў — падчас Году веры — апостальскую сталіцу ў якасці пілігрымаў. Пра гэта паведаміў старшыня Папскай Рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Сальваторэ Фізікела, перадае нямецкі партал katholisch.de.

Пачатак Года веры азнаменаваўся 50-гадавінай адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору (11 кастрычніка 1962). Таксама ў Рыме прайшоў Сінод біскупаў на тэму новай евангелізацыі, на працягу года адбываліся адмысловыя сустрэчы рэлігійных груп і рухаў, моладзі і кансэкраваных асобаў. Завершыцца Год веры 24 лістапада святой Імшой, якую на плошчы св. Пятра ўзначаліць Папа Францішак.

Да святочных мерапрыемстваў у Рыме таксама далучацца 50 пілігрымаў з Беларусі. Паломнікі возьмуць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных святкаванню 390-х угодкаў смерці св. Язафата Кунцэвіча. Паломніцтва арганізвана Piligrymka.by сумесна з супольнасцю Грэка-каталіцкай Царквы на Беларусі.
Усяго ж у гэтым Годзе веры  разам з Piligrymka.by апостальскую сталіцу наведалі каля 600 пілігрымаў з Беларусі, у прыватнасці, на сустрэчы моладзі ў Рыме на Новы год былі каля 250 чалавек.

Бліжэйшыя пілігрымкі ў Рым на кананізацыю благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ адбудуцца ў красавіку 2014 г.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


один × два =

Апошнія артыкулы