logo piligrymka

Гарачыя туры з адпачынкам на моры – 2018 …I проста адпачынак на сушы.

 

З намі можа падарожнічаць кожны, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду, з адзіным жаданнем – адкрываць нанова свет і знаёміцца з новымі людзьмі. Бо кожны з нас з’яўляецца непаўторным дарам для іншага.

Вылучыце тур і зарэгіструйцеся анлайн!!

 

Падуя. Рыміні. Італія.

01.08.2018 – Пiлiгрымка да базілiкi Cв. Антонiя. Падуя, Iталiя. 3 днi адпачынка на моры. 11 дзён.

 

Чаму ўсім падабаецца Італія?

Таму што, кожны раз, калі наведваем Італію адкрываем нешта новае. Там адкрываецца свет натхнення, адкрываецца новы смак да жыцця – Італія цалкам прасякнута духам хрысціянства, мастацтва і творчасці, таксама кулінарыі. У які горад вы не паехалі, вы атрымаеце асалоду ад дзіўнай архітэктуры і сабораў, ўбачыце творы вядомых мастакоў і скульптараў. Мы наведаем – Венецыю і цудоўную Падую.
Падуя – гэта горад Святога Антонія і Лукі (евангеліста). Святы Антоній  лічыцца заступнікам бедных і вандроўнікаў. Да яго звяртаюцца як да памочніка ў здабыцці згубленых каштоўнасцяў. Звярнуцца да яго можна з любой просьбаю, але лічыцца, што менавіта ён апякуе дзетак і ўсіх, хто жадае стварыць сям’ю.

 

А клімат у жніўні на моры проста цудоўны. Вы атрымаеце асалоду ад адпачынка на моры. Адзін з лепшых пляжаў Еўропы знаходзяцца менавіта ў Італіі і на адным з іх мы правядзем 3 дні – гэта Рыміні.

 

Будуць пазнавальныя экскурсіі ў гарадах – Кракаў, Вена, Венецыя, Падуя.  
7 сняданкаў i 6 абедаў/вячэр – уключаны ў кошт.

 

Час: 1 – 11 жніўня 2018 г.
Кошт: 480€

gruzia_

12.08.2018 – Хрысцiянская Грузiя. Адпачынак на моры – Тур 9 дзён

 

Грузія – гэта модны кірунак сучаснасці. Усе мараць пра Грузію,  ўсе ляцяць у Грузію.  Што яны там бачаць? Добразычлівых людзей… Горы… Добрае віно…

 

Мы прапануем паглядзець на Грузію з іншага боку.

Грузія – гэта гісторыя. Глыбокая гісторыя пачатая з сярэднявечча і нават глыбей. Грузія – гэта хрысціянства. Наша пілігрымка раскажа вам усё падрабязнасці станаўлення хрысціянства ў Грузіі, якая мае вялікую сілу сярод насельніцтва – сцяг Грузіі пра гэта шмат аб чым сведчыць.
Мы літаральна дакранемся да гор.
Адпачнем на моры.
Пазнаёмімся з культурай Грузіі з першых вуснаў.

 

Далучайцеся!

 

Пілігрымка вылятае з Мінска:

 12 – 20 жніўня 2018 г.

Кошт: 490$ + 240 еўра (авія пералёт з Мiнска)

 

Зніжка для дваіх 150$ – толькі зараз

 

Двухразовае харчаванне, пражыванне, трансфер па ўсёй Грузіі - усё уключана!

 

Ерусалім і мора

16.09.2018 – Пілігрымка ў Ізраіль – 11 начэй. Вылет з Мінска. Чатыры дні адпачынку на моры. Папярэднi кошт – 1190$.

 

 

Выдатная магчымасць пазнаёміцца з Ізраілем. Аздаравіцца душой і адпачыць на ўзбярэжжы Міжземнага мора – 4 днi на моры!

 

Пілігрымка з вылетам з Мiнска. Акрамя мора, праграма падарожжа прадугледжвае наведванне хрысціянскіх месцаў на Святой зямлі.

 

Час: 16 – 27 верасня 2018 г.
Кошт: 1190 даляраў.
Праезд: самалёт + аўтобус турыстычнага класа

 

Мёртвае мора

17.10.2018 – Пілігрымка ў Ізраіль – 11 начэй. Вылет з Мінска. Чатыры дні адпачынку на моры. Папярэднi кошт – 1190$.

 

 

Выдатная магчымасць пазнаёміцца з Ізраілем. Аздаравіцца душой і адпачыць на ўзбярэжжы Міжземнага мора – 4 днi на моры!

 

Пілігрымка з вылетам з Мiнска. Акрамя мора, праграма падарожжа прадугледжвае наведванне хрысціянскіх месцаў на Святой зямлі.

 

Час: 18 – 29 кастрычнiка 2018 г.
Кошт: 1190 даляраў.
Праезд: самалёт + аўтобус турыстычнага класа

 

 

 

 

Амаль за 10 гадоў існавання PILIGRYMKA.BY мы паказалі вам Ізраіль, Італію, Партугалію, Іспанію, Францыю, Бельгію, Галандыю, Германію, Мальту, Аўстрыю, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Боснію і Герцагавіну, Харватыю, Польшчу, Скандынавію, Прыбалтыку… і нават Кенію i Мексiку.