Падарожжа ў Велеград. жнівень - 2010 г.
Велеград – горад шматлікіх пілігрымаў не толькі з Чэхіі, але і з усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, бо звязаны ён з духоўнай і асветніцкай дзейнасцю св. Кірыла і Мяфодзія.
Св. Кірыл і Мяфодзій, браты з візантыйскага гораду Салонікі, -- асветнікі славян, стваральнікі славянскай азбукі і царкоўнаславянскай мовы, прапаведнікі хрысціяства. Яны кананізаваны і лічуцца святымі, як на Усходзе, так і на Захадзе.
Яшчэ ў 862 годзе Кірыл і Мяфодзій, знаходзячыся ў Канстантынопале, атрымалі ад мараўскага князя Расціслава запрашэнне. У ім пазначалася: народ, які вызнае хрысціянскую веру, не мае настаўнікаў, якія маглі б тлумачыць яму веру на ягонай роднай мове. Браты адгукнуліся на запрашэнне і больш за тры гады працавлі сярод славянаў Маравіі.
Калі Кірыл знайшоў свой апошні спачын у Рыме, то Мяфодзій памер і быў пахаваны ў наваколлях самога Велеграда, дзе стаяў мітрапалітны храм. Далейшыя напады вугорцаў, якім спадарожнічылі руйнаванні і знішчэнні вялікамараўскіх паселішчаў, на вялікі жаль, не дазваляюць сёння дакладна вызначыць месца той святыні і магілы святога. У кожным выпадку, св. Кірыл і Мяфодзій застаюцца цудоўным і моцным прыкладам, як можна і трэба абараняць сваю культуру, мову, традыцыі. Дзякуючы ім славянская мова нараўне з лацінай і грэцкай, не зважаючы на супраціў тагачасных нямецкіх палітычных і духоўных колаў, назаўсёды ўвайшла ў літургію касцёла.
Пілігрымы з Беларусі, знаходзячыся ў Велеградзе, змаглі памаліцца на беларускай мове ў храме Небаўзяцця Панны Марыі і св. Кірыла і Мяфодзія, выказваючы гэтым святым сваю падзяку. Цэлебраваў імшу кс. Юры Барок, адзін з арганізатараў і духоўных апекуноў падарожжа. У малітве бралі ўдзел як каталікі, так і праваслаўныя.
Храм Небаўзяцця Панны Марыі і св. Кірыла і Мяфодзія з’яўляецца сапраўднай дамінантай горада. Як знак сваёй важнасці для ўсяго хрысціянскага свету, у 1985 г. ён атрымаў ад Папы Яна Паўла ІІ Залатую ружу, якая да сённяўшняга дня захоўваецца ў Велеградзе.
За час пілігрымкі група з Беларусі наведала не толькі Велеград, але і Кракаў, Вену, Прагу, Браціславу. Беларускія пілігрымы змаглі дакрануцца да еўрапейскай гісторыі і архітэктуры, убачыць прыгажосць бліскучых сталіц Еўропы.
У Кракаве нікога не пакінуў абыякавым Вавель – каралеўскі палац і касцёл Св. Станіслава і Вацлава, дзе спачываюць парэшткі вялікіх дзеячоў і каралёў Рэчы Паспалітай, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Сярод іх: Ягайла, Ядвіга, Соф’я Гальшанскя, Стэфан Баторый, Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч, Юзэф Пілсуцкі, а таксама трагічна загінуўшыя прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качыньскі з жонкай.
Браціслава пакінула след у памяці сваімі ўтульнымі вулачкамі, па якіх хацелася шпацыраваць да самага вечара, недарагімі кавярнямі і крамамі, надзвычайнай дабрынёй і адкрытасцю саміх славакаў. І, канешне, сваёй непаўторнай архітэктурай – храмам Св. Марціна – каранацыйнай базілікай каралёў Венгрыі; Міхальскай вежай, што захавалася ў горадзе з ХІІ ст.; прыгажуняй-ратушай і шматлікімі прыкладамі гарадской скульптуры.
Калі сталіца Славакіі запомнілася сваім сціплым ачараваннем, Вена здзівіла пышнасцю і багаццем. Сапраўдны імперскі горад. З бляскам золата, вытанчанасцю архітэктурных формаў, раскошай, музыкай вальса і пахам венскай кавы.
