logo piligrymka






Вена


Odnoklassniki VKontakte Facebook Twitter Mail.ru ← падзяліцеся ў сацыяльных сетках з сябрамі

Вена нездарма лічыцца адным з самых прыгожых гарадоў Цэнтральнай Еўропы. Яна вырасла на беразе Дунаю, у нізіне аднаго з астрогаў Альпаў – невысокага Венскага Лесу. Але горад ужо даўно перакрочыў Дунай і ўзбіраецца вышэй у горы. Гісторыя Вены налічвае больш, чым 3 тыс. гадоў. За некалькі тысячагоддзяў да нашай эры на тэрыторыі, якую сёння займае горад, былі паселішчы ілірыйскіх плямёнаў. У І ст. да н.э. гэтыя землі перайшлі пад валоданні рымлян.
З сярэдзіны ХІІ ст. Вена – адзін з буйнейшых гарадоў Аўтрыі. Пры Габсбургах горад стаў сталіцай і яго імперская элегантнасць – спадчына гэтай дынастыі. Вена – сусветна вядомы цэнтр музыкі, дзякуючы шэрагу вядомых музыкаў, што жылі і працавалі тут. Гэта горад Моцарта, Бетховена, Гайдна, Шуберта, Брамса. Адна з любімых забаў жыхароў Вены – танцы. З народных танцаў асабліва папулярны лендлер, які лічыцца прататыпам вальса. З канца XVIII ст. вальс сталі танчыць і ў гарадах. Яго распаўсюджванне звязанае з імёнамі кампазітараў Іаганаў Штраусаў, бацькі і сына. Тады вальс танчылі ў кавярнях, вуліцах і плошчах горада. Але і да сённяшнягa дня Вена захавала статус сталіцы, якая танчыць.
Архітэктура Вены ахоплівае ўсе значныя стылі ад готыкі і эпохі Адраджэння да постмадэрнізму. Адзін з самых старажытных касцёлаў Вены гэта касцёл Рупрэхта, пабудаваны ў раманскім стылі, гатычны Штэфансдом – сімвал Аўстрыі і Вены, Карлскірхэ створана ў стылі барокка.
Вена – гэта веліч і раскоша з налётам старажытнасці, Вена – гэта музыка, што ліецца з бясконцых кавярняў, Вена – гэта фантастычная кава і знакаміты яблачны штрудзель.
Пад час падарожжа можна пабачыць забудову Рынгштрасэ з неагатычнай Ратушай, пабудаванай у 1872-83 гг. Самы знакаміты драматычны тэатр Вены. Будынак парламенту ў грэцкім стылі з выявай Афіны Палады. Венскі ўніверсітэт, адзін з самых старажытных у Еўропе.
Хельдэнпляц і Хофбург – рэзыдэнцыю Габсбургаў і сімвал іх шасцісотгадовага кіравання. Архітэктурны комплекс Хофбурга налічвае 18 будынкаў, у які налічваецца 2600 пакояў. Будынкі Мастацка-гістарычнага і натуральна-гістарычнага музеяў, якія сталі сімваламі Вены.
І, канешне, Сабор Св. Стэфана – галоўную святыню аўстрыйскай сталіцы. Сабор быў закладзены епіскапам Паесау ў пачатку XII ст. Але яшчэ доўгія дзесяцігоддзі дабудоўваўся, перабудоўваўся і паднаўляўся. Сабор у сённяшніх межах пабудаваны ў XIII—XV стст. і атрымаў сучасны выгляд у 1511 г.

Напісаць каментар

Адправіць каментар


три + = четыре

Апошнія артыкулы