У сталіцы Германіі быў прадстаўлены план будаўніцтва адзінага малітоўнага дома для трох галоўных монатэістычных рэлігій свету: хрысціянства, іудаізму і ісламу. Сімвалічная перадача першага каменя адбылася 3 чэрвеня, на месцы будучага будаўніцтва. Паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенства.
Як паведамляюць ініцыятары праекта, адзіны дом для трох рэлігій, які атрымаў назву House of One, будзе пабудаваны ў цэнтры Берліна, у раёне плошчы Петры, дзе ў 1237 годзе была заснавана будучая сталіца Германіі. Акцёры Аднан Марал і Вольфганг Баро ахвяравалі ад імя ўсіх, хто вылучыў грошы на гэты міжрэлігійны праект, два камяні кожны коштам па 10 еўра.
Будаўніцтва фінансуецца выключна на прыватныя ахвяраванні. З неабходных на будаўніцтва 43 мільёнаў еўра ў цяперашні час сабрана 2050 еўра. Прыступіць да будаўніцтва ініцыятары праектa маюць намер, калі будуць сабраныя першыя 10 мільёнаў, прыкладна ў 2016 годзе. Мэта праекта, як падкрэсліваюць яго ініцыятары, “развіваць мірны і адкрыты дыялог паміж рэлігіямі і культурамі”.
З ідэяй будаўніцтва адзінага храма для хрысціян, мусульман і габрэяў выступіла ў 2009 годзе эвангельская супольнасць пры царкве Святога Пятра і царкве Святой Марыі.
Партнёрамі пастара Грэгары Хольберга ў савеце дырэктароў спецыяльна створанага таварыства, якое апякуецца рэалізацыяй праекта House of One, з’яўляюцца рабін Товіа Бэн-Хорын і імам Кадыр Санчы. Міжрэлігійны храм будзе пабудаваны па макеце архітэктурнага бюро Kuehn Malvezzi з Берліна, якое ў 2012 годзе выйграла міжнародны конкурс на лепшы праект для “аднаго дома для трох рэлігій”.
catholic.by