Апошнім пунктам падарожжа стала злата Прага – адзін з прыгажэйшых гарадоў не толькі Еўропы, але і ўсго свету. Нам, беларусам, было вельмі прыемна адчуць, што гэты горад быў звязаны і з нашай гісторыяй і культурай, бо менавіта ў ім на працягу 1517-1519 гг. вялікі палачанін Францыск Скарына надрукаваў свой пераклад Бібліі на беларускую мову. Сёння на былым будынку друкарні Скарыны прымацавана шыльда, дзе па-беларуску і па-чэску напісаныя словы падзякі і гонару нашаму земляку. Таму нядзіўна, што шмат хто з пілігрымаў рабіў фотаздымкі на фоне гэтага памятнага знака.
Падарожжа атрымалася вельмі цікавым і добра заарганізаваным з тэхнічнага пункту гледжання. Быў таксама час на сваю асабістую праграму, на маленькія закупы ды набыццё сувеніраў для тых, хто застаўся дома.
B. Nieviarouski
Пілігрымка з Беларусі ў Фаціму
08.06.2010 21:07
Фаціма — санктуарый у Партугаліі, дзе ў 1917 годзе тром пастушкам аб’явілася Маці Божая. Шлях сюды зь Беларусі пралягае амаль праз усю Эўропу. І яго зусім нядаўна адолелі 37 чалавек з розных гарадоў Беларусі.
Доўжылася пілігрымка 16 дзён. Працягласьць маршруту — 10 тысяч 109 кілямэтраў.
Арганізатары пілігрымкі — айцец Юры Барок і айцец Вячаслаў Барок зь Віцебшчыны — так распрацавалі аўтобусны маршрут, каб беларускія пілігрымы змаглі наведаць таксама найбольш славутыя марыйныя санктуарыі ў Эўропе: Ліхень, Люрд, Ля Салет, Чанстахову. Была магчымасьць пакланіцца рэліквіям апостала Якуба ў Сант’яга дэ Кампастэла — першым месцы пешага супольнага хрысьціянскага пілігрымаваньня ў Эўропе. Таксама пілігрымы адведалі найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барсэлёне і Кёльне.
Партугальская вёска Фаціма вельмі багатая на рэлігійныя і архітэктурныя слыннасьці. Тут цяпер адна з галоўных сьвятыняў сусьветнага каталіцызму. Пачаўшы ў 1928 годзе, тут да 1953-га году ў памяць аб зьяўленьні Багародзіцы збудавалі базыліку. Цяпер тут уражваюць алтары, статуі і маляўнічыя вітражы.
Адзін з найбольш яркіх успамінаў пра Фаціму — крыніца Сэрца Езуса, каля якой шматлікія пілігрымы атрымліваюць Божыя ласкі.
Пілігрымы лічаць абавязковым прайсьці сьцяжынкаю пастушкоў, якія першымі спаткалі Маці Божую. Тут цяпер разьмешчаныя стацыі Крыжовага шляху.
Людзі імкнуцца ў партугальскую Фаціму, каб атрымаць духоўнае аздараўленьне. Просяць яго і для сваіх блізкіх. Шматлікія калекі моляцца тут аб суцяшэньні ў сваім цярпеньні. Штовечар пілігрымы запальваюць зьнічы і зь імі ў руках запаўняюць вялікую плошчу перад базылікай.
Радыё Свабода
Группа белорусских верующих совершила паломничество в Ватикан
Группа белорусских верующих совершила паломничество в Ватикан
15 октября группа белорусских верующих — католиков и православных — вернулась из паломничества к месту захоронения святого Иосафата Кунцевича в Ватикане. Путешествие было организовано Витебской диоцезией, руководителем группы выступил ксендз Вячеслав Борок.
Пилигримка началась с посещения монастыря в польской Ченстохове, где хранится образ Матери Божьей Ченстоховской, покровительницы Польши. Паломники побывали также в Вене, где посетили собор Святого Стефана.
В Ватикане белорусы приняли участие в богослужении, помолились у могилы святого Иосафата Кунцевича, побывали у места захоронения святого апостола Павла, ознакомились с достопримечательностями Рима. В Венеции паломники имели возможность принять участие в богослужении в соборе Святого Марка.
Иосафат Кунцевич — униатский церковный деятель, в 1618—1623 годах служивший архиепископом Полоцким, принял мученическую смерть в Витебске. С 1867 года — святой католической церкви.
