Для многіх застаецца незразумелай загадкай асаблівай ўвагi пантыфікаў ў ХХ стагоддзі да Фаціме. Да гэтай маленькай мясцовасці, размешчанай у сямідзесяці кіламетрах ад Лісабона што ў Партугаліі.
І нічога дзіўнага, што пытанне само напрошваецца: Чаму менавіта Фаціма стала як бы другім месцам у свеце, пасля Ватыкана, дзе абавязкова бываюць Папы?
Каб адказаць на гэтае пытанне, неабходна звярнуцца да гісторыі. Фаціма атрымала сусветную вядомасць пасля падзей 1917 года, тады дзеткам-пастушкам з’явілася Дзева Марыя. Божая Маці прадказвала канец Першай сусветнай вайны і пачатак Другой, пераследу каталіцкай царквы і вяртанне Расіі да веры (гэта адбылося да крывавых падзей, якія мелі месца восенню таго ж года ў Пецярбургу!). А таксама замах на Яна Паўла ІІ. Успомнім, што гэта адбылося, менавіта 13 мая ў дзень з’явы Марыі ў Фаціме, а пасля свайго выздараўлення, у першую гадавіну гэтай падзеі, Папа Рымскi прыбыў у Фаціму.
Дзіўна таксама, што падзеі ў далёкай Фаціме пераклікаюцца з падзеямі з гісторыі нашай краіны і былога СССР. У Фаціме было прадказана аб адраджэнні Касцёла ў Расіі, толькі павінна споўніцца ўмова – аддаць гонар Беззаганнаму Сэрцу Марыі. А што адбылося ў рэчаіснасці? 25 сакавіка 1984г. Ян Павел II разам з біскупамі з усяго свету, на плошчы св. Пятра ў Рыме, перад фігурай Маці Божай Фацімскай моліцца за СССР, прысвячаючы яго ў апеку Беззаганнаму Сэрцу Марыі. А ўжо літаральна праз год наступаюць вялікія перамены: змяняецца палітычная ўлада, адбываецца перабудова, адраджэнне царкоўнага жыцця.
Што гэта, усяго толькі супадзенне або выкананне Божай задумы?