logo piligrymka





Барселона

Барселона – горад у паўночна-усходняй Гішпаніі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з аналагічнай назвай і сталіцай Каталоніі. Барселона другі па колькасьці насельніцтва горад Гішпаніі і дзясяты Эўрапейскага Звяза. З’яўляецца буйным прамысловым цэнтрам краіны. Барселона займае 100,4 км? плошчы, а колькасць насельніцтва налічвае каля 1,7 млн чалавек (разам з прыгарадамі — 3,8 млн чалавек).
Горад быў заснаваны ў ІІІ стагоддзі да н.э. як рымская калонія, але паступова стаўся адным з буйных гандлёвых цэнтраў Міжземнага мора. Некаторы час горад належаў Карфагену, але пасьля Другой Пунічнай вайны зноў увайшоў у склад Рымскай імпэрыі. Пасьля распаду Рымскай іпэрыі горад быў заваяваны ў 406 годзе вандаламі, а ў 416 годзе вэстготамі, якія ўтварылі ў Гішпаніі ўласную дзяржаву. Некаторы час Барселона была сталіцай гэтай дзяржавы.
У 712 годзе горад быў заваяваны маўрамі і каля стагодзьдзя знаходзіўся пад іх уладай. У 801 годзе быў заваяваны сынам Карла Вялікага — Людовікам і стала стаў сталіцай краіны, залежнай ад імпэрыі Карла Вялікага. З 874 да 1137 года Барселона была сталіцай незалежнага графства, а потым стала сталіцай Арагонскага каралеўства. Пасьля аб’яднаньня Арагона з Кастыліяй горад перажываў упадак.
Пад час вайны за гішпанскую спадчыну 1705—1714 г.г. Барселона была занятая ангельскімі войскамі. Пад час Напалеонаўскіх войнаў у Гішпаніі вакол Барселоны адбылося некалькі буйных бітваў. Пад час грамадзянскай вайны ў Гішпаніі горад быў цэнтрам рэспубліканскіх войскаў.
У ХХ стагодзьдзі Барселона перажыла буйное развіццё гандлю і прамысловасьці. У наш час гэта сучасны горад, жыхары якога маюць высокі ўзровень жыцця.
У Барселоне жылі і працавалі такія славутыя мастакі, як Пабла Пікасо, Хуан Міро, Сальвадор Далі, Энрыке Табара. Таму, вядома, тут можна наведаць музэй Пікасо, музэй – фундацыю Міро ды шэраг іншых музэяў звязаных са святовым мастацтвам. У Барселоне жывуць і працуюць вялікія спевакі – тэнар Хасэ Карэрас і сапрана Мансэрат Кабалье.
Найвыбітнейшым архітэктарам Барселоны з’яўляецца Антоніё Гаўдзі. Большая частка ягоных прац знаходзіцца менавіта тут. Варта ўзгадаць Дом Бальё, які ўвасабляе Георгія Пераможцу – апекуна Каталоніі, Пэдрэра – дом, які не мае вуглоў, Парк Гуэля, які прыцягвае і бярэ ў палон усіх закаханых і летуценнікаў ну і вядома Саграда Фамілія. У 1891 годзе, калі Гаўдзі было за 30, Супольнасць прыхільнікаў Святога Язэпа прапанавала яму працягнуць праект, распачатый у 1882 годзе па будове сабора Святой Сям’і (Саграда Фамілія). Гаўдзі прысвяціў гэтай працы ўсе далейшыя гады свайго жыцця. 30 лістапада 1925 года была завершана 100 – метровая вежа фасада Раства, прысвечанай Св. Барнабе. Гэта была адзіная вежа, збудаваная за дні жыцця вялікага архітэктара. Будоўля гэтай неагатычнай святыні цягнецца па сённяшні дзень. Плануецца завершыць яе будоўлю толькі ў 2030 годзе.
Будучы ў Барселоне, немагчыма не прагуляцца па Ля Рамбле, бадай самай жывой і залюднёнай вуліцы, завітаць на кірмаш, наведаць пляц Каталоніі, пляц Гішпаніі з цудоўнымі фантанамі, якія спяваюць і зіхацяць рознымі фарбамі. Нельга абмінуць гатычны квартал з ягонай катэдрай у гонар св. Эўлаліі ды каралеўскім палацам на Пласа дэ Рамон Бэрэнгер эль Гран.

Апошнія артыкулы