БЕЛАПАН
http://belapan.com/archive/2008/10/16/vatican/
Беларускія пілігрымы наведалі месца пахаваньня сьв. Язапата Кунцэвіча
Беларускія пілігрымы наведалі месца пахаваньня сьв. Язапата Кунцэвіча
Асоба грэка-каталіцкага арцыбіскупа Язапата Кунцэвіча ў беларускай гістарыяграфіі з’яўляецца вельмі супярэчлівай. Праваслаўныя лічаць яго ворагам, які зьдзекаваўся з людзей, што не жадалі прымаць еднасьць з Рымам. Каталікі, наадварот, абвясьцілі яго сьвятым і прызналі апекуном створанай у 1999 г. Віцебскай дыяцэзіі. Бясспрэчна адно — Язапат Кунцэвіч не пашкадаваў нават уласнага жыцьця дзеля аднаўленьня еднасьці ўсіх хрысьціянаў.
Сёлета мне пашанцавала пабываць у пілігрымцы да месца пахаваньня сьвятога Язапата Кунцэвіча ў Рыме, якую арганізаваў ксёндз з Расонаў Вячаслаў Барок. Не хапае слоў, каб перадаць усе мае ўражаньні ад пілігрымкі, асабліва ад таго яе моманту, калі мы мелі магчымасьць прыняць удзел у набажэнстве ў галоўным храме каталікоў сьвету -- саборы Сьв.Пятра і памаліцца ля срэбнай труны з астанкамі сьвятога Язапата Кунцэвіча. На жаль да алтара Васілія Вялікага, дзе знаходзяцца астанкі сьвятога, ахова Ватыкана пусьціла нас усяго толькі на некалькі хвілінаў, але і гэтага часу пілігрымам хапіла, каб адчуць усю моц прысутнасьці каля сапраўды вялікага пакутніка. Ксёндз Вячаслаў Барок выказаў шкадаваньне, што астанкі нашага беларускага сьвятога, які ўсё сваё жыцьцё працаваў у Беларусі знаходзяцца ў Ватыкане. Напэўна, было б больш справядлівым, калі б яны былі пахаваны на яго радзіме, і ўсе нашыя вернікі мелі б магчымасьць доступу да іх. Думаю, варта за гэта маліцца. Але трэба адзначыць, што ў Мёрскай парафіі сёньня захоўвацца рэліквіярый з машчамі святога Язапата, які быў туды перададзены ў 2004 г.
У нашай групе пілігрымаў знаходзілася шмат праваслаўных, некаторыя зь якіх выказвалі зьдзіўленьне, што Язапата Кунцэвіча Касцёл прызнае сьвятым. Сапраўды, яго постаць у гістарычнай літаратуры падаецца пераважна не ў самых сьветлых колерах. Маўляў, быў нецярплівы, не шкадуючы сябе, не шкадаваў і іншых. Вобраз сьв.Язапата, створаны Ўладзімерам Караткевічам у п’есе «Званы Віцебска», падаецца мне шмат у чым далёкім ад рэальнага. Язапат Кунцэвіч памёр пакутніцкай сьмерцю за тое, каб у каталікоў і праваслаўных была адна царква, адна вера. Ён, як ніхто іншы, ужо тады разумеў, які вялікі і страшны грэх падзелу Хрыстовага Цела, якім, паводле хрысьціянскага вучэньня, зьяўляецца Царква. Унія, што па Божаму провіду была заключаная на беларускай зямлі ў 1596 годзе, на нейкі час зноў прынесла еднасьць хрысціянам. Развіцьцё Уніі ў Беларусі на пачатку XVII ст. і зьвязаная менавіта з імем Кунцэвіча. Ён быў яе сынам, дзеячам, пакутнікам і сьвятым.
...Халодным лістападаўскім днём у 1990 годзе маладыя грэка-каталікі на чале з айцом Себасцьянам паспрабавалі ўстанавіць крыж на дзьвінскім беразе ў Віцебску, адкуль калісьці скінулі нежывое цела арцыбіскупа. Яны пранесьлі па віцебскіх вуліцах крыж і абразок з выяваю святога Язапата, а калі распачалі асвячэньне крыжа на Ўсьпенскай горцы, трапяткую людзкую узьнёсласьць парушыла зьяўленьне міліцыянераў. Тыя, выконваючы загад гарадзкіх уладаў, перашкодзілі ставіць крыж. Праз год крыж у гонар сьвятога Язапата Кунцэвіча быў усё-такі пастаўлены, але ўначы таямніча зьнік...
