logo piligrymka





Фаціма

Фаціма, мясцовасць у Партугаліі, за 123 км на поўнач ад Лісабону і 187 км на поўдзень ад Порту, сусьветнавядомы каталіцкі цэнтар паломніцтва.
Там 13 мая 1917 года, тром дзецям аб’явілася Марыя, Маці Божая. Гэта былі -дзесяцігадовая Лючыя, яе стрыечныя брат і сястра. Франчэску было дзевяць гадоў і Геачынце – семь. У тым жа годзе, пад час апошняй іх сустрэчы, Марыя адкрыла тры сакрэты. Але паколькі толькі адна Лючыя магла чуць і размаўляць з ёй, а астатнія дзеці толькі бачылі яе, то менавіта Лючыя сталася носьбіткай гэтых сакрэтаў.

Мясцовае насельніцтва не верыла ў сапраўднасць аб’яўленняў, таму дзеці спазналі вялікі ўціск. Тады, па просьбе старэйшай дзяўчынкі, падчас вялікага сходу народа, Марыя здзейсніла цуд. Цёмныя хмары разсунуліся, дождж нечакана спыніўся, а сонца стала рухацца па коле супраць гадзіннікавай стрэлкі. Адзенне людзей высахла, і яны паверыўшы, пачалі маліцца разам з дзецьмі.

Марыя таксама сказала, што двух дзяцей яна забярэ да сябе, яны памерлі ў хуткім часе. Папа Вайтыла (Ян Павэл), які наведаў Партугалію 12 мая 2000 года, абвесціў Франчэска і Геачынту бласлаўлённымі. Яны з’яўляюцца самымі маладымі бласлаўлённымі ва ўсёй гісторыі каталіцкага касцёла.
У 1948 годзе, па просьбе Марыі, Лючыя запісала перададзеныя Мадонай тры сакрэты і аддала тагачаснаму Рымскаму Папу. Толькі чатыры чалавекі ведалі змест гэтага ліста – сама Лючыя, Рымскі Папа, асабісты сакратар Папы і адзін з набліжаных Мон Сіньёраў. Першыя два сакрэты былі ўжо даўно вядомыя, а апошні пільна захоўваўся ў Ватыкане ажно да нядаўняга часу. Пра яго вялося мноства пляткарства, паколькі ўсе ведалі, што Рымскія Папы змяняліся ў твары, калі ўпершыню чыталі змест рукапісу, перададзенага Лючыяй.

Першы сакрэт складаўся з таго, што Марыя паказала дзецям, яшчэ ў далёкім 1917 годзе, брамы пекла з пакутнікамі і загадала маліцца і каяцца ў грахах. З другога сакрэту Лючыя даведалася, што на зямлю хутка прыйдзе камунізм і прынясе з сабой шматгадовае праліццё крыві. Марыя таксама сказала, што Расея павінна вярнуцца да веры. Калі ў Расеі будзе супакой, то і ўвесь свет будзе мець супакой. Дзяўчынка была маленькай і непісьменнай. Яна думала, што камунізм – гэта дрэнны чалавек.

Трэці сакрэт, Рымскі Папа па просьбе Лючыі адкрыў 13 мая 2000 года ў Партугаліі ў Фаціме. Ён быў звязаны з ужо адбыўшыміся падзеямі і апісваў замах на Рымскага Папу – “Біскуп, апрануты ва ўсё белае, упадзе на зямлю як мёртвы, але ён застанецца жыць, бо павінен вызваліць свет ад камунізму, гэта яго прызначэнне”. І сапраўды 13 мая 1981 года на Папу Вайтылу быў здзейснены замах. У яго страляў турэцкі тэрарыст, Алі Агчка, які прыналежыў да групоўкі пад назвай “Шэрыя ваўкі”. Упершыню за ўсю гісторыю кроў Рымскага Папы пралілася ў самым сэрцы Ватыкана – на плошчы Святога Пятра.

Хочацца адзначыць, што менавіта 13 мая 1917 года партугальскім дзецям ўпершыню аб’явілася Марыя. Гэта яна абараніла Папу Вайтылу ад немінучай смерці, куля не зачапіла сур’ёзна ўнутраныя ворганы.

А гэта да таго ж была не звычайная куля, а разрыўная, хоць як ні дзіўна яна не разарвалася ў целе. Вайтыла страціў шмат крыві, а ціск апусціўся да 60 адзінак.

Дактары не могуць таксама растлумачыць дзіўнай траекторыі кулі, паколькі яна прайшла ўнутры, пастаянна змяняючы кірунак, не закрануўшы сур’ёзна ні адзін орган. Аперацыя была вельмі сур’ёзнай.

Папа Вайтыла казаў з гэтай нагоды, што калі адна рука націскала на курок, то ў гэты самы час, іншая святая рука адводзіла стрэл.
Папа Вайтыла падараваў гэтую кулю кляштару, які знаходзіцца ў Фаціме. Пазней яе ўклалі ў адзіную адтуліну, наяўную на кароне Марыі. Дыяметр адтуліны і кулі аказаліся абсалютна ідэнтычнымі.

У кастрычніку 2000 года, другі раз за ўсю гісторыю, фігура Мадоны з Фацімы, была прывезеная на некалькі дзён у Ватыкан. У гонар гэтай падзеі на плошчы Святога Пятра было заарганізавана вялікае свята з малітвамі.

Апошнія артыкулы