Санктуарый Маці Божай бедных у Банэ (на французскай мове – Banneux) з’яўляецца нацыянальнай святыняй Бельгіі. У маленькай вёсачцы Банэ, што месцiцца за 20 км ад Льежа, Марыя з’явілася 11-гадовай дзяўчынцы Марыецце Бэка. Восем аб’яўленняў адбылося толькі памiж 15 студзеня і 2 сакавіка 1933 г. Пятае аб’яўленне адбылося 11 лютага ў 75-ю гадавiну аб’яўленняў у Люрдзе.
Кожны год у Банэ прыбывае каля 700 тысяч пiлiгрымаў з 60 краiн свету. 22 жніўня 1949 г. Касцёл прызнаў аб’яўленнi ў Банэ, трактуючы iх як працяг аб’яўленняў у Люрдзе. Калi ў Люрдзе была пацверджана дагматычная праўда пра Беззаганнае Зачацце Мацi Божай, то ў Банэ была пацверджанай найстаражытнейшая догма, што Марыя з’яўляецца Мацi Божай – Theotokos.
З 2003 г. Банэ ўваходзiць у еўрапейскую сетку марыйных санктуарыяў (Réseau Marial Européen), з сядзiбай у Люрдзе.
З наведваннем: Лiхеня (Польшча), Берлiна (Нямеччына), Бруселя, Гента, Бруге (Бельгiя), Амстэрдама i чароўнага парка цюльпанаў у Кюкенхофе (Нідэрланды).
Маршрут:
Мiнск – Слубiцэ – Берлiн – Банэ – Брусель – Гент/Бруге – Амстэрдам – Лiхень – Мiнск.
Час: 17 – 24 красавiка 2020 г. |
Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах: +375.33.3535110
+375.29.7080078
+
+
У кошт увахoдзiць праезд аўтобусам, праца гіда, медстрахоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 6 сняданкаў i 1 вячэры.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 150 €.
У кошт не ўваходзіць:
- медстрахоўка;
- вiза
Прыкладная праграма:
1 дзень
Ранiшнi выезд з д.ст. “Дружная” (Мiнск), збор у 04:00.
Пераезд мяжы, транзiт.
Начлег / Слубiцэ (Польшча).
2 дзень
Сняданак. Транзiт па тэрыторыi Польшчы i Нямеччыны.
Наведванне Берлiна. Начны пераезд
3 дзень
Банэ (Бельгiя). Сняданак.
Наведванне санктуарыя i Св. Iмша ў Банэ.
Начлег / Банэ (Бельгiя).
4 дзень
Сняданак. Наведванне Бруселя.
Сабор Св. Мiхала (Брусельcкi сабор).
Гран-Плас (Вялiкi рынак), брусельская ратуша, каралеўскi палац…
Вольны час.
Начлег / Банэ (Бельгiя)
5 дзень
Сняданак. Наведванне Гента i Бруге.
Катэдра Св. Бавона з Генцкiм алтаром працы Яна ван Эйка, Вежа-званіца (Het belfort), Граслей.
Катэдральны сабор Хрыста Збаўцы ў Бруге, Ратуша, Бефруа i iнш..
Начлег.
6 дзень
Сняданак. Наведванне Амстэрдама.
Плошча Дам, цэнтральная вулiца Дамрак, каралеўскi палац, касцёл Св. Мiкалая.
Пры жаданнi наведваюцца славутыя сады кветак у Кюкенхофе, якiя займаюць 32 гектары i ўваходзяць у 12 найпрыгажэйшых садоў свету (ўваходныя квіткі 15 еўра). www.keukenhof.nl/en/
Начны пераезд.
7 дзень
Адпачынак у атэлi.
Св. Iмша ў Лiхенi з наведваннем найвялiкшага санктуарыя Польшчы.
Начлег i вячэра.
8 дзень
Сняданак. Ранiшнi выезд. Пры жаданнi - наведванне супермаркета.
Транзiт па тэрыторыi Польшчы.
Пераезд мяжы i вяртанне познiм вечарам у Мiнск.
Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.
Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў). Пашпарт павінен:
- быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
- дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
- мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».
Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!
Падрабязнасці па тэлефонах: | |
|