Тым, хто аб гэтым ведае, хто разумее, наколькі цяжкі і цярністы быў шлях Царквы на нашай зямлі, тым, хто разумее, што такое Беларусь калісьці, учора і сёньня -- няхай дадасца сілы, любові і адвагі.
Кацярына Церашкова, Наваполацак
10:26, 28 жнiўня 2008
nn.by
Пілігрымы з Беларусі наведалі Люрд
Пілігрымы з Беларусі наведалі Люрд
18.06.2009 16:18
З 18 па 28 мая 2009 г. у пілігрымцы ў Люрд (Францыя) прынялі ўдзел 38 вернікаў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі. Шлях у славуты марыйны санктуарый праходзіў праз некалькі еўрапейскіх краін, таму пілігрымы мелі магчымасць памаліцца ў Кёльнскім саборы ў Германіі, французскім саборы Нотр-Дам дэ Пары, у саборы святога Антонія Падуанскага ў Італіі, саборы святога Віта ў чэшскай Празе, кракаўскім санктуарыі Божай Міласэрнасці.
Сапраўднае духоўнае і фізічнае ўмацаванне, а таксама пераасэнсаванне жыццёвых каштоўнасцяў пілігрымы зведалі падчас малітваў у Масаб’ельскім гроце, дзе 151 год таму святой Бэрнардэце Субіру аб’явілася Маці Божая. У гэтае месца кожны дзень ідуць шматлюдныя працэсіі вернікаў з усяго свету, каб прасіць у Маці Божай заступніцтва і ласкі аздараўлення.
Пілігрымы падчас свайго малітоўнага падарожжа наведалі таксама славуты Падуанскі універсітэт у Італіі, дзе сярод самых лепшых студэнтаў за стагоддзі яго існавання, адным з першых названы беларус з Полацка Францішак Скарына.
Удзельнікі пілігрымкі за магчымасць памаліцца ў славутых святынях выказваюць удзячнасць яе арганізатарам — кс. Вячаславу Барку і кс. Юрыю Барку.
Галіна Нікіціна
catholic.by
Беларускія пілігрымы вярнуліся з Рыма 01.09.2009 17:04
Беларускія пілігрымы вярнуліся з Рыма
01.09.2009 17:04
Завяршылася чарговая пілігрымка беларускіх вернікаў да месца пахавання св. Язафата Кунцэвіча — Рым (Ватыкан). Малітоўнае падарожжа працягвалася з 10 па 18 жніўня 2009 г.
Арганізатар гэтай і іншых пілігрымак кс. Вячаслаў Барок, пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (Полацкі дэканат), распачаў сваю сістэматычную дзейнасць у галіне рэлігійнага турызму ў мінулым годзе. За гэты час пілігрымы з розных куткоў Беларусі больш дзесяці разоў наведвалі святыя месцы ў Францыі, Чэхіі, Польшчы, Італіі, Аўстрыі, Германіі.
За дзевяць дзён падарожжа ў Рым пілігрымы праехалі праз чатыры еўрапейскія краіны. Першы прыпынак адбыўся ў польскім мястэчку Чэнстахова, якое славіцца цудоўным абразом Маці Божай Чэнстахоўскай. Штогод тысячы пілігрымаў з усяго свету збіраюцца тут 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Увечары ў марыйным санктуарыі арганізатары малітоўнага падарожжа кс. Вячаслаў Барок і кс. Юры Барок цэлебравалі для пілігрымаў святую Імшу на беларускай мове.
Пасля начнога пераезду пілігрымы апынуліся ў аўстрыйскай сталіцы Вене — горадзе славутых кампазітараў. Перш за ўсё Вена лічыцца радзімай В. Моцарта. Вобраз кампазітара, які з вялікай пашанай захоўваецца ў памяці гараджанаў, стаў турыстычным сімвалам аўстрыйскай сталіцы. Дзевяцігадзінная экскурсія па горадзе ўключала наведванне знакамітага сабора святога Стэфана, парламента, нацыянальнай бібліятэкі, гарадской ратушы і інш.
