logo piligrymka





Венецыя


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Венецыя здольная выклікаць натхненне ў кожнага, хто стане на гэтую зямлю. Хаця, зямля – гэта гучна сказана: горад размешчаны на 118 выспах, звязаных паміж сабой сеткай каналаў (каля 177), праз якія перакінута больш за 350 мастоў. Горад на вадзе, горад, які сыходзіць пад ваду. Ні мы, ні нашы нашчадкі не застануць знікнення Венецыі, але аўра рамантычнага знікнення надае гораду яшчэ большае ачараванне.
Легенда кажа, што Венецыя была заснавана ў 421 г. Але адбылося гэта пазней, прыблізна ў канцы V- пачатку VI стст., калі на выспах лагуны з’явіліся першыя жыхары, якія збеглі з матэрыка пад ціскам германскіх плямёнаў. Незалежнасць Венецыі дазволіла ёй стаць адной з самых буйных марскіх рэспублік са значнымі тэрыторыямі ў Істрыі, Далматыі і Грэцыі. У 1204 г. венецыянцы захапілі Канстантынопаль. У выніку марскія шляхі ў Міжземным моры перайшлі пад кантроль Венецыі, што забяспечыла яе верхавенства і пашырэнне каланіяльных уладанняў у рэгіёне. Працяглае суперніцтва з Генуей скончылася перамогай Венецыі ў 1381 г. Венецыя захавала свой стасус вялікай еўрапейскай марской дзяржавы аж да захопу Канстантынопаля туркамі ў 1453 г. Экспансія Венецыі на матэрык працягвалася.
Пасля адкрыцця Амерыкі і ўсталявання гандлёвых шляхоў вакол Афрыкі значэнне міжземнаморскага гандлю знізілася. Для Венецыі пачаўся перыяд заняпаду. Паступова Венецыя згубіла і свае калоніі.
Зорка Венецыі закацілася канчаткова з прыходам напалеонаўскіх войск. У 1796 г. ён адмяніў яе Канстытуцыю, і рэспубліка знікла з палітычнай арэны.
Незвычайнае месцазнаходжанне горада, шматлікія архітэктурныя помнікі, багатыя калекцыя твораў мастацтва прыцягваюць вялікую колькасць турыстаў.
Венецыя знакамітая сваімі шыкоўнымі карнаваламі: мастакі і артысты з усёй Італіі збіраюцца на свята, усё перадае атмасферу казачнасці.
Архітэктура Венецыі вельмі своеасаблівая. У дэкоры венецыянскіх будынкаў адчуваецца прысутнасць Усходу, але не толькі. Прыймаючы гасцей і гандляроў з усяго свету, Венецыя за сваю працяглую гісторыю паспела адчуць шматлікія ўплывы, што надала гораду непаўторны вобраз.
Куды б мы не пайшлі, указальнікі абавязкова выведуць на адну з самых прыгожых плошчаў свету – Сан-Марка. У гонар Св. Марка быў пабудаваны i сабор Сан-Марка.

Яшчэ адна жывая легенда і візітоўка Венецыі – палац дожаў, сімвал былой велічы і ўлады Венецыянскай рэспублікі. Менавіта палац дожаў – рэзідэнцыя кіраўнікоў Венецыі, месца паседжанняў Вялікага савета, Сената, Вярхоўнага Суда – стагоддзямі сустракаў гасцей Венецыі.
Гістарычны комплекс з саборам Сан-Марко быў цэнтрам сусветнай дзяржавы, дзе на працягу тысячагоддзя вырашаліся лёсы і асобных людзей і цэлых гарадоў.

Цудоўны мост Рыальто – самае ўлюбёнае месца гасцей горада. Каля гэтага маста некалі нараджалася рэспубліка. Ягоная прыстань сталася міжнародным гандлёвым цэнтрам.
Тут, у Венецыі, знаходзіца і самая прыгожая вуліца свету – Grand Canale, яна ж і самы вялікі канал. На ёй знаходзяцца дамы і палацы венецыянскай шляхты (каля 200 палацаў). Вялікі канал (дліна 3800 м, шырыня 30-70 м, глыбіня – 4-5 м), выгінаючыся у форме літары S, падзяляе горад на дзве часткі.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


шесть − = один

Апошнія артыкулы