logo piligrymka





09.12.2018 – Перадкалядная пілігрымка па Германіі – цудоўная казка! 10 начэй.

Германія – гэта папулярны кірунак. Гэты калядны тур карыстаецца папулярнасцю ўжо не адзін год. Падчас тура мы пазнаёмімся з каляднымі традыцыямі, вы наведаеце горада з экскурсіямі, пазнаёміцеся з хрысціянскай Германіяй, акуніцеся ў казачную атмасферу калядных кірмашоў.

У праграме семінар: «Германія сёння. Гісторыя хрысціянства».
Праезд аўтобусам.

 

Час: 9 – 19 снежня 2018 г.
Кошт: 420 еўра + VISA
Праезд: аўтобус турыстычнага класа

Адлегласць маршрута: 3 277 км

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Iмя:      

Горад:

Тэлефон:

Email:

Колькасць месцаў:

Наяўнасць дзеючей Шэнгенскай візы на час пілігрымкі:

Які адказ? 5+5-9=? 

 

 

Праграма:

09.12.2018
Збор групы ў 13:40. Ад’езд у 14:00.
Пераезд беларуска-польскай мяжы.
Транзіт па тэрыторыі Польшчы.
Начны пераезд.

10.12.2018
Прыбыццё ў Хельмштэдт.

Увага! Пражыванне ў Хельмштэдце 10—18.12.2018, там будзем жыць 8 начэй, у пакоях на 2 асобы з усімі зручнасцямі (за аднамесны нумар — даплата 30 еўра). Штодзённае трохразовае паўнавартаснае харчаванне + таксама штодзённыя кавапаўзы.

Дадатковы збор у Хельмштэдце – 30 еўра (уваходныя квіткі ў музеі згодна з праграмай)

Таксама ў час знаходжання ў Хельмштэдце прадугледжаны экскурсіі ў гарады Браўншвэйг, Гослар, Гамбург (або Берлін), Вольфсбург, Магдэбург, Хельмштэдт.
 
Колькі слоў пра гэтыя гарады:

Браўншвэйг – гэта горад, карані якога сыходзяць у пачатак IX стагоддзя. Падчас праўлення Генрыха Льва горад развіваўся асабліва хутка і ператварыўся ва ўплывовы гандлёвы цэнтр, які з сярэдзіны XIII стагоддзя ўваходзіў у Ганзейскі саюз. Сёння Браўншвэйг – важны еўрапейскі адукацыйны і навуковы цэнтр ЕС. Горад з’яўляецца адным з асноўных турыстычных цэнтраў Германіі. Багатае гістарычнае мінулае, прыгожая архітэктура, жывапісныя паркі і сады прывабліваюць сюды турыстаў з розных куткоў Еўропы і Азіі. Мы наведаем касцёлы і кірхі, гісторыя якіх пераплятаецца паміж сабой у хрысціянскім жыцці горада. Браўншвэйг варты таго, каб прыехаць сюды і спыніцца на некалькі дзён. Асабліва ён цікавы ў снежні, падчас Каляд. У гэты перыяд года горад проста поўніцца турыстамі.

Гослар – горад-казка, рэзідэнцыя імператараў, які яшчэ называюць «паўночным Рымам». Гэты сярэднявечны горад, што размешчаны ў горным масіве Харц у самым цэнтры Германіі, мае багатую гісторыю, ад неаліту да цяперашняга часу. Наведаўшы гэты казачны гарадок адчуеце, быццам вы – персанаж казак Братоў Грым. Горад незвычайна ўтульны ў любую пару года, а ў калядны час ён асабліва прывабны: старыя фахверкавыя домы і вузкія брукаваныя вулачкі надаюць незабыўны каларыт на фоне навакольных гор і букавых лясоў. Калядныя кірмашы ўпрыгожаны такім чынам, каб турысты адчувалі сябе нібы ў лесе. На рынкавай плошчы знаходзіцца сабор Святых Казьмы і Даміяна, заступнікамі якога з’яўляюцца браты Казьма і Даміян – святыя-бяссрэбранікі, цудатворцы і лекары, якія жылі, як мяркуецца, у канцы III – пачатку IV стагоддзяў.