Сапраўднай кампенсацыяй за доўгі пераезд стала трохдзённае прабыванне ў Італіі — краіне сонца, віна і старажытнай культуры. Наведванне Ватыкана на самым світанні, калі горад яшчэ толькі прачынаўся, а плошча Святога Пятра адпачывала ад турыстаў, святая Імша ў базыліцы святога Пятра каля магілы мучаніка беларускай зямлі св. Язафата, які загінуў за ідэю паяднання Цэркваў, — сталі кульмінацыйнымі падзеямі падарожжа. Вечны горад сустрэў пілігрымаў жнівеньскай спёкай, якая, аднак, не сапсавала экскурсійнай праграмы. Пілігрымы ўбачылі сусветна вядомыя цуды архітэктуры: Пантэон, найпрыгажэйшы фантан горада дэ Трэві, Калізей, рымскі Капітолій, старажытны Рым (Forum Romanum).
Апошнім пунктам пілігрымкі стала рамантычная Венецыя з наведваннем сабора святога Марка і палаца Доджаў. Пілігрымы любаваліся прыгажосцю наваколля, стоячы на славутым мосце Рыальто, перакінутым праз Гранд Канал, па якім ужо з самага ранку віравалі шматлікія гандолы.
«Я вельмі ўзрушана шчырымі ўзаемаадносінамі ў групе, — кажа ўдзельніца пілігрымкі Святлана Васіленка, выкладчыца БДУ у Мінску. — Цешуся, што падчас нашага пажарожжа заўсёды гучала беларуская мова. Дзякую за гэта. Я ехала ўбачыць Ватыкан, каб у сценах базылікі сказаць нешта запаветнае. Я гэта зрабіла».
Многія з пілігрымаў выказалі жаданне здзейсніць падобнае падарожжа яшчэ раз.
Яна Шыдлоўская
catholic.by
Белорусские верующие вернулись из паломничества в Ватикане
Белорусские верующие вернулись из паломничества в Ватикане
15.10 / 21:52 /
15 октября группа белорусских верующих — католиков и православных — вернулась из паломничества к месту захоронения святого Юзефата Кунцевича в Ватикане. Путешествие было организовано Витебской диоцезией, руководителем группы выступил ксендз Вячеслав Борок.
С начала 2008 года это уже четвертое паломничество к месту захоронения святого Юзефата Кунцевича. За это время Рим и Ватикан посетили более 220 белорусов из разных городов и диоцезий страны.
Последнее в этом году путешествие верующих началось с посещения монастыря в польском Ченстохове, где хранится образ Матери Божьей Ченстоховской, покровительницы Польши. Белорусские верующие побывали в соборе Святого Стефана в Вене, провели экскурсию по столице Австрии. Паломники приняли участие в богослужении в Ватикане, помолились у могилы святого Юзефата Кунцевича, побывали у места захоронения святого апостола Павла, ознакомились с достопримечательностями Рима. Они также побывали в Венеции, где имели возможность принять участие в богослужении в соборе Святого Марка.
Как сообщил в интервью БелаПАН ксендз Вячеслав Борок, идея поломничества к месту захоронения святого Юзефата Кунцевича в Витебской диоцезии родилась в начале этого года. По его словам, диоцезия выступает организатором поломничества неслучайно — Юзефат Кунцевич служил в Полоцке и принял мученическую смерть в Витебске. В.Борок отметил, что подобные поломничества должны стать доброй традицией Витебской диоцезии.
Naviny.by
С ПОКЛОНОМ НА КРАЙ СВЕТА
Такая форма путешествий,как паломничество– поход на святую землю, – известна издревле. Поклониться ей ходила перед смертью Евфросиния Полоцкая,в целях исцеленияот тяжких болезней совершал паломническое путешествие Михаил Кристоф Радзивилл.
Паломничество и туризм: точки соприкосновения
Сегодня любая форма путешествий входит в понятие туризма. Паломничество к святыням земли в этом контексте требует дополнения: это туризм религиозный. В пилигримки люди отправляются по многим причинам. Одной из них, безусловно, является легендарность святых мест. Паломники со всего света съезжаются туда, где, согласно их религии, происходили и продолжают происходить чудеса. Знаковыми местами остаются Иерусалим, Мекка, португальская деревушка Фатима и др. Отправляясь в паломничество, люди зачастую стремятся найти ответы на вопросы, казалось, неразрешимые в повседневной жизни. Вторая причина связана с желанием человека исцелиться: история не умалчивает о чудесах исцеления, которые происходят у икон, святых источников, в стенах храмов. Еще одна причина, пополняющая ряды паломников не только людьми верующими, это любопытство. Они хотят проверить, увидеть собственными глазами, прочувствовать на себе то, что так притягивает многих людей.
