logo piligrymka





07.07.2019 – Пiлiгрымка у Меджугор’е (Боснiя i Герцагавiна): Кракаў – Брацiслава – Загрэб – Меджугор’е – Дуброўнiк. 12 дзён.

Гэты тур з адпачынкам на моры ў Харватыі дзе мы правядзем 3 дні. Мы пазнаёмімся з Дуброўнікам, горад які вас здзівіць сваёй атмасферай і унікальнасцю. А ўсё наша падарожжа працягласцю 12 дзён, дзе мы наведаем:  Кракаў, Брацiславу, Загрэб, Меджугор’е, Дуброўнiк.

Трэба сказаць пару слоў пра Меджугор’е (хорв. Medjugorje) — невялiкае мястэчка у Боснii i Герцагавiне. Славутае тым, што у другой палове XX стагоддзя распачалiся аб’яуленнi Багародзiцы, якiя на афiцыйным узроўнi яшчэ не прызнаныя каталiцкiм касцелам, але аказваюць вялiкi уплыў на духоўнае жыцце шматлiкiх хрысцiян.
Кожны год у Меджугор’е прыбывае каля 1 мiльена хрысцiян розных канфесiй з усяго свету.

Першае аб’яўленне Багародзiцы дзецям, паводле iх слоў, адбылося 24 чэрвеня 1981 году. На месцы аб’яўленняў збiралiся тысячы людзей, але бачылi Марыю толькi шасцера дзяцей, а для iншых прысутных яна была нябачнай.
Аб’яўленне Багародзiцы, як сцвярджаюць ужо дарослыя сведкi, якiх есць шэсць, працягваюцца па сенняшнi дзень. Дзева Марыя з’яўляецца i размаўляе са сваiмi вiзiянерамi. Гэтыя размовы, якiя называюць пасланнямi, занатоўваюцца i шырока распаўсюджваюцца на усiх асноўных мовах свету.

 

Маршрут пілігрымкі:
Мінск — Кракаў — Брацiслава — Загрэб — Меджугор’е — Дуброўнiк — Брацiслава (начлег)  —  Мінск

 

Час: 7 – 18 лiпеня 2019 г.
Кошт: 495€ + VISA + медстрахоўка

Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!



Вашае імя i прозвішча ....
Горад ........................................
Тэлефон з кодам аператара ..
Увядзіце ваш Email .................
Колькасць месцаў ....................


Ці маеце Вы ў наяўнасці дзеючую Шэнгенскую візу на час пілігрымкі?
Так Не 


(14-15)+2=? 

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110    +375.29.7080078
+375.29.6635110    +375.29.6020098

 

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 9 сняданкаў  i 6 абедаў/вячэр.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 250 €.

У кошт не ўваходзіць:
медстрахоўка
вiза

 

Праграма:

1 дзень
Выезд з Беларусі (Мінск). Транзіт па Беларусі. Начны пераезд. Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).

2 дзень
Наведванне Кракава (Польшча). Начлег у гатэлi.

3 дзень
Сняданак.
Высяленне з гатэля.
Пераезд i наведванне Брацiславы (Славакія).
Начлег у гатэлi.

4 дзень
Сняданак
Высяленне з гатэля.
Пераезд i наведванне Загрэба (Харватыя).
Начлег у гатэлi, вячэра.

5 дзень
Сняданак
Высяленне з гатэля.
Прыезд у Меджугор’е. Час на малiтву i духоўныя практыкаваннi.
Начлег у гатэлi, вячэра.

6 дзень
Cняданак
Меджугор’е. Час малiтвы i духоўных практыкаванняў. Начлег у гатэлi, вячэра.

7 дзень
Сняданак
Высяленне з гатэля.
Наведванне Дуброўнiка (Харватыя), горад, якi разам з Венецыяй i Амстэрдамам, уключаны ЮНЕСКА у тройку найпрыгажэйшых гарадоў – помнiкаў Еўропы эпохi Адраджэння.
Адпачынак на моры.
Начлег у гатэлi, вячера.

8 дзень
Сняданак
Адпачынак на Адрыятычным моры.

Начлег у гатэлi, вячэра.

9 дзень
Сняданак.
Адпачынак на Адрыятычным моры.
Начлег у гатэлi, вячэра.

10 дзень
Сняданак
Высяленне з гатэля.
Транзiт. Прыезд у Брацiславу. Начлег у гатэлi.

11 дзень
Сняданак. Транзiт па тэрыторыi Польшчы. Начны пераезд польска-беларускай мяжы.

12 дзень
Прыезд у Мiнск

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

Факты гісторыі Дуброўніка. Агляд. 

Апошнія артыкулы