logo piligrymka





09.12.2019 – Калядны кірмаш. Хрысціянскія традыцыі – 7 дзён.

Самае лепшае падзея зімы – гэта Каляды.
А напярэдадні Калядаў – гэта калядныя кірмашы.
Уявіце: брукаванка, усё вакол запоўнена мініяцюрнымі крамкамі, усе ўпрыгожана рознакаляровымі агнямі, паветра прасякнута прыемнымі водарамі – усё гэта прымушае хутчэй біцца сэрца ў чаканні свята.
А калі на Куццю мы ўсе збярэмся ў коле сям’і ці сяброў – нашыя сэрцы напоўняцца цеплынёй і любоўю.
Мы запрашаем у захапляльны тур на Каляды па Еўропе!

Падчас нашага каляднага тура мы раскажам вам пра хрысціянскія традыцыі Еўропы і месцы, якія наведаем.

Вось, напрыклад, адзін з прыпынкаў нашага маршруту будзе Прага – гэта дзівосны горад. Напярэдадні Калядаў яна ўражвае яшчэ больш. Там не магчыма не здзіўляцца і не захапляцца, можна толькі адпачываць душой у гэтай казачнай атмасферы. Вось чаму усе нашы калядныя туры, і ў прыватнасці  тур у Прагу, папулярныя сярод нашых турыстаў і гэтая папулярнасць не згасае. А калі ў тур уключаны яшчэ шэраг цікавых гарадоў з каляднымі кірмашамі, то ад падарожжа вы атрымаеце стопрацэнтны калядны настрой на доўгі час.

Маршрут:
Кракаў – Браціслава – Прага – Дрэздэн – Вроцлаў

 

Час: 9 – 15 снежня 2019
Кошт: 330 еўра + VISA + медcтрахоўка

Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Iмя:      

Горад:

Тэлефон:

Email:

Колькасць месцаў:

Наяўнасць дзеючей Шэнгенскай візы на час пілігрымкі:

Які адказ? 5+5-9=? 

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110    +375.29.7080078
+375.29.6635110    +375.29.6020098

 

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа,  4 сняданкаў i 3 абедаў/вячэр.
Пражыванне ў пакоях на 2 і 4 чалавекі.
Пражыванне ў аднамесным нумары прадугледжвае даплату 250 €.

Дадаткова аплочваецца:
- медстрахоўка
- вiза

 

Праграма:

1 дзень
Выезд з Мінска.
Транзіт праз Беларусь. Начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).

2 дзень
Наведванне Кракава (Польшча).
Кракаў – гэта чароўнае месца для наведвання, асабліва ў калядны час. Кожны падарожнік знойдзе нешта для сябе ў гэтым цудоўным сярэднявечным горадзе, які восем стагоддзяў таму быў сталіцай Польскага каралеўства і такім чынам быў эпіцэнтрам культуры, адукацыі і гандлю. У Вавельскім замку, дзе жылі кіроўныя манархі, нават ёсць цмок!  Але не турбуйцеся ― наш дасведчаны гід цалкам гатовы да сустрэчы з цмокам і раскажа вам падчас экскурсіі цікавыя факты, звязаныя з горадам, дзе вы прагуляецеся па ўтульных калядных вуліцах. Кракаў на свята Божага Нараджэння цудоўны!
Потым у вас будзе вольны час.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

3 дзень
Высяленне з гатэля.
Пераезд у Браціславу (Славакія).
Вы атрымаеце унікальную экскурсійную магчымасць для знаёмства з Браціславай і наведвання месцаў, якія варты таго. Вы зможаце атрымаць асалоду ад прыгажосці славутасцяў Старога горада і яскравай каляднай атмасферы, якая не будзе пакідаць вас увесь гэты час. Вы наведаеце Браціслаўскі замак і зможаце убачыць адзін з самых прыгожых сабораў у Еўропе, пабудаваны ў 12 стагоддзі.
Па завяршэнні экскурсіі будзе вольны час.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

4 дзень
Наведванне Прагі (Чэхія).
Прага – гэта адзін з самых маляўнічых гарадоў Еўропы. Шпацыр па калядных вуліцах Прагі ў соты раз пераканае вас, што гэта, безумоўна, адзін з самых прыгожых гарадоў Еўропы. Прага на Каляды не толькі прыгожая, але і захапляльная. Наша пешаходная экскурсія правядзе вас па славутасцях гэтага горада: вы ўбачыце велічны Пражскі Град, утульную Малу Страну, легендарны Карлаў Мост і Старамесцкую плошчу.
Пасля экскурсіі – вольны час.
Начлег у гатэлі, сняданак.

5 дзень
Высяленне з гатэля.
Пераезд у Дрэздэн (Германія).
Цяжка паверыць, што Дрэздэн, які вы бачыце сёння, паўстаў з попелу: горад быў практычна разбураны ў 20 стагоддзі. Сёння ў ім зіхацяць палацы, а купал цудоўна адрэстаўраванай Фрауэнкірхе зноў узвышаецца над гарызонтам. Калядныя кірмашы, куды сцякаюцца вандроўнікі з усёй Еўропы, лічацца аднымі з лепшых. А яшчэ шматлікія музеі, палацы і іншыя турыстычныя славутасці… У Дрэздэне ёсць чым заняцца!
Вас будзе чакаць цікавая экскурсія па горадзе і вольны час.
Начлег у гатэлі / Польшча. Вячэра + сняданак.

6 дзень
Пераезд ва Вроцлаў (Польшча).
Вроцлаў з’яўляецца адным з найстарэйшых гарадоў Польшчы і нясе ў сабе адбітак некалькіх культур. Даследуйце гэты ўнікальны горад разам з намі напярэдадні Калядаў. Ён вам абавязкова спадабаецца і заваюе вашу любоў. Стары горад Вроцлава – цудоўнае месца. Рынкавы пляц  з’яўляецца другім па велічыні ў Польшчы пасля Кракава – гэта заўсёды ажыўленае месца, а Каляды ва Ўроцлаве – гэта проста казачны настрой. Вы будзеце уражаны калядным кірмашом, адрэстаўраванымі будынкамі, рэстаранамі, кавярнямі і, нарэшце, ратушай, якая з’яўляецца адным з найбольш яскравых прыкладаў гатычнай архітэктуры ў цэнтральнай і ўсходняй Еўропе. Мы наведаем і самую старую частку горада – Острув-Тумскі: калісьці гэта быў востраў на рацэ Одра, і менавіта тут пачалася гісторыя Вроцлава. Найбольш важным аб’ектам для наведвання ў гэтай частцы горада з’яўляецца сабор Святога Яна Хрысціцеля. Вы паглядзіце ўсё гэта разам з намі, здзейсніўшы аглядную экскурсію па Вроцлаве, а потым будзе вольны час.
Транзіт па тэрыторыі Польшчы.
Начны пераезд польска-беларускай мяжы.

7 дзень
Прыезд у Мiнск

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».