Культура обычного экскурсионного тура отличается от паломничества, что нередко заставляет людей отдать предпочтение последним. В паломнических турах существуют четко прописанные правила по части дисциплины: запрещен алкоголь, свои требования к внешнему виду путешествующих.
Паломничества из Витебска организуют и православная, и католическая церкви. Например, систематической деятельностью в области религиозного туризма ксендз Вячеслав Барок, пробащ парафии святого Иосафата Кунцевича в Россонах, занимается с прошлого года. За это время пилигримы из Витебска и других городов Беларуси более десяти раз побывали в святых местах Италии, Франции, Германии, Польши, Чехии и др. В то время как сеть паломнических туров растянулась по всему миру, в Беларуси эту нишу только начинают заполнять. «У Беларусі няма спецыяльных агенцый, якія займаліся б рэлігійным турызмам, – говорит ксендз Юрий Барок, организатор и экскурсовод, – таму такі від вандровак сёння вельмі запатрабаваны». Еще один, несомненно, положительный момент, что странствовать отправляются люди, заинтересованные целью путешествия, а не его процессом. «З намі едуць тыя, хто шукае ў падарожжах духоўны аспект», – продолжает ксендз Юрий. Поездка, как правило, длится около десяти дней. Большую часть времени пилигримы проводят в дороге. Программой предусмотрено посещение знаковых для христианства мест. В Вене это собор св. Стефана, в Ватикане – св. Павла, в Венеции – св. Марка. «Людзі часам баяцца духоўнасці такіх падарожжаў, – рассуждает ксендз Вячеслав, – аднак паломніцкі тур не перакрэслівае магчымасці перажыць нейкую незвычайную прыгоду». Выбор – оставаться на богослужение или же нет – за вами. Приехав до места назначения, вы вправе составить индивидуальную программу. «Хаця адной з мэт пілігрымак з’яўляецца набліжэнне чалавека да Бога, – продолжает ксендз Вячеслав, – да ўсяго ён павінен прыйсці сам. Мы яму, пры жаданні, можам толькі дапамагчы». В автобусе царит доверительная атмосфера. Люди могут задать любой интересующий их вопрос сопровождающему ксендзу или экскурсоводу, чьи услуги предоставлены пилигримам на протяжении всего путешествия. Организаторы приглашают в пилигримки и православных, и католиков. «Падарожнічаючы разам, мы можам лепш сябе пазнаць, – убежден ксендз Вячеслав, – і пераканацца ў тым, што паміж намі больш аднолькавага, чым мы маглі спадзявацца».
В Свято-Благовещенском храме Витебска организацией паломничеств занимается воскресная школа. Ее ученики сами вносят предложения, куда отправиться. Комплектуется небольшой автобус из учащихся школы, их родителей, близких, а также других прихожан, и с благословения священника паломники отправляются в путь. Как правило, продолжительность поездки несколько дней. «Мы поддерживаем связь со многими епархиями, – говорит отец Петр, священник воскресной школы Свято-Благовещенского храма. – Перед паломничеством заранее созваниваемся и рассчитываем на поддержку». Она заключается в предоставлении экскурсовода, ночлега, как правило, при монастыре, а также трапезы. «Монастырская кухня особенно вкусна, – улыбается отец Петр, – ведь блюда готовятся с молитвой». Связь с епархиями двусторонняя, поскольку в Витебск также приезжает немало паломников, в частности, из Москвы, которые всегда могут рассчитывать на радушный прием прихожан храма.
География паломничеств довольно обширна. «Мы объездили всю Беларусь, – продолжает отец Петр, – были паломничества в Украину, часто ездим в Россию, в частности, в Петербург и Москву». Нередко их совершают не только прихожане, но и, с помощью священнослужителей, иконы, а также мощи святых. Служители церкви перевозят из города в город драгоценные реликвии, чтобы дать возможность поклониться им тем, кто не может отправиться в паломничество сам. Прихожане храма ездили в Минск, чтобы припасть к привезенным туда мощам Александра Невского. «Паломничество – это путешествие для души, – говорит отец Петр, – главная цель которого – утвердиться в вере».
