Самая лепшая падзея зімы – гэта Каляды. А напярэдадні Калядаў – гэта калядныя кірмашы.
Вось уявіце: брукаванка запоўнена мініяцюрнымі крамкамі, усё вакол упрыгожана рознакаляровымі агнямі, у паветры лунае казка – усё гэта прымушае хутчэй біцца сэрца ў чаканні свята.
А калі на куццю мы ўсе збярэмся ў коле сям’і ці сяброў – нашыя сэрцы напоўняцца цеплынёй і любоўю.
Мы запрашаем у перадкалядную пілігрымку па Еўропе!
Маршрут:
Кракаў – Браціслава – Прага – Дрэздэн – Вроцлаў
Час: 1 – 7 снежня 2016 г. Адлегласць маршрута: 2 899 км |
Праграма:
1 дзень
Выезд з Беларусі (Мінск).
Транзіт па Беларусі. Начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).
2 дзень
Наведванне Кракава (Польшча)
Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.
3 дзень
Наведванне Брацiславы (Славаччына)
Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.
4 дзень
Наведванне Прагi (Чэхiя)
Начлег у гатэлi, сняданак.
5 дзень
Наведванне Дрэздэна (Нямеччына)
Начлег у гатэлi/Польшча. вячэра + сняданак.
6 дзень
Наведванне Вроцлава (Польшча)
Транзiт па тэрыторыi Польшчы.
Начны пераезд польска-беларускай мяжы
7 дзень
Прыезд у Мiнск
Патрабаванні да пашпарта:
- Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
- Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
- Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
- Не мець ніякіх пашкоджанняў.
Падрабязнасці па тэлефонах: | |
|
|