logo piligrymka





Падары сабе вясну! Паломніцкі тур у Ізраіль.

Вясна – пара года, якую кожны чалавек чакае з асаблівай надзеяй. Вясна – час, калі свет напаўняецца новым дыханнем. Само жыццё паказвае, што яму наканавана абнаўляцца, набіраць сілы, каб быць пераможцам. Таму кожны чалавек з трымценнем у душы сустракае вясну ў пошуках чагосьці новага, што менавіта бачыць у гэтай пары года.

Паломніцкі тур на Святую зямлю, што ладзіць Piligrymka.by, адбудзецца з 10 па 17 сакавіка з вылетам з Мінска. Акурат у гэты час у Ізраілі, асабліва ў Галілеі, можна ўбачыць усю прыгажосць рознакаляровай вясны. Квітнеюць сады і палі, нават пустыня не вытрымоўвае пад націскам сілаў жыцця і пакрываецца зялёнымі колерамі.

Паломніцтва ў Ізраіль дае магчымасць не толькі ўбачыць прыгажосць вясны ў прыродзе, але ж таксама сустрэць вясну свайго жыцця. Абнавіць пачуцці, памкненні, жаданні. Перажытае падчас падарожжа па Святой зямлі непазбежна дасць сілы жыць, любіць, тварыць па-новаму. Святая зямля – гэта шанец нанова адшукаць сэнс свайго зямнога вандравання.

Сустрэнь вясну ў Іерусаліме – і ты зразумееш, што і ў тваім жыцці ўсё яшчэ толькі пачынаецца.

Праграму чытай тут: //piligrymka.by/israel-padarozha-sakavik/

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Апошнія артыкулы