logo piligrymka





Наш сайт адведаў стотысячны карыстальнік

У ноч з нядзелі на панядзелак наш сайт адведаў стотысячны карыстальнік. Інакш кажучы 100.000 чалавек згодна з падлікамі акавіта пачынаючы з лютага 2010 г. завіталі на сайт Piligrymka.by. Інтэрнаўты праглядзелі каля 380 тысяч старонак сайту. Кожнага дня на сайт прыходзіла ў сярэднім крыху больш за 100 гасцей.

Параўноўваючы з іншымі ітэрнэт старонкамі беларускага сецева, можна сказаць, што гэта цалкам некепскі паказальнік. Напрыклад праваслаўны сайт piligrim.by (афіцыйны сайт Сінадальнага паломніцкага атдзела Беларускай Праваслаўнай Царквы) які працуе  з чэрвнея 2009 г мае 140 тысяч наведвальнікаў, якія праглядзілі 424 тысячы старонак.

Сярод сайтаў, што прадстаўляюць Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі, пасля партала catholic.by (афіцыйны сайт Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі) Piligrymka.by – адзін з самых папулярных сярод інтэрнаўтаў.

Супрацоўнікі Pilgrymka.by ўдзячныя чытачам сайту і ўсім, хто падарожнічае разам з намі. Piligrymka.by – шлях веры для кожнага.

Апошнія артыкулы