АДМЕНЕНА!
Кнiга Быцця/Бог стварыў сусвет. Навукоўцы сцвярджаюць — i пра гэта сведчаць пэўныя дадзеныя, — што жыццё чалавека распачалося ў Афрыцы. Каб паглыбіцца ў таямнiцы чалавечага жыцця i паразважаць над узнiкненнем нашага свету, нашага iснавання, прапануем вам здзейснiць падарожжа ў Кенiю.
Неабходна ўзяць з сабой Бiблiю, бо на працягу нашай пiлiгрымкi на фоне захапляльнай прыроды мы будзем разважаць над кнiгай Быцця: як Бог стварыў i працягвае ствараць рэчаiснасць вакол нас. Старонкi Бiблii дапамогуць нам яшчэ ў большым аб’ёме прасякнуцца мудрасцю Божай.
Мiнск – Масква – Найробi – Масква – Мiнск (авiяпералёт).
Кошт: 1690 $ + visa (50$) i авiяпералёт (каля 700 €)
Час: 3 – 10 лiстапада 2014 г.
1 дзень
Трансфер Мiнск – Масква. Вылет з Масквы ў Стамбул, прыбыццё ў Стамбул. Вылет са Стамбула ў Найробі , прыбыццё ў Найробі.
2 дзень
Прыбыццё ў Найробi, спатканне ў аэрапорце з прадстаўнiком прымаючай кампанii, трансфер, засяленне ў атэль. Адпачынак.
Пражыванне ў атэлi «Jacaranda 4*», сняданак.
Сняданак у атэлі. Аглядавая экскурсія па Найробі і наведванне цэнтра жырафаў, дзе можна з рук пакарміць гэтых грацыёзных жывёл.
3 дзень
Пасля сняданку — пераезд у нацыянальны парк Абердарэ. Засяленне ў экзатычны атэль, якi месцiцца ў самым сэрцы нацыянальнага парка, каля крынiцы, да якой на вадапой прыходзяць дзiкiя жывёлы.
Пражыванне ў лоджы «Ark» на базе поўнага пансiёну.
4 дзень
Пасля сняданку — выезд у парк возера Накуру. Прыбыццё ў Накуру, сафары. Абед.
Накуру — невялiкае возера, якое славутае тым, што менавiта тут збiраецца велiзарная колькасць разнастайных птушак. Тут можна пабачыць самую вялiкую ў свеце папуляцыю фламiнга. Апроч таго, Накуру — гэта месца пражывання чорных i белых насарогаў, жырафаў, львоў, леапардаў i другiх жывёл.
Пасля сафары — пераезд на возера Найваша. Засяленне.
Прагулка на чоўне па возеры Найваша, падчас якой можна пабачыць вялiкую колькасць бегемотаў, таксама Найваша — гэта сапраўдны «птушыны рай».
Вячэра, адпачынак.
Пражыванне ў «Lake Naivasha Simba/Sopa Lodge» (альбо падобным) на базе поўнага пансiёну.
5 дзень
Пасля сняданку — выезд ў сусветна вядомы запаведнiк Масаi Мара, якi месцiцца ў паўночнай частцы далiны Серэнгецi. На абшарах парка працякаюць дзве ракi: Мара i Талек, уздоўж якiх растуць акацыi.
Засяленне ў лоджы. Абед. Вечаровае сафары. Вячэра.
Пражыванне ў «Keekorok Lodge» (альбо падобным) на базе поўнага пансiёну.
Масаi Мара — адзiны з нешматлiкiх запаведнiкаў на тэрыторыi Кенii, дзе можна пабачыць у поўным складзе «вялiкую пяцёрку», а менавiта iльва, леапарда, буйвала, насарога i слана. Менавiта тут падчас сафары можна спаткаць цэлы прайд iльвоў.
6 дзень
Ранiшняя кава/гарбата. Ранiшняе сафары. Сняданак.
Наведванне вёскi масаяў. Знаёмства з бытам i культурай масаяў.
Абед. Вечаровае сафары. Вячэра.
Пражыванне ў «Keekorok Lodge» (альбо падобным) на базе поўнага пансiёну.
7 дзень
Ранішняе сафары. Сняданак у лоджы.
Вяртанне ў Найробi. Трансфер у рэстаран «Карнівор» на вячэру (напоі аплочваюцца дадаткова, на месцы). Трансфер у аэрапорт Найробі.
8 дзень
10.11.2014 вылет з Найробі ў Стамбул, прыбыццё ў Стамбул. Вылет са Стамбула ў Маскву, прыбыццё ў Маскву. Трансфер Масква – Мінск.
У праграме магчымы змены. Калі ласка, сочыце за навінамі.
У кошт тура ўвахозіць: | Дадаткова аплочваецца: |
- трансфер Мiнск – Масква – Мiнск (аўтобус/цягнiк), |
- мiжнародныя пералёты, - вiза Кенii /50 $, - чаявыя гiдам/кiроўцам. |
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 340 $.
Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!
Падрабязнасці па тэлефонах: | |
|
|
Прышчэпкi (прививки) у Кенiю.
Якіх-небудзь абавязковых прышчэпак перад наведваннем Кеніі не прапісана, усё носіць рэкамендацыйны характар. Гэта адносiцца i да прышчэпкi супраць жоўтай ліхаманкі. Хоць прышчэпка неабавязковая, Міністэрства аховы здароўя Беларусi ўсё ж раіць ад яе не адмаўляцца. Вакцынацыю неабходна правесці не пазней, чым за 10 дзён да ўезду ў краіну. Пасля прышчэпкі вам выдадуць сертыфікат міжнароднага ўзору, тэрмін яго дзеяння-на працягу 10 гадоў. Акрамя жоўтай ліхаманкі, іншай праблемай з’яўляецца малярыя. Ад яе прышчэпак няма. Таму даводзіцца праводзіць прафілактыку таблеткамі. Лекары рэкамендуюць «Ларыам», хаця гэты лек i траўмуе печань. З іншага боку, гэты прэпарат не так часта прымаецца. «Ларыам» неабходна пачаць прымаць за два тыдні да ўезду ў малярыйнай раён – па 1 таблетцы 1 раз у тыдзень. Потым таксама (1 таблетка 1 раз у тыдзень) прымаецца падчас знаходжання і на працягу 3 тыдняў пасля вяртання з раёнаў з рызыкай захворвання малярыяй. Калі вы не паспелі своечасова прыняць таблетку, а тэрміны ўжо падціскаюць, трэба проста павялічыць дозу прыёму.
Хочется прочитать отзывы об этой поездке. Наверное, невероятные впечатления!…жаль, что так дорого…(