logo piligrymka

Гарачыя туры з адпачынкам на моры – 2019 …I проста адпачынак на сушы.

 

З намі можа падарожнічаць кожны, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду, з адзіным жаданнем – адкрываць нанова свет і знаёміцца з новымі людзьмі. Бо кожны з нас з’яўляецца непаўторным дарам для іншага.

Вылучыце тур і зарэгіструйцеся анлайн!!

 

Валетта, Мальта.

01.06.2019 – востраў Мальта Апостала Паўла. Адпачынак на моры. – 9 дзён.

 

Там, дзе заўсёды свеціць сонца. Там, дзе на кожным куточку адчуваецца прысутнасць апостала Паўла і Святой Агаты. Вы гэта адчуеце. Мальтыйцы памятаюць гэтую частку гісторыі і перадаюць гэтую памяць новаму пакаленню.  Бо хрысціянства на Мальту прынёс менавiта Cвяты Павел, у 60 г. н.э..

 

Кошт: 760 еўрa + VISA i медстрахоўка

Апошнія дні рэгістрацыі ў пілігрымку на Мальту.

 

А калі вы яшчэ знаток выдатнага, то Мальтыйскі архіпелаг – гэта тое, што вы шукалі. Дух рамантызму тут лунае паўсюль. Тут пакінулі свой след рыцары Мальтыйскага ордэна, тут знаходзіцца грот німфы Каліпса, дзе трымалі ў палоне Адысея. Але не ўсім вядома, што тут існавала цывілізацыя, якая пакінула сваім нашчадкам таямнічыя храмы і свяцілішчы, якія на тысячу гадоў старэй егіпецкіх пірамід. Атлантыда? Хм …. магчыма. Так што калі ваша мэта ўзбагаціць свае веды ў галіне гісторыі і культуры, то экскурсіі па гарадах Мальты дапамогуць яе дасягнуць.

 

А мора?  Мальта сустрэне вас яркім сонцам і марскім брызам – тут практычна не бывае дрэннага надвор’я. Тут самы ідэальны клімат у Еўропе. Мальта ўваходзіць у лік самых экалагічна чыстых курортаў свету, мора тут крышталёва чыстае. Акрамя таго, мальтыйцы вельмі добразычлівыя і гасцінныя, і вы спаўна адчуеце гэта.

Харватыя. Адрыятычнае мора.

07.07.2019 – Пiлiгрымка у Меджугор’е (Боснiя i Герцагавiна): Кракаў – Брацiслава – Загрэб – Меджугор’е – Дуброўнiк. 12 дзён.

 

Меджугор’е – гэта невялiкае мястэчка ў Боснii i Герцагавiне. Яно славутае тым, што у другой палове XX стагоддзя там распачалiся аб’яўленнi Багародзiцы, што аказала вялiкi ўплыў на духоўнае жыццё шматлiкiх хрысцiян. Кожны год у Меджугор’е прыязджаюць каля 1 мiльёна хрысцiян розных канфесiй з усяго свету.

 

А пасля  накіруемся ў Харватыю. Мы наведаем Дуброўнік – горад з надзвычай цікавай архітэктурай і багатай хрысціянскай гісторыяй. Там будзе адпачынак на моры – 3 дні.

 

 

Час: 15 – 28 лiпеня 2018 г.
Кошт: 530€ + VISA 60€.
Праезд: аўтобус турыстычнага класа

 

rimini77

21.07.2019 – Пiлiгрымка да базілiкi Cв. Антонiя. Падуя, Iталiя. 3 днi адпачынка на моры. 11 дзён.

 

Будзе ў нас адпачынак на моры і пазнавальныя экскурсіі па гарадах Італіі, Польшчы, Славакіі, Австрии. 7 сняданкаў i 5 абедаў/вячэр – ўключана.

 

Мы абавязкова наведаем Падую i базіліку Святога Антонія.
Святы Антоній  лічыцца заступнікам бедных і вандроўнікаў. Да яго звяртаюцца як да памочніка ў здабыцці згубленых каштоўнасцяў. Звярнуцца да яго можна з любой просьбаю, але лічыцца, што менавіта ён апякуе дзетак і ўсіх, хто жадае стварыць сям’ю.

