logo piligrymka





Санктуарый Маці Божай бедных у Банэ (Бельгiя)

Санктуарый Маці Божай бедных у Баню з’яўляецца нацыянальнай святыняй Бельгіі. У маленькай вёсачцы Банэ, што месцiцца за20 км ад Льежа, Марыя з’явілася 11-гадовай дзяўчынцы Марыецце Бэка. Восем аб’яўленняў адбылiся толькі памiж 15 студзеням і 2 сакавіком 1933 года. Пятае аб’яўленне сталася 11 лютага ў 75-ю гадавiну аб’яўленняў у Люрдзе. Аб’яўленнi ў Банэ адрознiваюцца люрдаўскіх i Фацiме тым, што яны адбывалiся ў цемры i няшмат людзей удзельнічалi ў iх удзел. Іх асноўны змест: Марыя напамiнае пра свой статус Маці Бедных, што Яна прыходзіць, каб палегчыць пакуты людзей і дае цудадзейную крынiцу вады для ўсiх народаў. Месца дзе пачала бiць крынiца, Мацi Божая паказала падчас свайго другога аб’яўлення. Шматлiкiя аздараўленнi, якiя адбылiся дзякуючы вадзе з гэтай крынiцы, выклiкалi развiцце Марыйнага культу. Згодна з пажаданнямi Мацi Божай у Банэ была збудаваная невялiкая каплiца. Кожны год сюды прыбывае каля 700 тысяч пiлiгрымаў з 60 краiн свету. 22.08.1949 г. Касцел прызнаў аб’яўленнi ў Банэ, трактуючы iх як працяг аб’яўленняў у Люрдзе. Калi там была пацверджана дагматычная праўда пра Беззаганнае Зачацце Мацi Божай, то ў Банэ – найстаражытнейшая догма, што Марыя з’яўляецца Мацi Божай – Theotokos. З 2003 года Банэ ўваходзiць у еўрапейскую сетку Марыйных санктурыяў (R?seau Marial Europ?en), з сядзiбай у Люрдзе. 21.05.1985 г. Ян Павел II наведаў Банэ падчас сваёй першай пiлiгрымкi ў Бельгiю, дзе спаткаўся з хворымi i самой Марыетай Бэка, якая пасля аб’яўленняў засталася свецкай асобай i стварыла сваю сям’ю. Санктуарый у Банэ адрознiваецца  сцiпласцю i прыгажосцю. Ён займае 16 гектараў паверхнi. У прыгожым парку месцяцца элементы, якiя ўтвараюць дарогу малiтвы. У яе склад уваходзiць алея Magnificat, крыжовы шлях, каплiца Святога Мiхала Арханёла i драўляная званiца Канрада Адэнаўра. Просты касцёл Мацi Божай Бедных у архiтэктурным плане нагадвае канцэртную залу. Сэрцам санктуарыя выступае каплiца Аб’яўленняў, збудаваная каля дома сям’i Бэка.

Апошнія артыкулы