logo piligrymka





Так далей не можам жыць – мы павінны пакаяцца ў грахах мінулага стагоддзя.

7 лістапада 1917 г. – гэта дата якая не можа быць забытай у гісторыі нашай краіны. З гэтым днём распачаўся адзін з самых крывавых перыядаў нашай нацыі. Бальшавікі пад прыкрыўкай “прыгожай ідэалогіі” распачалі будаўніцтва Імперыі зла. У ёй не было месца на свабоду ані народаў, ані прыватнай чалавека. Паступова стваралася “квазі рэлігія”. У ёй функцыю Бога выконвалі камуністычныя лідары, сумленне – спрадвечны голас Бога ў сэрцы чалавека, замянілі голасам партыі.
У чалавеку нішчылася самае святое – ягоная душа. Нішчыўся чалавек, як такі.
Адным з першых дэкрэтаў падпісаных у Смольным, стаў загад на брацьбу з усялякімі праявамі рэлігійнага жыцця. Пасля чаго паўсюдна, толькі дзе была ўлада бальшавікоў, зямля залівалася нявіннай крывёю хрысціянскіх мучанікаў.
Я малюся за Беларусь, каб у ёй з’явіўся ўрэшце рэшт прарок, і неважна хто ён будзе, іерарх якой канфесіі: каталіцкай, праваслаўнай ці пратэстанцкай, а найлепш за ўсё, каб разам, у адзін голас сказалі: ТАК ДАЛЕЙ НЕ МОЖАМ ЖЫЦЬ – МЫ ПАВІННЫ ПАКАЯЦЦА Ў ГРАХАХ МІНУЛАГА СТАГОДДЗЯ.
Толькі пасля гэтага, можна мець спадзяванне, што мы здолеем будаваць краіну на трывалых фундаментах. Будаваць сваю шчаслівую будучыню.
Божа, дай мудрасці нашаму народу.
Дай веры і адвагі рэлігійным лідарам.
Дай розуму палітычным дзеячам.
Божа, дай духа пакаяння.
Барані Беларусь.

 

кс.Вячаслаў Барок

 

 

Апошнія артыкулы