 

Час: 21 – 31 ліпеня 2019
Кошт: 480€ + VISA + медстрахоўка

Грузiя

02.08.2019 – Хрысцiянская Арменiя i Грузiя. Адпачынак на моры – Тур 9 дзён

 

Грузія – гэта модны кірунак сучаснасці. Усе мараць пра Грузію,  ўсе ляцяць у Грузію.  Што яны там бачаць? Добразычлівых людзей… Горы… Добрае віно…

 

Мы прапануем паглядзець на Грузію з іншага боку.

Грузія – гэта гісторыя. Глыбокая гісторыя пачатая з сярэднявечча і нават глыбей. Грузія – гэта хрысціянства. Наша пілігрымка раскажа вам усё падрабязнасці станаўлення хрысціянства ў Грузіі, якая мае вялікую сілу сярод насельніцтва – сцяг Грузіі пра гэта шмат аб чым сведчыць.
Мы літаральна дакранемся да гор.
Адпачнем на моры.
Пазнаёмімся з культурай Грузіі з першых вуснаў.

 

Далучайцеся!

 

Пілігрымка вылятае з Мінска:

 2 – 120 жніўня 2019

 

 

Двухразовае харчаванне, пражыванне, трансфер па ўсёй Грузіі - усё уключана!

 

Мехіка. Плошча канстытуцыі.

15.11.2019 – Пiлiгрымка у Мексiку. Санктуарый Мацi Божай Гвадэлупскай – 12 дзён.

Пілігрымка ў Мексіку з наведваннем Акапулька, вылет з Варшавы. Мы наведаем санктуарый Маці Божай Гваделупской, таксама пазнаёмімся з гэтай дзіўнай краінай, гісторыяй, культурай, звычаямi і людзьмі. Пілігрымка ў Мексіку дазволіць кожнаму адкрыць сваю ўласную Мексіку.

 

Час: 15 – 27 лiстапада, 2019 (на дзень альбо два можа быць зменены)
Кошт: ад 1990 USD + VISA + медcтрахоўка

Ерусалім і мора

25.08.2019 – Пілігрымка ў Ізраіль – 11 начэй. Вылет з Мінска. Чатыры дні адпачынку на моры. Папярэднi кошт – 1190$.

 

 

Выдатная магчымасць пазнаёміцца з Ізраілем. Аздаравіцца душой і адпачыць на ўзбярэжжы Міжземнага мора – 4 днi на моры!

 

Пілігрымка з вылетам з Мiнска. Акрамя мора, праграма падарожжа прадугледжвае наведванне хрысціянскіх месцаў на Святой зямлі.

 

Час: 25 жніўня – 5 верасня 2019 г.
Кошт: 1190 даляраў.
Праезд: самалёт + аўтобус турыстычнага класа

 

Тэль-Авіў. Пляж.

03.10.2019 – Пілігрымка ў Ізраіль – 11 начэй. Вылет з Мінска. Чатыры дні адпачынку на моры. Папярэднi кошт – 1190$.

 

 

Выдатная магчымасць пазнаёміцца з Ізраілем. Аздаравіцца душой і адпачыць на ўзбярэжжы Міжземнага мора – 4 днi на моры!

 

Пілігрымка з вылетам з Мiнска. Акрамя мора, праграма падарожжа прадугледжвае наведванне хрысціянскіх месцаў на Святой зямлі.

 

Час: 3 – 14 кастрычнiка 2019
Кошт: 1190 даляраў.
Праезд: самалёт + аўтобус турыстычнага класа

 

 

 

 

Амаль за 10 гадоў існавання PILIGRYMKA.BY мы паказалі вам Ізраіль, Італію, Партугалію, Іспанію, Францыю, Бельгію, Галандыю, Германію, Мальту, Аўстрыю, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Боснію і Герцагавіну, Харватыю, Польшчу, Скандынавію, Прыбалтыку… і нават Кенію i Мексiку.