Маршруты пилигримов
Не стоит проводить четкую границу между местами паломничеств католиков и православных, однако их маршруты, случается, не совпадают. В Беларуси местами паломничества католиков являются Росица, Будслав, знаменитые чудотворными иконами. С этого года к этому списку можно смело добавить и Браслав, где в августе произошла коронация папскими коронами иконы Браславской Матери Божьей Владычицы озер. Православные паломники едут в Жировичи под Слонимом. Пилигримки туда настолько часты, а число желающих постоянно увеличивается, что возле территории монастыря вырос Дом паломника, а церковная трапезная с великолепной кухней каждый день готова к приему гостей. Не менее часты паломничества и в Полоцк к мощам святой Евфросинии Полоцкой. Востребован и маршрут в город Витебск с его церковью Александра Невского, Свято-Благовещенским и Свято-Успенским храмами.
Впрочем, перечислять все святые места, куда устремляются паломники, дело бессмысленное. Но куда бы они ни ехали, главное, чтобы стремительно развивающийся туризм не нарушил святости этих мест.
Яна Шидловская.
(паводле матэрыялаў сайта nspaper.by)
2009
С ПОКЛОНОМ НА КРАЙ СВЕТА
Аўтару гэтага допісу пашчасьціла разам з жонкаю зьдзейсьніць пілігрымку ў Рым, у Ватыкан. 2008г.
Падарожжы. Пілігрымка ў Ватыкан
Аўтару гэтага допісу пашчасьціла разам з жонкаю зьдзейсьніць пілігрымку ў Рым, у Ватыкан.
Аднойчы ў часопісе "Авэ Марыя" мая жонка Данута натрапіла на абвестку ксяндза Вячаслава Барока – пробашча Расонскай парафіі, які ёсьць арганізатарам пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі. Сьпісаўшыся з ксяндзом Вячаславам па электроннай пошце, мы трапілі ў групу пілігрымаў. Адправіліся аўтобусам зь Менску ў 20 гадзінаў.
Праз Берасьце ўехалі ў Польшчу і недзе к вечару прыехалі ў Чэнстахову – цэнтар каталіцтва ў Польшчы. Тут знакаміты на ўвесь сьвет Яснагурскі кляштар. Імша перад абразом Маткі Боскай Чэнстахоўскай – знакамітай Чорнай Мадоннай.
Начлег у Доме Пілігрыма. Вячэра, сьняданак і рана-раненька шлях далей праз Чэхію да Вены. У культурную сталіцу Цэнтральнай Эўропы прыехалі а палове трэцяй уначы. Тут, па правілах Эўрасаюзу, кіроўцы аўтобуса павінны адпачываць не меней дзевяці гадзінаў.
А пілігрымы ў гэты час аглядалі Вену – сталіцу Аўстрыі.
Пляц Марыі-Тэрэзіі, брама Моцарта, Сабор Сьвятога Штэфана, панарама Вены з высачэзнай званіцы гэтага сабора, знакамітая Венская опера, Венская ратуша.
Сабор Сьвятога Штэфана ў Вене.
Адзінае, што не пабачыў, дык гэта Блакітны Дунай. Пра тое, што Вена стаіць на Дунаі, я проста, на жаль, забыўся. Затое на адной з цэнтральных плошчаў нас пачаставалі півам у гонар 70-годзьдзя прэзідэнта Аўстрыйская Рэспублікі. Бясплатна.
Выехалі зь Вены а палове першай уначы. Доўгі начны пераезд да Рыму. Дарога спачатку па тунэлях і віядуках праз Альпы, а пасьля па Паданскай нізіне Італіі і па не меней шматлікіх тунэлях і віядуках Апенінскіх гор.
Нарэшце а палове шостай даехалі да гатэля Аль Рыфуджо ў прыгарадзе Рыма.
Назаўтра зранку – ў Рым. Натуральна, першае мейсца куды мы пайшлі, гэта Ватыкан, Сабор Сьвятога Пятра. Плошча і храм уражваюць сваёй веліччу і вялізнай колькасьцю пілігрымаў з усяго сьвету. Натуральна, за адведзены час усяго пабачыць немагчыма. Саркафаг Сьвятога Язафата Кунцэвіча – аднаго зь Нябесных Заступнікаў Беларусі, крыпта з пахаваньнямі многіх з рымскіх папаў, магіла Апостала Пятра пад галоўным алтаром храма.
Ватыкан. Сабор Сьвятога Пятра.