Гамбург – другі па памерах і колькасці насельніцтва горад у Германіі. Там знаходзіцца адна з самых вялікіх бухт у Еўропе. Акрамя багатай гісторыі Гамбург у першую чаргу цікавы сваімі славутасцямі. Шпацыр уздоўж шматлікіх праток і каналаў пераканае кожнага, што гэты горад нездарма называюць «Паўночнай Венецыяй» – там мастоў больш, чым калі скласці ўсе масты Венецыі, Лондана і Амстэрдама – іх тут звыш двух тысяч! Вы толькі ўявіце сабе гэтую лічбу. А тэатры і музеі? У Гамбургу іх каля сотні! Гэта нешта неверагоднае. У Гамбурга ёсць нават свой гімн – не кожны мегаполіс свету можа пахваліцца гэтым. Перад Калядамі ўвесь цэнтр Гамбурга ператвараецца ў адзін велізны калядны кірмаш. Гэта сапраўдны свет Каляд і казачнага настрою, дзе сціраюцца межы паміж традыцыйнымі каляднымі традыцыямі і народным фальклорам.
 
Вольфсбург – адносна малады горад, заснаваны ў першай палове XX стагоддзя – быў прызначаны для пражывання супрацоўнікаў аўтамабільнага канцэрна «Фольксваген». Мы наведаем музей канцэрна, які размясціўся ў футурыстычным сучасным будынку, дзе ёсць ўсе мадэлі аўтамабіляў «Фольксваген». Там жа знаходзіцца парк забаў, які ператвараецца ў калядны час у адзін вялізны кірмаш, дзе можна адпачыць, паглядзець шоў на лёдзе.
 
Магдэбург – старажытны горад на рацэ Эльбе, яму больш за тысячу гадоў. Яго часта называюць горадам мастацтва, навукі, культуры. Тут захавалася мноства помнікаў архітэктуры, шмат цікавых музеяў, храмаў. Самыя вядомыя з іх – гэта Імператарскі сабор і манастыр Святой Панны Марыі. Дзякуючы гэтым велічным будынкам лічаць, што Магдэбург з’яўляецца пярлінай «маршруту раманскай архітэктуры» (Straße der Romanik). У манастыры Святой Панны Марыі знаходзіцца вядомая ва ўсёй Германіі зала сучаснага мастацтва. У Імператарскім саборы і ў манастыры Святой Панны Марыі ў арганных залах часта праходзяць канцэрты арганнай музыкі. Магдэбург падзяляецца на дзве часткі – “духоўную” і “свецкую”. У “свецкай” частцы горада знаходзіцца Рынкавая плошча, на якой узвышаецца раннебарочная двухпавярховая Ратуша, збудаваная ў XVII стагоддзі. “Духоўная” частка горада прадстаўлена шматлікімі манастырамі і цэрквамі, сярод якіх сэрца нямецкай раманікі – манастыр Святой Марыі, Сабор Святога Маўрыкія і Святой Кацярыны. Іх заснаванне сыходзіць у глыб стагоддзяў, у іх праходзяць арганныя канцэрты, што зачароўваюць сваім гучаннем.
 
Хельмштэдт – гэта невялікі горад, дзе мы будзем жыць. Ён размешчаны ў зямлі Ніжняя Саксонія. Гісторыя горада пачынаецца з 800 года, калі тут Святым Лутгерам быў заснаваны манастыр. Гэта падзея знайшла адлюстраванне ў гербе сучаснага горада. Фахверкавыя дамы – гэта візітная картка Хельмштэдта. Фасады фахверкавых дамоў, пабудаваных у эпоху рэнесансу, упрыгожаны дэкаратыўнымі элементамі: разеткамі, ракавінамі, акантаваныя лісцем. Упрыгажэнні ў форме разеткі былі сімваламі сонца, лічылася, што яны прыносілі ўрадлівасць і багацце. Хельмштэдт вядомы і як універсітэцкі горад з сярэднявечнай гісторыяй, а ў часы існавання “жалезнай заслоны” недалёка ад мястэчка праходзіла мяжа паміж ГДР і ФРГ.
 

18.12.2018
Выезд з Хельмштэдта.

19.12.2018
Да 14.00 — прыезд у Мінск.

 

Праграма прыкладная, магчымы не значныя змены ў праграме наведванняў гарадоў.

 

Патрабаванні да пашпарта:

  • Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
  • Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
  • Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
  • Не мець ніякіх пашкоджанняў.

 

Падрабязнасці па тэлефонах:  

+375.33.3535110
+375.29.6635110

+375.29.7080078
+375.29.6020098