logo piligrymka





13.05.2018 – Пiлiгрымка у Меджугор’е (Боснiя i Герцагавiна): Кракаў – Брацiслава – Загрэб – Меджугор’е – Дуброўнiк. 10 дзён. Кошт – 460€.

Гэты тур з адпачынкам на моры ў Харватыі. Мы пазнаёмімся з Дуброўнікам, горад які вас здзівіць сваёй атмасферай і унікальнасцю. А ўсё наша падарожжа працягласцю 10 дзён, дзе мы наведаем:  Кракаў, Брацiславу, Загрэб, Меджугор’е, Дуброўнiк.

Трэба сказаць пару слоў пра Меджугор’е (хорв. Medjugorje) — невялiкае мястэчка у Боснii i Герцагавiне. Славутае тым, што у другой палове XX стагоддзя распачалiся аб’яуленнi Багародзiцы, якiя на афiцыйным узроўнi яшчэ не прызнаныя каталiцкiм касцелам, але аказваюць вялiкi уплыў на духоўнае жыцце шматлiкiх хрысцiян.
Кожны год у Меджугор’е прыбывае каля 1 мiльена хрысцiян розных канфесiй з усяго свету.

Першае аб’яўленне Багародзiцы дзецям, паводле iх слоў, адбылося 24 чэрвеня 1981 году. На месцы аб’яўленняў збiралiся тысячы людзей, але бачылi Марыю толькi шасцера дзяцей, а для iншых прысутных яна была нябачнай.
Аб’яўленне Багародзiцы, як сцвярджаюць ужо дарослыя сведкi, якiх есць шэсць, працягваюцца па сенняшнi дзень. Дзева Марыя з’яўляецца i размаўляе са сваiмi вiзiянерамi. Гэтыя размовы, якiя называюць пасланнямi, занатоўваюцца i шырока распаўсюджваюцца на усiх асноўных мовах свету.

 

Маршрут пілігрымкі:
Мінск — Кракаў — Брацiслава — Загрэб — Меджугор’е — Дуброўнiк — Брацiслава (начлег)  —  Мінск

 

Час: 13 – 22 мая 2018 г.
Кошт: 460€ + VISA 60€.
Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Iмя:      

Горад:

Тэлефон:

Email:

Колькасць месцаў:

Наяўнасць дзеючей Шэнгенскай візы на час пілігрымкі:

Які адказ? 5+5-9=? 

 

Збор на д.ст. Дружная на пляцоўцы для аўтобусаў.
(д.ст.Дружная знаходзіцца на адваротным боку чыгуначнага вакзала “Мінск-Пасажырскі”)
.
Паглядзіце месца збору на фатаграфіі.

Клiкнiце на фота, каб паглядзець у маштабе.

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110    +375.29.7080078
+375.29.6635110    +375.29.6020098

 

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, медстрахоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 9 сняданкаў  i 8 абедаў/вячэр.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 250 €.

 

Праграма:

1 дзень
Выезд з Беларусі (Мінск). Транзіт па Беларусі. Начны пераезд. Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).

2 дзень
Наведванне Кракава (Польшча). Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.

3 дзень
Наведванне Брацiславы (Славакія). Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.

4 дзень
Наведванне Загрэба (Харватыя). Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.

5 дзень
Прыезд у Меджугор’е. Час на малiтву i духоўныя практыкаваннi. Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.

6 дзень
Меджугор’е. Час малiтвы i духоўных практыкаванняў. Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.

7 дзень
Наведванне Дуброўнiка (Харватыя), горад, якi разам з Венецыяй i Амстэрдамам, уключаны ЮНЕСКА у тройку найпрыгажэйшых гарадоў – помнiкаў Еўропы эпохi Адраджэння.
Адпачынак на моры. Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.

8 дзень
Транзiт. Прыезд у Брацiславу. Начлег у гатэлi.

9 дзень
Сняданак. Транзiт па тэрыторыi Польшчы. Начны пераезд польска-беларускай мяжы.

10 дзень
Прыезд у Мiнск

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

Апошнія артыкулы