logo piligrymka





На чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сярод святароў, каманду з Віцебшчыны ніхто не змог перамагчы.

У Другім чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў у якім удзельнічала чатыры каманды: Мінска-Магілёўская, Гродзеская, Віцебская і Пінская дыяцэзіі, сапраўды каманду з Віцебшчыны так ніхто і не змог пермагчы, аднак першае месца дасталося камандзе з Гродна.

Кожная каманда згуляла па тры гульні. Найперш на пляцоўку выйшлі каманды Пінскай і Віцебскай дыяцэзіі. Забіўшы ў кожным перыядзе па голу, нашы святары выйгралі з лікам 2:0.

Наступнай была гульня паміж Мінска-Магілёўскай і Гродзенскай дыяцэзіямі. Лік 5:1 на карысць святароў Гродзенскай дыяцэзіі не адлюстроўвае зацятасці, барацьбы, якая адбывалася на пляцоўцы. Каманда святароў Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі паказала сябе моцным калектывам, якому можа крыху для карыснага выніку ў гэтай сустрэчы не хапіла ўдачы.

Адразу пасля гэтай гульні і невялікага перапынку на пляцоўку выйшлі каманды Пінска і Мінска. Сапраўднай барацьбы не атрымалася, бо расчараваныя няўдачай у сустрэчы з камандай Гродна, мінчане адыграліся на камандзе Пінска. Лік гаворыць сам за сябе – 8:1.

Наступнай была сустрэча святароў Віцебскай і Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэчу паміж гэтымі камандамі смела можна назваць цэнтральнай гульнёй дня. Не толькі таму, што гэтыя каманды былі ў добрым настроі, бо выйгралі свае папярэднія сустрэчы, але і накал эмоцый, які спадарожнічаў гульні ад першай да апошняй хвіліны не пакінуў абыякавым ніводнага гледача ў зале. Першыя хвіліны гульні засталіся за камандай з Віцебска. Яна бесперапынна атакавала, але, як часта бывае, першая і прапусціла. Адна з нешматлікіх контратак гродзенцаў закончылася голам. Магло здавацца, што на гэтым усё скончана. Прыезджыя футбалісты спакойна ўтрымаюць пераможны лік. Але перад хатняй публікай нашы святары паказалі лепшыя якасці і ў другой палове гульні змаглі забіць у адказ. Лік 1:1, і інтрыга чэмпіяната дасягае сваёй кульмінацыі.

Пасля гэтай сустрэчы многія заняліся падлікам забітых і прапушчаных галоў, каб зразумець, на якіх месцах каманды могуць скончыць турнір.

Каманды Гродна і Пінска скончылі сваю сустрэчу з лікам 5:0, і стала зразумела, што каманда з Гродна стала лідарам турніра.

Апошнімі на пляцоўку выйшлі каманды Мінскай і Віцебскай дыяцэзіі. Гульня скончылася з лікам 3:2 на карысць віцебскіх святароў. Апошні фінальны гол чэмпіянату ў Лепелі забіў кс. Вячаслаў Барок.

Такім чынам набраўшы 7 балаў, так як і каманда з Гродзеншчыны, нашы землякі саступілі ім толькі па колькасці забітых і прапушчаных мячоў. У выніку каманда з Гродна заняла 1-е месца, Віцебляне былі 2-мі, Мінска-Магілёўская дыяцэзія заняла 3-е месца, і 4 месца адыйшло пінскім святарам.

Канчатковыя вынікі турніра:

Гродна – 7 балаў, 11 – 2 розніца мячоў.

Віцебск – 7 балаў, 6 – 3 розніца мячоў.
Мінск – 3 балы. 11 – 9 розніца мячоў.
Пінск – 0 балаў. 1 – 15 розніца мячоў.

 

www.catholicnews.by

One Response to "На чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сярод святароў, каманду з Віцебшчыны ніхто не змог перамагчы."

  1. Стас пишет:

    Мае вiншаваннi Віцебскай дыяцэзіі!!!

Апошнія артыкулы