У радаснае свята Усіх Святых збіраемся на Эўхарыстыі, каб памятаць і маліцца за ўсіх тых, хто, прайшоўшы зямное паломніцтва, атрымаў асалоду свайго жыцця і радуецца хвалой адкупленых на нябёсах. Менавіта праз Эўхарыстычную Ахвяру мы хочам аб’яднацца са святымі і разам славіць Пана за цуды, якія Ён зрабіў у іх жыцці, бо ўсе мы пакліканы да ўдзелу ў Яго святасці.
Каментарый да літургіі слова
Тэма сённяшняй літургіі слова – праўда пра вечнае жыццё. Святы Ян у кнізе Апакаліпсіса паказвае нам хвалу, якую прымае Бог на нябёсах. Ён акружаны людзьмі з усіх народаў, плямёнаў, родаў і моваў, тых, хто дзякуючы сіле Хрыста быў у стане выконваць благаслаўленні з Евангелля. Мы таксама пакліканы Богам да святасці і атрымаем яе, калі ўсю надзею пакладзем у Богу, паверым у словы, якія Ён пастаянна кіруе да нас у сваім Касцёле.
Малітва вернікаў
Праз заступніцтва усіх святых просім Бога аб неабходных ласках, якія нас умацуюць у імкненні да святасці.
- Адары нас, Пане, сваёй святасцю
- Просім за Касцёл Святы, каб праз Эўхарыстыю прывёў усіх людзей да святасці.
- Просім за біскупаў, святароў, дыяканаў, каб іх асабістая святасць стала крыніцай святасці для ўсіх вернікаў.
- Просім за хворых, бедных і самотных, каб сустрэлі на сваёй дарозе жыцця людзей, якія змогуць ім дапамагчы.
- Просім за памерлых, каб дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным.
- Просім за нас, каб мы праз штодзённую працу і малітву станавіліся святымі і іншым дапамаглі збавіцца.
Божа, Цябе акружае вялікае мноства святых з усіх плямёнаў і народаў, пачуй малітву свайго Касцёла, каб мы ўсе разам маглі абвяшчаць Тваю хвалу. Праз Хрыста, Пана нашага.
С. Людміла Леўдаровіч MChR
catholic.by