Далей Замак Анёла, мост праз Тыбр, збудаваны да Новай эры, Пантэон, адзіны дахрысьціянскі храм у Рыме, які пабудаваны за 150 год да Новай эры і пасьля ператвораны ў хрысьціянскі, Плошча Іспаніі, знакамітыя фантаны Трэві – тыя, куды пілігрымы кідаюць манеты, каб сюды вярнуцца. Кінулі і мы. Дарэчы, штогод пры чыстцы басэйнаў фантана гэтых манет выбіраюць на 9 тысяч эўра.
Далей велічная базыліка Сьвятога Паўла. Вялічэзны плоскі дах трымаецца на 150 калёнах. Гэта апошні на сёньня экскурсыйны аб'ект.
Вяртаньне ў гатэль, вячэра, дэгустацыя італьянскага белага віна.
Назаўтра – разьвітаньне з гасьцінымі гаспадарамі гатэля, ад'езд у Рым, наведваньне супэрмаркету, набыцьцё сувеніраў. Далей Пляц Лятэран з базылікай Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Тут жа Сьвятая Лесьвіца з дому Понція Пілята, па якой згодна хрысьціянскага паданьня неаднаразова падымаўся Езус Хрыстос. На жаль для нашых пілігрымаў, сёньня лесьвіца зачынена.
Адсюль па доўгай вузкай вуліцы ідзем да Калізею. Тут вольных дзьве гадзіны. Перакусваем проста на прыступцы пад калёнаю Калізея. Далей аглядаем Форум, Капітолій, дзе зараз месьціцца муніцыпалітэт Рыма. Будавалі ж людзі калісьці!
Адсюль вяртаньне на пляц Лятэрана, ад'езд на мэтро да аўтобуса. І, ў 19 гадзінаў – у далёкі начны пераезд да Венецыі.
Прыехалі ў 6 раніцы. Ад паркінгу на замоўленым загадзя катэры пераплылі Венецыйскую Лягуну і высадзіліся каля плошчы Сьвятога Марка. Наведваньне сабора Сьвятога Марка, імша, экскурсія па вузенькіх венецыйскіх вулках над каналамі.
І галоўнае: Дзень нараджэньня Даны. Набытае ў Рыме шампанскае пілі з дарожных кубкаў на набярэжнай пад плёскат венецыйскіх хваляў разам з гамельчукамі Аленай, яе мужам Паўлам і былой сьветлагарчанкай, а цяпер гамельчанкай таксама Аленай Жукоўскай.
Венецыя. Дзень нараджэньня Дануты.
Ад'езд з Венецыі ў 13 гадзінаў. Далёкі шлях праз Паданскую нізіну, італьянскія і аўстрыйскія Альпы па незьлічоных тунэлях і віядуках да гарадка Густапечы ў Чэхіі. Тут начлег.
Ад'езд наступнай раніцою. Пасьля гадзіны шляху аўтобус выйшаў са строю. Гадзінаў 13 чакалі другі, блукаючы па невялікаму мястэчку, зьбіраючы грэцкія арэхі пад дрэвамі, бавячы час у вельмі прыстойным супэрмаркеце.
Нарэшце новы аўтобус з Гановера, пераезд (начны) праз Чэхію, Польшчу, прыпынак у супэрмаркеце ў Міньску-Мазавецкім у Польшчы, Тэрэспаль, мяжа, Берасьце, і мы ў Беларусі. У Менску былі а палове другой ночы.
Вандроўка спадабалася. Пабачылі дзьве краіны, дзе раней не былі. Гэта я дзьве – Аўстрыю і Італію, а Дана яшчэ і крыху Чэхіі. Вельмі спадабаліся арганізатары: ксяндзы Вячаслаў і Юрый. Адукаваныя, разумныя, карэктныя маладыя людзі. Малітвамі – праўда гэта не спадабалася Дане – не вельмі надакучвалі. Юрый і Алена – магістранты Карлава універсітэту ў Празе – цудоўныя гіды на высокім прафесійным узроўні. Распавядалі не толькі пра помнікі рэлігіі, але і пра гістарычныя падзеі, сьвецкія помнікі архітэктуры, культуры. Для мяне яшчэ асабліва прыемным было тое, што ўсе яны трое карыстаюцца чысьцюткай беларускай моваю.
Вадзім Болбас,
г. Светлагорск, 2008г.
(паводле рэгіянальнага партала Светлагорск)

